21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«У вёсцы працуюць два камбайны. Сёння работы будуць скончаны»

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнiк

40 з лiшнiм гадоў адпрацаваў я на трактары. Араў, сеяў, а калi трэба было, станавiўся за штурвал камбайна. Жонка таксама больш за 20 гадоў адпрацавала на ферме даяркай. Абодва мы зараз на заслужаным адпачынку, таксама як i астатнiя жыхары нашай вёскi. У кожнага ёсць прысядзiбныя ўчасткi, дзе мы саджаем бульбу, гароднiну, сеем збажыну. Пасеяць мы пасеялi, а як убраць тое, што вырасцiлi? Напярэдаднi жнiва прачыталi мы ў вашай газеце, што кiраўнiк дзяржавы сказаў аб тым, што да 1 верасня прысядзiбныя ўчасткi будуць абмалочаны, i абрадавалiся. Камбайн «Нiва», якi быў запланаваны ўбiраць прысядзiбныя ўчасткi, прастаяў два тыднi без акумулятараў, таму што не было за што купiць... Прыслалi нам 21 жнiўня, калi iшоў дождж, камбайн «Дон». Змалацiў ён двум чалавекам i паехаў ад нас, таму што было вiльготна i камбайн не вымалочваў. 22—23, 25—28 жнiўня стаяла сонечнае сухое надвор’е, але камбайна не далi. Так i стаяць па сённяшнi дзень нашы пачарнелыя каласкi... Дарагая рэдакцыя, дапамажы нам вярнуць вырашчанае намi збожжа. Усяго нас 20 чалавек.

Вiктар Пракопавiч Бокаў, вёска Станькi Капыльскага раёна.

Хоць i ў лiсце, i на канверце не было зваротнага адрасу (прабачце, без анiякай крыўды, але так выглядае большасць ананiмак), мы ўсё ж патэлефанавалi начальнiку ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Капыльскага райвыканкама Iвану Горбачу. Высветлiлася, што праз якую гадзiну ён збiраўся ехаць якраз у вёску Станькi. Не таму, што мы патэлефанавалi, а з планавым аб’ездам гаспадарак. Дамовiлiся, што зноў звяжамся пасля паездкi ў вёску Iвана Вiктаравiча. Праз некалькi гадзiн начальнiк упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама паведамiў наступнае.

— У вёсцы працавалi два камбайны, на момант майго прыезду адзiн з iх якраз абмалочваў участак вашаму заяўнiку. Сёння (на момант гутаркi. — Рэд.) усе патрэбныя работы будуць закончаны.

Далей Iван Горбач паведамiў, што ў гаспадарцы жнiво закончылi з тыдзень таму. Але на прысядзiбныя ўчасткi вяскоўцаў камбайны не маглi трапiць з-за дажджоў. Яшчэ адна прычына, чаму ў Станькi тэхнiка трапiла толькi цяпер, заключаецца ў тым, што гаспадарка павiнна была дапамагчы жыхарам сямi вёсак. Так сталася, што ў гэтым спiсе Станькi аказалiся апошнiмi, дагэтуль вяскоўцам дапамагалi на прысядзiбных участках у iншых населеных пунктах.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40 з лiшнiм гадоў адпрацаваў я на трактары. Араў, сеяў, а калi трэба было, станавiўся за штурвал камбайна. Жонка таксама больш за 20 гадоў адпрацавала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика