«Спортэкспа» аб’яднала вытворцаў i спажыўцоў
Мячы, спартыўныя абутак i вопратка, футбольныя вароты, трэнажоры, спецыялiзаваная лiтаратура i ўзоры спартыўнага пакрыцця — усё гэта i не толькi можна знайсцi ў Нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа», дзе з 6 па 8 верасня праходзiць III спецыялiзаваная выстава «Спортэкспа».
На афiцыйнай цырымонiі адкрыцця экспазiцыi намеснiк мiнiстра спорту i турызму Часлаў Шульга адзначыў, што з кожным годам на выставе прадстаўлена ўсё большая колькасць удзельнiкаў (сёлета iх звыш 50), як беларускiх, так i замежных: — Арганiзатары паклапацiлiся, каб сабраць у адным месцы тых, хто займаецца будаўнiцтвам i рэканструкцыяй спартыўных збудаванняў, вытворцаў iнвентару, людзей, якiя вучаць iм карыстацца, а таксама падумалi i аб правядзеннi карысных семiнараў («Сучасны стан i перспектывы развiцця спартыўнай iндустрыi РБ», «Дзiцячы фiтнэс — модныя тэндэнцыi цi жыццёвая неабходнасць») i аб забаўляльнай праграме, бо ў рамках выставы пройдзе шэраг чэмпiянатаў (па настольнаму тэнiсу, муай тай, судамадэльнаму спорту) i адбудуцца паказальныя выступленнi мiнскiх спартсменаў. Мiхаiл ЮСПА, начальнiк упраўлення па фiзiчнай культуры, спорту i турызму мiнгарвыканкама выказаў спадзяваннi, што «Спортэкспа» дапаможа спажыўцам наладзiць кантакты з вытворцамi, каб выказаць свае прапановы i атрымаць адказы на важныя пытаннi. Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мячы, спартыўныя абутак i вопратка, футбольныя вароты, трэнажоры, спецыялiзаваная лiтаратура i ўзоры спартыўнага пакрыцця — усё гэта i не толькi можна |
|