Спорт-тайм
МЕДАЛЬНЫ ВЫБУХ НА ВАДЗЕ
На Кубку свету па веславанню на байдарках i каноэ ў Кiтаi беларусы «здабылi» 8 залатых, 4 сярэбраныя i столькi ж бронзавых медалёў. Найбольшага поспеху дасягнулi Раман Петрушэнка i Вадзiм Махнёў, якiя былi ў прызёрах у розных заездах. КАНКУРЭНТ ПАРТНЁРАМ НЕ СТАНЕ Першая ракетка мужчынскага тэнiса Ражэ Федэрар адмовiўся гуляць у парным разрадзе разам са сваiм галоўным канкурэнтам на корце Рафаэлем Надалем у кастрычнiку. Лiдар сусветнага рэйтынгу прызнаўся, што iдэя iспанца яму спадабалася, але ён хацеў бы сканцэнтравацца на адзiночных выступленнях, а таксама на матчах Кубка Дэвiса.
Наша маладзёжная зборная не змагла выйсцi ў плэй-оф адборачнага турнiру ЧЕ-2007, бо заняла толькi другое месца ў сваёй групе. У апошнiм, рашаючым, матчы, беларусы ўступiлi на выездзе чэхам — 1:2. Гол прэстыжу ў самай канцоўцы гульнi забiў дынамавец Леанiд Ковель. Трэнер нашай каманды Юрый Курненiн настолькi засмуцiўся вынiкам, што не з’явiўся на пасляматчавую прэс-канферэнцыю. ФIНАЛ МУНДЗIЯЛЯ ПЕРАГУЛЯЛI Своеасаблiвы фiнал сёлетняга мундзiяля ў Германii адбыўся ў рамках правядзення адборачнага цыкла да ЧЕ-2008. Так, французам удалося адпомсцiць за Зiнэдзiна Зiдана, упэўнена перамогшы iтальянцаў 3:1. У групе «G», дзе выступае наша нацыяналка, албанцы ўступiлi румынам — 0:2, а балгары перамаглi славенцаў — 3:0. Такiм чынам, зараз зборная Галандыi мае 6 ачкоў, у Балгарыi i Румынii — па 4, у Албанii i Беларусі — па 1. Вынiкi матчаў: група «А»: Азербайджан—Казахстан— 1:1, Фiнляндыя—Партугалiя — 1:1, Польшча—Сербiя — 1:1, Арменiя—Бельгiя — 0:1; група «В»: Украiна—Грузiя — 3:2 (экс-беларуса Арцёма Мiлеўскага сярод жоўта-блакiтных не было), Лiтва—Шатландыя — 1:2, Францыя—Iталiя — 3:1; група «С»: Нарвегiя—Малдова — 2:0, Турцыя—Мальта — 2:0, Боснiя i Герцагавiна—Венгрыя — 1:3; група «D»: Славакiя—Чэхiя — 0:3, Сан-Марына—Германiя — 0:13; група «Е»: Iзраiль—Андора — 4:1, Расiя—Харватыя — 0:0, Македонiя—Англiя — 0:1; група «F»: Iсландыя—Данiя — 0:2, Швецыя—Лiхтэнштэйн — 3:1, Паўночная Iрландыя—Iспанiя — 3:2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кубку свету па веславанню на байдарках i каноэ ў Кiтаi беларусы «здабылi» 8 залатых, 4 сярэбраныя i столькi ж бронзавых медалёў |
|