Уводзiцца сертыфiкацыя
Сяргей РАСОЛЬКА
Згодна з нядаўна зарэгiстраванай у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь пастановай Дзяржстандарта, у 2007 годзе ўводзiцца абавязковая сертыфiкацыя паслуг: з 1 студзеня — паслуг па рамонту бытавой радыёэлектроннай апаратуры, з 1 красавiка — пральняў, з 1 чэрвеня — паслуг па рамонту электрабытавых машын i прыбораў, з 1 лiпеня — паслуг па рамонту сродкаў электрасувязi бытавога прызначэння, з 1 лiстапада — паслуг па вырабу мэблi па iндывiдуальных заказах насельнiцтва (па эскiзах i чарцяжах заказчыка). Уводзiцца таксама абавязковая сертыфiкацыя прадукцыi: з 1 сакавiка — сумесяў сухiх ахоўна-аддзелачных тынковачных для вонкавай аддзелкi, сумесяў растваральных сухiх аблiцовачных для вонкавых i ўнутраных работ, саставаў клеявых для наклейвання цеплаiзаляцыйных матэрыялаў i армiруючай сеткi. З пералiку прадукцыi i паслуг, якiя падлягаюць абавязковай сертыфiкацыi, выключаны медыцынскiя электрычныя апараты для медыцынскiх устаноў, стаматалагiчныя ўстаноўкi, салярыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з нядаўна зарэгiстраванай у Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублiкi Беларусь пастановай Дзяржстандарта, у 2007 годзе ўводзiцца абавязков
|
|