За чатыры гады БРСМ аб’яднаў у сваiх радах больш за 370 тыс. юнакоў i дзяўчат
Юлiя ВАНIНА, кар. БЕЛТА
Споўнiлася 4 гады з таго моманту, калi дэлегаты з’езда грамадскiх аб’яднанняў «Беларускi патрыятычны саюз моладзi» i «Беларускi саюз моладзi» прынялi рашэнне аб стварэннi грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi». У з’ездзе ўдзельнiчалi больш за 700 чалавек.
Першы сакратар ЦК ГА БРСМ Леанiд Кавалёў падкрэслiў, што за няпоўныя чатыры гады БРСМ павялiчыў сваю колькасць у больш як дзесяць разоў. Саюз стаў вядучай арганiзацыяй рэспублiкi ў рэалiзацыi дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi. У прыватнасцi, грамадскае аб’яднанне ажыццяўляе шэраг праектаў i праграм па працаўладкаванню, развiццю мiжнароднага супрацоўнiцтва, маладзёжнага i дзiцячага спорту. Мэта БРСМ — стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця моладзi, раскрыцця яе творчага патэнцыялу. Цяпер у радах БРСМ больш за 370 тыс. чалавек, створана больш як 8,6 тыс. пярвiчных арганiзацый. Грамадскае аб’яднанне мае свае структуры ва ўсiх рэгiёнах краiны. «Будучыню Радзiмы будаваць маладым, i толькi ад нас з вамi залежыць, якая будзе гэта будучыня! Таму ваш асабiсты ўклад у станаўленне Саюза, захаванне i прымнажэнне лепшых традыцый камсамола Беларусi вельмi важныя для нашай маладой дзяржавы», — адзначыў, звяртаючыся да юнакоў i дзяўчат, Леанiд Кавалёў. Арганiзацыя на практыцы даказала сваю дзеяздольнасць i гатоўнасць браць на сябе i паспяхова вырашаць дзяржаўныя задачы. З работай БРСМ ужо добра знаёмы i прадстаўнiкi маладзёжных арганiзацый iншых краiн. За час свайго iснавання БРСМ заключыў пагадненнi з грамадскiмi маладзёжнымi арганiзацыямi Партугалii, Бразiлii, Венесуэлы, Чэхii, Францыi, Вялiкабрытанii, Iталii, Кiпра, Кiтая, Марока, Сiрыi i iншых краiн свету. Цяпер саюз актыўна супрацоўнiчае па праграмах культурнага абмену з мiжнароднымi студэнцкiмi арганiзацыямi Паўночнай Карэi i Iндыi. Залогам далейшага паспяховага мiжнароднага ўзаемадзеяння паслужыць уступленне БРСМ у Сусветную федэрацыю дэмакратычнай моладзi (СФДМ). Плануецца, што гэта знакавая ў жыццi арганiзацыi падзея адбудзецца ў студзенi 2007 года, калi на Генеральнай асамблеi федэрацыi яе старшыня Мiгель Мадэйра зацвердзiць рашэнне аб афiцыйным прыняццi БРСМ у члены СФДМ. Адзначым, што да свайго Дня нараджэння члены БРСМ вырашылi правесцi рэспублiканскую акцыю «Разам за моцную i квiтнеючую Беларусь». Мерапрыемствы акцыi павiнны аб’яднаць маладых людзей Беларусi ў адзiным працоўным парыве. Па ўсёй краiне з 1 па 6 верасня праходзяць круглыя сталы, радыёпраекты, семiнары i iншыя мерапрыемствы. Маладыя людзi займаюцца рэканструкцыяй i стварэннем маладзёжных спартыўны гарадкоў, добраўпарадкаваннем тэрыторый, афармляюць тэматычныя ландшафтныя кампазiцыi з прыроднага матэрыялу. Заключным акордам акцыi будзе сустрэча пакаленняў пад назвай «Маладосць. Традыцыi. Будучыня». Па вынiках правядзення акцыi будуць аформлены фотаальбомы, iнфармацыйныя буклеты, праведзена выстаўка. Многiя ячэйкi ў гэтыя днi запрасiлi да сябе ў госцi ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, лепшых прадстаўнiкоў працоўных калектываў, творчых прафесiй, навукi, спорту, вядомых людзей гарадоў i раёнаў рэспублiкi. З юнакамi i дзяўчатамi сустракаюцца i кiраўнiкi мясцовых органаў улады, арганiзацый i прадпрыемстваў, прадстаўнiкi iншых грамадскiх аб’яднанняў i сродкаў масавай iнфармацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Споўнiлася 4 гады з таго моманту, калi дэлегаты з’езда грамадскiх аб’яднанняў «Беларускi патрыятычны саюз моладзi» i «Беларускi саюз моладзi» прынялi |
|