21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аранжавы разгром

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ

Футбол. Адборачны турнiр ЧЕ-2008

«Аранжавым» разгромам з лiкам 0:3 завяршыўся першы выязны матч нацыянальнай зборнай Беларусi ў Эйндховене супраць каманды Галандыi.

Толькi праз пэўны час пасля фiнальнага свiстка Ховарда Мелтана пачынаеш усведамляць, што вялiкi футбол па-беларуску — гэта нейкi «вiнегрэт», прыгатаваны шляхам iнтэнсiўнага перамешвання розных прадуктаў, якiя не зусiм падыходзяць у якасцi неабходных кампанентаў. Футбол у разуменнi галандцаў — гэта зусiм iншая справа, гэта культ, сэнс жыцця абсалютнай большасцi людзей з Краiны цюльпанаў i ветраных млыноў... Зрэшты не хочацца заўчасна маляваць песiмiстычную карцiну для ўсяго айчыннага футбола. Па вялiкаму рахунку мы яшчэ не дараслi, i ў першую чаргу сваёй свядомасцю, да дасягнення вышынь на мiжнароднай арэне, як галандцы. Беларускi футбол з афiцыйнай еўрапейскай прапiскай адстае ад галандскага амаль на сто гадоў узростам — Нiдэрландскi каралеўскi футбольны саюз быў заснаваны яшчэ ў 1889 годзе. Параўноўваць клас iгракоў i гульнi адпаведна няма сэнсу: нават цяпер, у перыяд змены пакаленняў, без такiх зорак, як ван Нiстэльрой, Овермарс, Давiдс, Клюйверт, Зеедорф, якiя яшчэ ў мiнулым адборачным цыкле ЧЕ-2004 за дзве гульнi «прывезлi» беларусам роўна 5 «сухiх» мячоў, мы былi бляклым ценем на фоне аранжавага колеру, якi паўсюдна панаваў на прыгажуне-стадыёне «Фiлiпс» у Эйндховене. Калi не лiчыць першыя паўгадзiны...

Увогуле, будзем рэалiстамi. Аб тым, што галандцы збiраюцца разабрацца з падначаленымi Юрыя Пунтуса па поўнай праграме пасля невыразнай гасцявой перамогi з лiкам 1:0 над Люксембургам, можна было здагадацца не толькi з перадматчавых iнтэрв’ю настаўнiка галандцаў Марка ван Бастана i яго выхаванцаў, але i па сустрэчы ў мiжнародным аэрапорце Амстэрдама «Шыпхол». Асабiста я не ўбачыў нiводнага прадстаўнiка мясцовых СМI, якiя б былi ў ролi папарацы-разведчыкаў з мэтай як мага хутчэй разведваць усе тайны гасцей. Поўны спакой. Аб тым, што назаўтра будзе матч, нагадвалi трашчалкi i зычныя басы айчынных фанатаў, якiя прыбылi разам з камандай. Праўда, ужо праз лiчаныя хвiлiны iх дарогi разышлiся: футбалiсты з трэнерскiм штабам у спешным парадку адбылi на аўтобусе ў Эйндховен, а астатнiя ўдзельнiкi чартарнага авiяпералёту на «Боiнгу-737» засталiся бавiць час у Амстэрдаме.

Я наўмысна не буду ўдавацца ў падрабязнасцi пра тое, як беларусы бавiлi час у галандскай сталiцы, «парэзанай» шырокiмi воднымi каналамi, адзiн з якiх дзелiць папалам вулiцу знакамiтых Чырвоных лiхтароў. У рэшце рэшт iх знаходжанне з шырокiм размахам нiякiм чынам адмоўна не паўплывала на маральны дух футбалiстаў, якiя былi на адлегласцi 130 кiламетраў ад эпiцэнтра бурнага турыстычна-капiталiстычнага жыцця з яго свабоднымi норавамi i законамi.

Здавалася б, што адарванасць ад розных забаўляльных момантаў разам з вячэрняй трэнiроўкай на «Фiлiпс»-арэне павiнны даць рэальны вынiк вiзiту нацыянальнай зборнай. Тым больш што заўтра якраз у сярэдзiне дня два аўтобусы з беларускiмi фанамi на ўсiх парах гераiчна пераадольвалi здавалася б сiмвалiчны шлях да Эйдховена. Праўда, марш-кiдок да месца падзей зацягнуўся амаль на чатыры гадзiны. Вiной таму сталi не толькi дарожныя пробкi, але i неарганiзаванасць супрацоўнiкаў турфiрмы УП «АБФФ—Падарожжа», якiя ўмеюць марнаваць нашага чалавека ў вялiкiм сэнсе гэтага слова. У дапаўненне да сказанага яшчэ адзiн штрых: па прыбыццi ў наваколле стадыёна «Фiлiпс» аўтобусы са стомленымi беларускiмi турыстамi былi адпраўлены ў суправаджэннi палiцэйскiх у вузкi завулак аж за кiламетр хадзьбы. Чым не героi нашы людзi, якiя стойка i мужна пераносяць усе цяжкасцi футбольнага ваяжу на працягу некалькiх апошнiх гадоў ужо каторы раз. Я далёкi ад думкi, што айчынная турфiрма, якая працуе ў сценах АБФФ, наўмысна стварае цяжкасцi сваiм людзям на чужыне. Тым не менш, паклаўшы на паездку ў Галандыю даволi iстотную суму грошай, кожны з нас мае права пастаяць за сваю годнасць, а не быць бедным родзiчам у 2-зоркавай «хiжыне», хоць i ў цэнтры Амстэрдама. Пры гэтым яшчэ трэба ўмудрыцца захаваць патрыятызм да роднай каманды. Прыемна, што патрыятычныя пачуццi беларускiх фанаў не былi размытыя рознымi дарожнымi няўвязкамi i нязручнасцямi.

