21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будзе база — будзе і медаль?

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мэту заняць трэцяе месца на Алiмпiядзе-2008 у Пекiне ставiць перад сабой i Беларуская федэрацыя коннага спорту. Спраўдзiцца прагноз цi не — пакажа час, але можна з упэўненасцю казаць, што гэты алiмпiйскi вiд у апошнiя гады развiваецца ў Беларусi ўсе больш актыўна. Сёлета ў краiне адбылiся ўжо некалькi мiжнародных конных спаборнiцтваў. Але сезон для наезнiкаў не скончаны — «Этап Кубка свету i Кубка нацый на прызы губернатара Мiнскай вобласцi» па канкуру пройдзе з 14 па 17 верасня ў Ратамцы.

Генеральны сакратар Нацыянальнага Алiмпiйскага камiтэта нашай краiны Георгiй Катулiн паведамiў, што ў чарговым этапе прымуць удзел спартсмены з Расii, Украiны, Малдовы, Латвii i Беларусi. Прызавы фонд складзе 10 000 долараў. Усё фiнансаванне мерапрыемства пройдзе за кошт Мiнаблвыканкама i спонсараў. Арганiзатары гарантуюць, што ўсе, хто завiтае на турнiр, застануцца задаволенымi. Маленькiя дзеткi будуць мець магчымасць пакатацца на понi, дарослыя паглядзець не толькi на прафесiйныя выступленнi наезнiкаў, але i змогуць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах. Сярод iншых вiдаў коннага спорту менавiта канкур — самы цiкавы для глядацкага вока. Дарэчы, спаборнiцтвы па канкуру ў нас доўга не праводзiлiся. Але ў 2003 годзе новым кiраўнiком федэрацыi, старшынёй Мiнскага аблвыканкама Мiкалаем Дамашкевiчам было прынята рашэнне аднавiць гэтыя конкурсныя турнiры.

— У краiнах замежжа спаборнiцтвы па коннаму спорту праводзяцца кожны тыдзень. Мы таксама павiнны распаўсюджваць гэтую традыцыю, i тады вынiкi будуць адпаведныя. Таму турнiры пачалi праводзiцца ўсе часцей, — падкрэслiў выканаўчы дырэктар федэрацыi Генадзь Кецка.

Ужо сталi вядомымi прозвiшчы двух нашых спартсменаў, якiя праз два гады будуць прадстаўляць краiну на Алiмпiядзе. Заслужаная Iрына Лiс i ўзыходзячая зорка вялiкага спорту Вячаслаў Пойта заваявалi лiцэнзiю на ўдзел. Дарэчы, хутка ў Iрыны Лiс з’явiцца новы конь па мянушцы Рэдфард. А вось рыхтавацца да спаборнiцтваў у Пекiне спартсменка будзе на туманным Альбiёне, пад кiраўнiцтвам вопытнага трэнера.

Можна сцвярджаць, што конны спорт у нашай краiне развiваецца хуткiмi тэмпамi. I не толькi на прафесiйным узроўнi — напрыклад, у Крупках у гэтым годзе пачне працаваць конна-спартыўная школа для ўсiх аматараў. У сельскiх раёнах краiны, i Мiнскай вобласцi ў прыватнасцi, сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы ствараюць невялiкiя конныя заводы. А для патрэб прафесiяналаў днямi пачынаецца работа па ўзвядзенню абласной конна-спартыўнай базы ў пасёлку «Ураджайны» Мiнскага раёна.

— Праводзiць усе турнiры, трэнiраваць спартсменаў i ўсiх жадаючых толькi ў Ратамцы стала не вельмi зручна — колькасць спартыўных спаборнiцтваў павялiчваецца, жадаючых стаць коннiкамi таксама з’яўляецца з кожным днём усё больш. I рамонтна-аднаўляючыя работы ў комплексе таксама трэба закончыць. Таму для пашырэння прафесiйнай падрыхтоўкi, i з улiкам патрэб узрастаючай папулярнасцi коннага спорту было вырашана пабудаваць яшчэ адну базу. Яна будзе прыдатная i для правядзення вучэбных трэнiровак аматараў, i для мiжнародных турнiраў, — зазначыў начальнiк Мiнскага абласнога ўпраўлення па фiзiчнай культуры i спорту Алег Качан.

Дзмiтрый АЛЬФЕР.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэту заняць трэцяе месца на Алiмпiядзе-2008 у Пекiне ставiць перад сабой i Беларуская федэрацыя коннага спорту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика