Беларусь у 4-ы раз штурмуе конкурс «Мiс свету»
Iрына ПРЫМАК
Прыгожае жыццё У прамым эфiры 30 верасня Першы нацыянальны тэлеканал будзе трансляваць з Варшавы 56 конкурс прыгажосцi «Мiс свету». Сёлета на форуме хараства нашу краiну прадставiць 23-гадовая магiляўчанка Кацярына Лiтвiнава.Дасюль, а ўдзельнiчалi беларускi ў конкурсе прыгажосцi ўжо тры разы, нашым дзяўчатам не ўдавалася выйсцi ў фiнал. Лепшым жа поспехам стала выступленне «Мiс Беларусь-2004» Вольгi Антропавай, якая паводле Iнтэрнэт-галасавання заняла трэцяе месца сярод 107 прыгажунь на конкурсе ў Кiтаi. Хоць сёлетнi конкурс адбудзецца толькi ў канцы месяца, «Мiс Беларусь-2006» ужо адправiлася ў Варшаву: ажно да 30 верасня да ўсiх дзяўчат будзе прыглядацца журы i вельмi важна зарэкамендаваць сябе. Акрамя таго, ужо праводзяцца мiнi-конкурсы «Мiс Бiкiнi», «Мiс Спорт» i г. д. Iх пераможцы аўтаматычна стануць фiналiсткамi. Акрамя сваеасаблiвых спаборнiцтваў, запланавана вандроўка па Польшчы, а рэпетыцыя шоу пачнецца з 22 верасня. Аб прадстаўнiцы нашай рэспублiкi вядома, што яна з 14 гадоў акунулася ў мадэльнае жыццё. Кацярына Лiтвiнава адпавядае моднаму зараз тыпу, бо мае славянскую знешнасць. Дзяўчына вучылася ў 31-й сярэдняй школе Магiлёва, а нядаўна скончыла Беларуска-расiйскi ўнiверсiтэт. Яна — будучы эканамiст. Дарэчы, у Кацi ёсць родны брат-двайняшка Максiм. Як паведамiла мацi «Мiс Беларусь-2006» Ала Рыгораўна, усю iнфармацыю аб конкурсе ў асноўным даводзiцца шукаць у Iнтэрнэце: «Дачка тэлефануе, калi выпадае вольная хвiлiнка, i расказвае, што зараз адбываецца шэраг канстынгаў, конкурсаў, фотасесiй, экскурсiй, таму кожныя 3—4 днi даводзiцца пераязджаць. Удзел у конкурсе прыгажосцi — такая спецыфiчная сфера дзейнасцi, дзе ўзнiкае шмат цяжкасцяў, звязаных з жыццём на чамаданах, вялiкай колькасцю дэфiле i маленькай — вольнага часу, — дзелiцца Ала Рыгораўна. — Ды i пасля Нацыянальнага конкурсу Каця толькi i рабiла, што ездзiла з Магiлёва ў Мiнск, каб афармляць дакументы. Спецыяльнай «хатняй» падрыхтоўкi для ўдзелу ад яе не патрабавалася. Уся наша сям’я верыць у Кацю i мы жадаем ёй удачы i перамогi». Паводле слоў дырэктара Нацыянальнай школы прыгажосцi Вольгi Сярожнiкавай, арганiзатары «Мiс свету» прытрымлiваюцца класiчных прадстаўленняў аб харастве: жаноцкасць, розум, добрыя маральныя якасцi. «На конкурсе «Мiс Беларусь» мы выбiраем дзяўчыну, якая б адпавядала ўсiм гэтым крытэрыям, а таксама мiжнародным стандартам конкурсаў прыгажосцi. Каця ўмее рухацца на сцэне, яна фотагенiчная i абаяльная, таму будзем спадзявацца на поспех», — упэўнена заявiла Вольга.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прамым эфiры 30 верасня Першы нацыянальны тэлеканал будзе трансляваць з Варшавы 56 конкурс прыгажосцi «Мiс свету». Сёлета на форуме хараства нашу кр |
|