Гераклы новага веку
Надзея ДРЫЛА
Летнiя вакацыi жнiвень забраў з сабой, але ўражаннi ад 4-ай лiдарскай змены БРСМ, якая фiнiшавала 25 жнiўня, застануцца ў сэрцах 96 актывiстаў надоўга. Па традыцыi, змена праходзiла ў дзiцячым аздараўленчым лагеры «Лясная паляна». На 18 дзён лагерная тэрыторыя стала Алiмпам, важатыя — грэчаскiмi Багамi, а дзецi — героямi i жрацамi.
Перад юнымi Геракламi стаяла важная задача. Iм трэба было здзейснiць 13 подзвiгаў. Конкурс аэробiкi, турыстычнае ралi, лiчбавая разведка, старыя песнi пра БРСМ, «Хаоцiкi», «Зарнiца», казкi пра каханне, Дзень iмянiннiка, канцэрт Мiру, «Вiрталёт», Дзень дублёра, «Капiтошка», касцёр Сяброўства — вось «чортаў тузiн вясёлых, але нялёгкiх выпрабаванняў. Акрамя гэтага, лiдары i выбiралi сiмвал змены, якi пасля быў адлюстраваны на майках i сцягу. Вучобы актыву, накiраваныя на пазнанне сябе i талерантныя адносiны да iншых, садзейнiчалi выяўленню лiдарскiх якасцяў. А рэжым дня, насычаны цiкавымi мерапрыемствамi, выхоўваў такiя рысы характару, як абавязковасць i адказнасць. Акрамя таго працаваў i прэс-цэнтр. Творчы калектыў пад кiраўнiцтвам галоўнага рэдактара Аляксандра Танана выпускаў насценную газету «Штурм», дзе размяшчалася самая актуальная iнфармацыя. Кожную ранiцу Гера (Ганна Аляксееўна Пiменава, старшая важатая) збiрала герояў на плошчы, дзе агучвала подзвiг за подзвiгам. Пасля пачынала працаваць бюро знаходак. Каб атрымаць назад згубленую рэч, трэба было на момант стаць акцёрам. Паказвалi i блакiтны вагон, i крата, i дэмбельскi цягнiк, але самай папулярнай стала звар’яцелая вавёрка. Кожны дзень праводзiлiся дыскатэкi, спартыўныя гульнi, але больш за ўсё спадабаўся Дзень дублёра. На 24 гадзiны богi мянялiся абавязкамi з героямi. Новаспечаныя важатыя справiлiся з новым выпрабаваннем на 10 балаў. Таму не дзiўна, што Аляксандр Сяргееў, Ганна Федасеева, Дзмiтрый Адамовiч, Вольга Хадыка i Арцём Пiскуноў на апошнiм канцэрце атрымалi ад Зеўса факел Сяброўства. Наступным летам яны паспрабуюць сябе ў ролi выхавацеляў. — Калi ў пачатку змены кожны атрад заяўляў, што ён лепшы, то ў вынiку ўсе 4 атрады сталi адной сям’ёй, — адзначыла Ганна Аляксееўна. — Да гэтага i iмкнулiся: праводзiлi трэнiнгi i гульнi, заснаваныя на ўзаемадзеяннi памiж рознымi атрадамi. На мой погляд, менавiта духам адзiнства i адрознiваецца 4-ая змена ад папярэднiх. Паводле слоў старажыла Дзiмы Адамовiча (ён тут адпачывае 4-ы раз), кожная змена дае нешта новае. Гэтыя 18 дзён навучылi яго саступаць iншым людзям, ахвяруючы некаторымi асабiстымi прынцыпамi, а таксама паважлiва адносiцца да меркаванняў аднагодкаў. Дзiма з нецярпеннем чакае юбiлейную, пятую змену, ён упэўнены, што яна будзе яшчэ лепшай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летнiя вакацыi жнiвень забраў з сабой, але ўражаннi ад 4-ай лiдарскай змены БРСМ, якая фiнiшавала 25 жнiўня, застануцца ў сэрцах 96 актывiстаў надоўга
|
|