«Дзецi Беларусi»: падрабязнасці
Алена ПРУС, кар. БЕЛТА
На рэалiзацыю прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады з розных крынiц фiнансавання запланавана выдзяленне Br1 трлн 407 млрд 667 млн. Акрамя таго, на будаўнiцтва i рэканструкцыю аб’ектаў прадугледжваецца Br107,16 млн у цэнах 1991 года.
Як адзначылi ў галоўным упраўленнi палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны, да 2010 года плануецца правесцi паэтапнае павышэнне памераў дапамог на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў да 100 працэнтаў бюджэту пражытачнага мiнiмуму (БПМ) для ўсiх катэгорый мацi. Прадугледжваецца павелiчэнне з 2008 года памеру дапамог на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў да 80 працэнтаў БПМ (цяпер ён складае 60 працэнтаў БПМ). Падрыхтаваны праект пастановы Савета Мiнiстраў аб змяненнi парадку прадастаўлення бясплатнага харчавання дзецям першых двух гадоў жыцця, што дасць магчымасць пашырыць кантынгент яго атрымальнiкаў. Праграмай «Дзецi Беларусi» прадугледжваецца ўдасканаленне заканадаўства ў частцы змяншэння падаткаабкладальнай базы пры вылiчэннi падаходнага падатку для работнiкаў, якiя выхоўваюць дзяцей i дзяцей-iнвалiдаў. Плануецца таксама павелiчэнне памеру фiнансавай падтрымкi ў пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах на будаўнiцтва або набыццё жылля з 30 працэнтаў да 50 працэнтаў у выпадку нараджэння трэцяга дзiцяцi або наяўнасцi 3 дзяцей i з 50 працэнтаў да 70 працэнтаў у выпадку нараджэння чацвёртага дзiцяцi або пры наяўнасцi 4 дзяцей. Прадугледжана будаўнiцтва 56 жылых дамоў для сем’яў, што выхоўваюць дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На рэалiзацыю прэзiдэнцкай праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006—2010 гады з розных крынiц фiнансавання запланавана выдзяленне Br1 трлн 407 млрд 667 млн.
|
|