Навучэнцы працаўладкоўваюцца
Вольга БЯЛЯЎСКАЯ, БЕЛТА
Мiнскi гарадскi цэнтр занятасцi насельнiцтва за восем месяцаў гэтага года працаўладкаваў 5869 маладых людзей, паведамiла галоўны спецыялiст цэнтра Людмiла Атрашкова.
Паводле яе слоў, усяго ў студзенi—жнiўнi ў сталiчны цэнтр занятасцi звярнулася больш як 6,7 тыс. юнакоў i дзяўчат, з iх 6,6 тыс. чалавек атрымалi накiраваннi на рабочыя месцы. У лiку працаўладкаванай моладзi 503 студэнты, 200 навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i 207 сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, 4959 школьнiкаў 9—11 класаў. Большасць школьнiкаў працавала ў цэнтрах дзiцячай творчасцi, а студэнты часцей за ўсё выконвалi падсобныя работы на розных прадпрыемствах Мiнска, адзначыла Людмiла Атрашкова. Аказваючы пасiльную дапамогу прадпрыемствам i арганiзацыям горада, юнакi i дзяўчаты атрымалi каштоўны вопыт работы, а таксама змаглi папоўнiць свой бюджэт — сярэдняя заработная плата ў школьнiкаў склала каля Вr200 тыс., у студэнтаў — Br300 тыс., дадала спецыялiст.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнскi гарадскi цэнтр занятасцi насельнiцтва за восем месяцаў гэтага года працаўладкаваў 5869 маладых людзей, паведамiла галоўны спецыялiст цэнтра Люд |
|