21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Самыя шкодныя звычкi навакольных — гэта... хамства i лянота

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей СТАРЫНАЎ

А на мой погляд...

У здаровым целе, як кажуць, здаровы дух. I наадварот: здаровы дух дапамагае ўмацоўваць здароўе. Але нават калi сам чалавек iмкнецца прытрымлiвацца гэтага правiла, часам навакольныя могуць замахвацца на нашы з вамi прынцыпы. Часцей за ўсё гэта адбываецца ненаўмысна, тым не менш мы становiмся заложнiкамi чужых згубных звычак, калi нас проста не заўважаюць.

Якiя шкодныя звычкi навакольных вас найбольш усяго раздражняюць i чаму? Цi даводзiлася вам самому змагацца з нейкiмi ўласнымi звычкамi, якiя, магчыма, перашкаджалi iншым?

Алег ГАЛАБУРДА, намеснiк дырэктара па камерцыйных пытаннях ААТ «Рыбакомплекс»:

— Гэта незахаванне асабiстай гiгiены i хамства. Першы пункт можна лiчыць шкоднай звычкай? Толькi прыгадайце перапоўнены грамадскi транспарт у летнi час... Але на першае месца я паставiў бы ўсё ж хамства. I хоць яно мае дачыненне хутчэй не да медыцынскага боку пытання, а да духоўнага, я лiчу менавiта так. Зразумела, сюды ж — да шкодных звычак навакольных — адносiцца злоўжыванне алкаголем. Не вельмi прыемна сустракаць такiх людзей у грамадскiх месцах, на вулiцы, у транспарце. Што да асабiстага, дык я, напэўна, часам даволi гучна размаўляю па тэлефоне. Магчыма, гэта некаму можа перашкаджаць.

Галiна САДОЎСКАЯ, начальнiк аддзела крэдытавання фiлiяла № 422 ААБ «Беларусбанк», г. Слонiм:

— Хамства, калi яго можна назваць шкоднай звычкай. Ведаеце, раней такога не было, а цяпер з iм даводзiцца сутыкацца значна часцей. Бывае вельмi непрыемна, калi клiенты так сябе паводзяць. Але ж адказаць мы не можам, не маем права, таму ветлiва тлумачым усё, што трэба наведвальнiку. Да многiх «даходзiць», што яны не мелi рацыi, клiенты мяняюцца на вачах, просяць прабачэння. Раздражняе неарганiзаванасць, назавём гэта так, некаторых нашых клiентаў: калi чалавек сам не ведае, чаго ён прыйшоў i што ж уласна яму патрэбна. Зрэдку прыходзяць людзi нападпiтку. Але нават у гэтым выпадку мы iмкнёмся не даводзiць справу да канфлiкту, згладжваць вострыя вуглы. Але калi чалавек усё роўна працягвае паводзiць сябе неадэкватна, мы можам на цалкам законных падставах адмовiць яму ў абслугоўваннi, папрасiць зайсцi ў другi раз. Яшчэ раздражняе, калi мова ў людзей засмечаная нейкiмi жарганiзмамi, слэнгам. Дарэчы, вiдавочна, па гэтай прычыне (смяецца) заўважала, што i сама раз-пораз магу ўжыць нейкае слова-паразiт. Але я з гэтай з’явай (смяецца) вяду рашучую барацьбу.

Лiдзiя ВЕЖНАВЕЦ, начальнiк аддзела культуры УП «Гарадскiя паркi «Мiнскзелянбуд»:

— Ёсць такiя звычкi. Гэта курэнне i людская лянота. Прычым на першае месца я стаўлю менавiта ляноту. З ёй, на жаль, даводзiцца сутыкацца i на працы, i дома. Што да другой часткi вашага пытання, дык самой часам даводзiцца змагацца ўсё з той жа лянотай. Ну не заўсёды, бывае, нешта хочацца рабiць (смяецца). Якiмi спосабамi я змагаюся? Галоўны спосаб — ацанiць неабходнасць здзяйснення таго цi iншага кроку. Умоўна кажучы, падзялiць аркуш паперы на дзве часткi i пазначыць мiнусы i плюсы запланаванага мерапрыемства. Калi плюсы складаюць 60 працэнтаў ад агульнай колькасцi заўваг, я мабiлiзуюся i праз сiлу (смяецца) прымушаю сябе нешта зрабiць. I, дарэчы, часта дасягаю поспехаў у справе. А калi «набягае» толькi 40 працэнтаў плюсаў, тады (смяецца) можна ўвогуле нiчога не рабiць. Праўда, як паказвае жыццё, менавiта такiя нявыкананыя ў свой час дробязi могуць потым ускладнiць нам жыццё.

Алена МIХАЙЛОЎСКАЯ, галоўны спецыялiст аддзела iдэалагiчнай работы Капыльскага райвыканкама:

— Негатыўна стаўлюся да людзей, якiя злоўжываюць алкагольнымi напоямi. Па-першае, гэта проста непрыемна бачыць недзе такiх грамадзян. Па-другое, ад такой шкоднай звычкi ў чалавека церпiць работа, сям’я i, самае галоўнае, дзецi, калi яны ёсць. Менавiта з-за дзяцей я i лiчу алкагалiзм адной з самых шкодных звычак.

Асабiста я змагаюся з уласнымi спазненнямi. Лаю сябе, загадзя выходжу, але ўсё роўна прыбягаю ў апошнюю мiнуту. Толькi калi ведаю, што можа быць даволi жорсткае пакаранне (смяецца), тады прыкладаю ўсе сiлы, каб не спазнiцца. Гэта што датычыцца працы, а ў асабiстых справах, на жаль, спазняюся даволi часта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У здаровым целе, як кажуць, здаровы дух. I наадварот: здаровы дух дапамагае ўмацоўваць здароўе. Але нават калi сам чалавек iмкнецца прытрымлiвацца гэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика