21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Юбiлейны ТЮГ запрашае

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына ПЫРКОВА

Беларускi рэспублiканскi тэатр юнага гледача з’яўляецца адным са старэйшых тэатраў краiны, сапраўднай калыскай для выхавання шматлiкiх пакаленняў юных гледачоў. На працягу многiх гадоў ён з радасцю адчыняе свае дзверы для гасцей. У вераснi гэтага года ў тэатры адкрыецца юбілейны сезон.

Адкрыццю 50-га сезона Беларускага тэатра юнага гледача была прысвечана прэс-канферэнцыя ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы. У ёй прынялi ўдзел галоўны рэжысёр тэатра Наталля Башава, намеснiк дырэктара па арганiзацыi гледачоў Наталля Чашэйка i загадчык лiтаратурнай часткi тэатра Андрэй Карэлiн.

Наталля Башава, якая сёння ўзначальвае Беларускi рэспублiканскi тэатр юнага гледача, стала галоўным рэжысёрам тэатра ў 2003 годзе. За гэты час яна была неаднаразова адзначана рознымi ўзнагародамi на мiжнародных i рэспублiканскiх фестывалях тэатральнага мастацтва. Асаблiва ярка рэжысёрскае майстэрства Наталлi Башавай выявiлася ў пастаноўках рознажанравых спектакляў ТЮГа апошнiх гадоў. Гэта кранальная гiсторыя жаночага кахання «Сястра мая, Русалачка» Л. Разумоўскай паводле Г.-Х. Андэрсэна; гiсторыя пра сапраўдную мужнасць i любоў да роднай зямлi «Рыцар Ордэна Сонца» П. Васючэнкi; чалавечыя таямнiцы жыцця вялiкага паэта А.С. Пушкiна «Апошняя дуэль», дзе Н. Башава разам з выканаўцам галоўнай ролi М. Лявончыкам выступiлi ў якасцi аўтара гiсторыi; гэта — гульнi чалавека, якi стаў «Правадыром Багоў» у спектаклi «Тарас на Парнасе» С. Кавалева; iнтэрактыўнае шоу «Неверагодныя прыгоды Мiшуткi i яго сяброў у Краiне Казак» Ф. Модэля; нарэшце, гэта спектакль — уладальнiк гранта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — «А зоры тут цiхiя...» А. Дударава, якi вяртае маладое пакаленне ТЮГа да часоў Вялiкай Айчынай вайны. Спектаклi ў пастаноўцы Наталлi Башавай неаднаразова адзначалiся крытыкамi i спецыялiстамi ў галiне тэатральнага мастацтва, станавiлiся дыпламантамi i лаўрэатамi шматлiкiх рэспублiканскiх i мiжнародных фестываляў i конкурсаў.

Гледачы тэатра — гэта людзi ад чатырох да сямiдзесяцi гадоў. I ў тэатры юнага гледача ёсць спектаклi для кожнай узроставай катэгорыi. Тэатр працуе па трох накiрунках — «Мае першыя спектаклi» (для маленькiх дзетак), «Чароўныя гiсторыi i казкi» i «Мастацтва быць дарослым» (спектаклi для моладзi).

У сеняшнi рэпертуар тэатра уваходзiць 22 спектаклi. Рэпертуар вызначаецца жанравай разнастайнасцю: трагiчная легенда, казка-прытча, спектакль-гульня, музычны народны жарт, лiрыка-драматычная гiсторыя ў жанры мюзiкла...

У сезоне 2006—2007 года Наталля Башава звернецца да п’есы, якая амаль 50 гадоў таму ўбачыла свет на сцэне Крамлёўскага палаца дзяцей i моладзi i мела велiзарны поспех. Яе сёняшняя назва «Таямнiцы блакiтных азёр». Да супрацоўнiцтва з тэатрам запрошаны вядомы рэжысёр Мiкалай Пiнiгiн — у студзенi свет убачыць спектакль у яго пастаноўцы — «Капрызы Марыяны» па п’есе Альфрэда дэ Мюсэ.

Сёняшнi глядач — гэта не проста назiральнiк за дзеяннямi артыстаў на сцэне i творчасцю мастацка-пастановачнай групы па-за межамi яе. Сённяшнi глядач — гэта сутворца таго цуду, якi прадстае перад вачыма i дзяцей, i дарослай аўдыторыi, галоўным крытэрыем для якога з’яўляецца патрабаванне свядомага мыслення i пражывання разам з персанажамi тых жыццёвых сiтуацый, якiя могуць сустрэць яго на жыццёвым шляху, сiтуацый, якiя прапануе люстэрка жыцця — тэатр.

Рэпертуарная i творчая палiтыка тэатра юнага гледача накiравана на адраджэнне цiкавасцi сучаснага юнага пакалення да шэдэўраў заходнееўрапейскай, рускай i беларускай класiкi. Асаблiвае месца ў афiшы займаюць п’есы сучасных беларускiх аўтараў, сярод якiх Сяргей Кавалёў, Пятро Васючэнка, Артур Вольскi, Пятро Макаль. Унiкальным момантам у творчым жыццi калектыву з’яўляецца iснаванне «Сямейнага тэатра»: ТЮГ выконвае, акрамя сваiх галоўных функцый — дыдактычнай i забаўляльнай — функцыю аб’яднальную, калi пасля прагляду спектакля дзецi маюць магчымасць знайсцi разам са сваiмi бацькамi тэмы для агульных размоў «на роўных».

Да юбiлейнага сезона тэатр распрацаваў свой уласны фiрменны стыль, i зараз людзi змогуць з лёгкасцю адшукаць рэпертуар тэатра юнага гледача менавiта па гэтаму стылю, якi абавязкова будзе прысутнiчаць на афiшах тэатра.

Адкрыццё новага тэатральнага сезона адбудзецца 14 верасня. Прычым у гэты дзень адбудзецца адразу два спектаклi: ранiцай i ўвечары.

Галоўнай асаблiвасцю ТЮГа з’яўляюцца глыбока паважлiвыя адносiны да тых, хто сёння адчыняе для сябе дзверы старога будынка на вулiцы Энгельса, 26.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi рэспублiканскi тэатр юнага гледача з’яўляецца адным са старэйшых тэатраў краiны, сапраўднай калыскай для выхавання шматлiкiх пакаленняў юных
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика