21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Inter-ПОЛ

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«КАСIЛА» ПАД ЮЛIЯ ЦЭЗАРА

Палiцыя Швейцарыi затрымала жанчыну-вадзiцеля, якая, падобна легендарнаму рымскаму iмператару Юлiю Цэзару, умудралася рабiць некалькi спраў адначасова, рухаючыся па ажыўленай аўтастрадзе. Акрамя непасрэднага кiравання аўтамабiлем, дама актыўна карысталася ноўтбукам i размаўляла па зацiснутаму ў руцэ мабiльнiку.

Трэба адзначыць, аўтааматаршу крайне здзiвiла, чаму яе персона выклiкала прафесiйны iнтарэс вартаўнiкоў дарожнага парадку. 34-гадовая менеджар заявiла, што абсалютна не разумее, у чым прычына прэтэнзiй з боку закона, таму што, паводле яе слоў, яна «ехала так, як звычайна». Палiцэйскi патруль спынiў аўтамабiлiстку на хуткаснай трасе непадалёк ад горада Мург, пасля таго як вартаўнiкi парадку заўважылi, што яе машына рухаецца па дарозе дзiўнымi зiгзагамi. У вынiку Цэзару ў спаднiцы была выпiсана квiтанцыя з патрабаваннем з’явiцца ў суд, якi павiнен вынесцi вердыкт наконт яе паводзiнаў на дарозе.

НЕ НА ТАГО НАПАЛI

У Германii банда падлеткаў, якая напала на свайго аднагодку, апынулася на бальнiчных ложках, пасля таго як высветлiлася, што ахвяра — чэмпiён сярод юнiёраў па кiкбоксiнгу i каратэ.

Iнцыдэнт адбыўся ў нямецкiм горадзе Гамбургу. Тройца 17-гадовых хулiганаў акружыла Паулi Борчарда i запатрабавала ў юнака мабiльнiк, па якому той размаўляў з братам. Калi ахвяра iм адмовiла, злачынцы паспрабавалi адабраць тэлефон сiлком. Аднак рабаўнiкi моцна пралiчылiся — хлопец аказаўся чэмпiёнам па аматарскаму кiкбоксiнгу i каратэ i, зразумела, не ўпусцiў шанц прымянiць свае здольнасцi на практыцы. Хутка справiўшыся з нападаўшымi, Пауль пайшоў далей. Прахожыя заўважылi тройцу, што ляжала без прытомнасцi пасярод вулiцы, i выклiкалi «хуткую дапамогу». Палiцыя спачатку арыштавала каратыста-аматара, паколькi пацярпелыя рабаўнiкi заявiлi, што на iх напала банда хлопцаў разам з Паулi i збiла бейсбольнымi бiтамi. Але пасля высвятлення абставiнаў малады чалавек быў адпушчаны, а супраць тройцы ўзбуджана крымiнальная справа.

ПЕРАБЛЫТАЎ БАНК З МЭРЫЯЙ

У Брытанii незадачлiвы зламыснiк паспрабаваў абрабаваць будынак мэрыi, памылкова прыняўшы яго за аддзяленне банка.

Сярод белага дня ў мэрыю горада Погерсдорф уварваўся ўзброены мужчына ў масцы. Як высветлiлася пазней, зламыснiк заўважыў банкамат ля ўваходных дзвярэй, якi i навёў яго на думку, што ўнутры размешчаны банк. Аднак яго чакала горкае расчараванне. Перапалоханыя супрацоўнiкi мэрыi патлумачылi рабаўнiку, што разжыцца яму тут не ўдасца, так як гэта будынак гарадскога ўрада, а не фiнансавая ўстанова. Зразумеўшы, што памылiўся дзвярамi,злачынца паспяшаўся рэцiравацца. Рабаўнiком аказаўся 34-гадовы мясцовы жыхар, якi быў арыштаваны па гарачых слядах.

АРЫШТАВАЛI Ў СОТЫ РАЗ

Своеасаблiвы юбiлей адсвяткаваў жыхар Нью-Йорка Энтанi Лав. На днях ён быў арыштаваны палiцыяй за крадзеж — i гэта ўжо ў соты раз.

40-гадовы злачынца быў затрыманы ў Бруклiне ва ўласнай машыне з таварам на суму 1300 долараў, выкрадзеным з розных магазiнаў. Да гэтага на рахунку злодзея-рэцыдывiста было ўжо 99 арыштаў, у тым лiку за некалькi цяжкiх злачынстваў з нанясеннем фiзiчнага ўрону. «Мы для яго сталi сотымi. Ужо не ведаю, радавацца гэтаму цi засмучацца», — сказаў палiцэйскi з дэпартамента шэрыфаў, куды паступiў «юбiляр».

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палiцыя Швейцарыi затрымала жанчыну-вадзiцеля, якая, падобна легендарнаму рымскаму iмператару Юлiю Цэзару, умудралася рабiць некалькi спраў адначасова
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика