Беларусь мае намер актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва з Iранам
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 верасня прыняў мiнiстра замежных спраў Iсламскай Рэспублiкi Iран Манучэхра Матакi. Кiраўнiк iранскага знешнепалiтычнага ведамства прыбыў у Мiнск з двухдзённым афiцыйным вiзiтам.
Аляксандр Лукашэнка, вiтаючы госця, заявiў, што «Беларусь разглядае Iран як сур’ёзны пункт апоры ў далёкiм замежжы i мае намер актывiзаваць гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва з гэтай дзяржавай». Беларускi лiдар падкрэслiў, што ў знешняй палiтыцы ў Беларусi «склалiся добрыя адносiны з суседнiмi дзяржавамi, якiя геаграфiчна размешчаны блiжэй да нас». На думку прэзiдэнта, «Беларусi трэба ствараць так званую дугу супрацоўнiцтва з iншымi магутнымi i багатымi дзяржавамi, такiмi як Венесуэла, Паўднёва-Афрыканская Рэспублiка, Iран, Малайзiя. Асаблiва з улiкам таго, што ў нас ёсць вельмi добрыя прапановы ад гэтых дзяржаў». Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што цяпер Беларусь i Iран не ў поўнай меры выкарыстоўваюць магчымасцi дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўнiцтва. На яго думку, нашы краiны маюць вялiкiя рэзервы для актывiзацыi кантактаў, у першую чаргу гандлёва-эканамiчных. У мiнулым годзе ўзаемны тавараабарот дасягнуў $38,4 млн, асноўная частка якога прыпала на беларускi экспарт. Кiраўнiк дзяржавы перакананы, што вiзiт у Беларусь мiнiстра замежных спраў Iрана дасць магчымасць значна рушыць наперад у нашых адносiнах. «Гэтыя перагаворы, а таксама магчымая сустрэча з прэзiдэнтам Iрана ў блiжэйшы час, вiзiт у Iран на самым высокiм узроўнi дадуць добры iмпульс да развiцця двухбаковага супрацоўнiцтва. Асаблiва ў плане дынамiчнага павелiчэння тавараабароту», — падкрэслiў прэзiдэнт. У сваю чаргу Манучэхр Матакi выказаў меркаванне, што «Беларусь i Iран абавязкова дамовяцца, паколькi ёсць воля кiраўнiкоў дзвюх дзяржаў, накiраваная на актывiзацыю двухбаковага супрацоўнiцтва». Беларусь i Iран маюць магчымасцi ў значнай ступенi садзейнiчаць умацаванню мiру на планеце, забеспячэнню справядлiвага светаўладкавання, падкрэслiў кiраўнiк iранскага МЗС. Замежны госць таксама перадаў добрыя пажаданнi Аляксандру Лукашэнку ад прэзiдэнта Iрана Махмуда Ахмадзiнежада. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 верасня прыняў мiнiстра замежных спраў Iсламскай Рэспублiкi Iран Манучэхра Матакi. Кiраўнiк iранскага знешнеп
|
|