Рэкамендаваны закупачныя цэны на сельгаспрадукцыю
Сяргей РАСОЛЬКА
Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання i Мiнiстэрства эканомiкi падпiсалi рэкамендацыi для абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага гарвыканкама аб гранiчных закупачных цэнах на бульбу i гароднiну.
Гэтыя рэкамендацыi дадзены ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь № 853 «Аб стварэннi стабiлiзацыйных фондаў харчовых тавараў на мiжсезонны перыяд 2006—2007 гг. i фармiраваннi цэн на прадукцыю раслiнаводства». З улiкам розных клiматычных умоў вытворчасцi па рэгiёнах краiны, чакаемай ураджайнасцi бульбы i гароднiны, падаражання кошту выкарыстоўваемых у сельгасвытворчасцi матэрыяльна-тэхнiчных рэсурсаў, стымулявання паставак прадукцыi раслiнаводства ў стабiлiзацыйныя фонды для працяглага захоўвання рэкамендавана для закладкi ўраджаю 2006 года ўстанавiць гранiчныя закупачныя цэны не вышэй за наступны ўзровень (у тыс. руб. за тону, без ПДВ i транспартных выдаткаў): харчовая бульба — 420, белакачанная капуста познiх гатункаў — 420, сталовыя буракi — 400, сталовая морква — 450, цыбуля — 700. Канкрэтныя гранiчныя закупачныя цэны аблвыканкама мэтазгодна фармiраваць, як гаворыцца ў дакуменце, зыходзячы з мясцовых умоў вытворчасцi i рэалiзацыi бульбы i гароднiны, забеспячэння прымальнага для насельнiцтва ўзроўню рознiчных цэн на бульбу i гароднiну. У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам закупачныя цэны на бульбу i гароднiну, якiя фармiруюцца сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, павiнны ўстанаўлiвацца па ўзгадненню з гандлёвымi, нарыхтоўчымi i перапрацоўчымi арганiзацыямi, з дыферэнцыяцыяй у залежнасцi ад якасцi i спажывецкiх уласцiвасцяў, але не вышэй за зацверджаныя аблвыканкамамi гранiчныя закупачныя цэны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання i Мiнiстэрства эканомiкi падпiсалi рэкамендацыi для абласных выканаўчых камiтэтаў i Мiнскага гарвыканкам |
|