ПравiнiўсяПры прыёме на работу са мною заключылi кантракт, у якiм прадугледжаны дадатковыя меры стымулявання працы: павышэнне тарыфнай стаўкi на 5 працэнтаў i дадатковы дзень да водпуску. Нядаўна я правiнiўся па рабоце, i наймальнiк за гэты месяц зменшыў мне на 2 працэнты меру стымулявання. Цi мае ён права так рабiць, тым больш, што за свой праступак я ўжо пазбаўлены месячнай прэмii? Вераб’ёў Р.Г., Мядзельскi раён. змяншэнне (пазбаўленне) усiх вiдаў прэмiй незалежна ад прыцягнення Работнiка да дысцыплiнарнай адказнасцi за адсутнасць на працоўным месцы без уважлiвай прычыны, несвоечасовае выкананне цi невыкананне працоўных абавязкаў без уважлiвых прычын, выкарыстанне дзяржаўнай маёмасцi не ў службовых мэтах; змяншэнне Работнiку водпуску ў адпаведным годзе на колькасць дзён прагулу або наўмыснага невыканання iм працоўных абавязкаў больш як тры гадзiны на працягу працоўнага дня без уважлiвых прычын. Пры гэтым водпуск павiнен быць не меншым чым дваццаць адзiн каляндарны дзень. Гэтыя патрабаваннi прад’яўляюцца да кантрактаў Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26.07.1999 № 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленню працоўных адносiнаў, умацаванню працоўнай i выканальнiцкай дысцыплiны», а таксама Палажэннем аб парадку i ўмовах заключэння кантрактаў наймальнiкаў з работнiкамi, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25.09.1999 № 1476. Такiм чынам, як вiдаць з прыведзеных вытрымак, права наймальнiку прадастаўляецца на змяншэнне прэмiй, працоўнага водпуску. Змяненне iншых умоў кантракта, у тым лiку i дадатковых стымулюючых мераў, магчыма толькi па ўзгадненню бакоў кантракта, гэта значыць, шляхам падпiсання дадатковага пагаднення да кантракта наймальнiкам i работнiкам. Аднабаковае змяненне ўмоў кантракта супярэчыць заканадаўству. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры прыёме на работу са мною заключылi кантракт, у якiм прадугледжаны дадатковыя меры стымулявання працы: павышэнне тарыфнай стаўкi на 5 працэнтаў i д |
|