Пра галандскiх фанаў казаць можна толькi ў высокiм стылi. За паўтары гадзiны да пачатку сустрэчы ўсе шляхi да «Фiлiпса» патанулi ў аранжавым колеры. А на самым падыходзе да стадыёна арганiзатары матча зрабiлi некалькi футбольных атракцыёнаў. Адзiн з iх увогуле быў супер: колiшнi галкiпер ПСВ «Эйндховен» i асноўны iгрок у гэтым амплуа зборнай Бельгii Жан-Мары Пфаф прынародна даваў урокi варатарскага майстэрства. У вароты рэальных памераў любы смяльчак, сярод якiх было нямала мясцовых хлапчукоў, мог «развесцi» з 11-метровага ўдару знакамiтага варатара. Трэба аддаць належнае Пфафу: ён тонка адчуваў сiтуацыю i даволi часта даваў юным футбалiстам парадавацца, прафесiйна прапускаўшы галы ў «рамку».

Асобная размова пра пачатак самой сустрэчы, якi быў азначаны гучнай какафонiяй галандцаў. Акустыка на «Фiлiпс»-арэне такая, што зусiм не абавязкова рваць «галасавыя звязкi». У гэтай сувязi выкананне абодвух дзяржаўных гiмнаў без музычнага акампанементу многага вартае. Асаблiва ў плане зарадкi на гульню. Мне здалося, што ў дэбюце сустрэчы нашы футбалiсты яшчэ былi пад уражаннем нацыянальных матываў. Праўда, варта было толькi iграку лонданскага «Арсенала» Робiну ван Персi магутным ударам з цэнтра штрафной парушыць парытэт, i ўся беларускай каманда аказалася малаздольнай, каб адыграцца. Хоць шанцы на тое былi, асаблiва пад канец першага тайма, калi галкiпера галандцаў Ван дэр Сара выручыў яго калега Снайдэр, выбiўшы мяч галавой з пустых варот. Пра далейшы ход падзей казаць няма сэнсу, бо айчынныя балельшчыкi маглi назiраць за матчам у прамым эфiры АНТ.

Хацелася б некалькi слоў сказаць пра тое, што яшчэ засталося за кадрам. Пасля заканчэння матча ў прэс-цэнтры стадыёна гаспадары з задавальненнем частавалi журналiстаў нацыянальным напiткам Галандыi — пiвам «Хайнiкен», а таксама кавай, чаем i шматлiкi стравамi. Праўда, гэты пiр быў для беларускiх журналiстаў з горкiм прысмакам. У многiм таму, што настаўнiк беларускай зборнай Юрый Пунтус так i не з’явiўся на прэс-канферэнцыю. А вось галоўны трэнер галандцаў Марка ван Бастэн з задавальненнем расказваў рэпарцёрам пра тое, як напачатку нялёгка было ўзламаць абарону гасцей. Для гэтага гаспадарам прыйшлося шукаць шляхi i злева, i справа. Часам фартуна была на баку галандцаў, падкрэслiў ван Бастэн, нагадаўшы пра ўдалы вынас мяча ўсё тым жа Снайдэрам. На развiтанне знакамiты ў мiнулым футбалiст аўтару гэтых радкоў з задавальненнем даў аўтограф.

Наша каманда з’ехала са стадыёна «Фiлiпс» першай у суправаджэннi палiцэйскiх матацыклаў з мiгалкамi. Не ведаю, на колькi раней беларускiя футбалiсты дабралiся ў аэрапорт Амстэрдама, але ж заканчэнне ваяжу ў Галандыю для абсалютнай большасцi балельшчыкаў i журналiстаў абярнулася чарговым выпрабаваннем на моц. Начны Эйндховен выправадзiў аўтобусы ў вялiкую пробку. Дарога да аэрапорта «Шыпхол» расцягнулася на некалькi гадзiн. Адтуль ужо шлях ляжаў дадому, куды з першымi пеўнямi прызямлiўся «Боiнг»-737. Праўда, свiтанак на роднай зямлi ўсiм хацелася сустракаць у значна лепшым настроi. Добра было б, калi б гэты час прыйшоў пасля наступнага выязнога матча балельшчыкаў у Румынiю на чарговую адборачную гульню. Чакаць засталося нядоўга?

Мiнск—Амстэрдам—Эйндховен—Мiнск.

P.S. Рэдакцыя газеты «Звязда» выказвае ўдзячнасць старшынi асацыяцыi «Беларуская федэрацыя футбола» Генадзю Мiкалаевiчу Нявыгласу за дапамогу, аказаную журналiсту газеты «Звязда» ў падрыхтоўцы матэрыялу з Галандыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Аранжавым» разгромам з лiкам 0:3 завяршыўся першы выязны матч нацыянальнай зборнай Беларусi ў Эйндховене супраць каманды Галандыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика