Муз-news
У «Топлес» выбiралi памiж кар’ерай i шлюбам
Папулярную беларускую групу «Топлес» пакiнулi дзве спявачкi, а палiтыку прадзюсара Макса Алейнiкава падтрымала толькi Настасся Касянкова. Прычына, па якой астатнiя салiсткi пакiнулi групу заключаецца ў адным з пунктаў кантракта: дзяўчынам забараняецца на працягу трох гадоў выходзiць замуж. Аднак прыхiльнiкi гурту могуць не засмучацца: ён не знiкне, а замену былым выканаўцам мадэльнай знешнасцi абяцаюць знайсцi неўзабаве. Смолава «захварэла» хакеем, а Хлястоў — футболам Палiна Смолава адзначыла свой чарговы дзень нараджэння, а праз некалькi дзён пасля святкавання асабiстых iмянiнаў, адправiлася павiншаваць з 30-гадовым юбiлеем хакейны клуб «Дынама» i выканала для iгракоў i балельшчыкаў свае хiты. Цiкава, што гэта не адзiны прыклад падтрымкi спартсменаў нашымi спевакамi. Так, Аляксей Хлястоў нават паехаў у Эйндховен на матч памiж беларусамi i галандцамi, хоць футболам захапiўся нядаўна: на «Новай хвалi-2005» у Юрмале ён удзельнiчаў у таварыскай гульнi памiж канкурсантамi i камандай «зорак» расiйскай эстрады. Калiна пераедзе ў Маскву Пасля гастроляў па Беларусi i фiнальнага канцэрта ў сталiцы, прысвечанага памяцi Мiхаiла Круга ў кастрычнiку, Вiктар Калiна пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. Дарэчы, восенню спявак адзначае 10-годдзе сваёй творчай дзейнасцi. За гэты час ён выпусцiў 11 альбомаў у бардаўскiм стылi i шансоне, а 21 верасня ў Мiнску адбудзецца прэзентацыя кнiгi Калiны «Генералы двароў». На «Зорным дылiжансе» — да звання Мiнчанамi года сталi Аляксандр Цiхановiч i Ядвiга Паплаўская. Гэта званне дуэту прысуджана за вялiкi ўклад у культурную спадчыну нашай краiны i за маладзёжны тэлепраект «Зорны дылiжанс». Узнагароджванне спевакоў адбудзецца ў Дзень Мiнска ў гарадской ратушы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Топлес» выбiралi памiж кар’ерай i шлюбам |
|