21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДЗЯРЖДУМА ПАЧАЛА ПРАЦУ НАД ЗАКОНАПРАЕКТАМ АБ ТРЭЦIМ ТЭРМIНЕ ПУЦIНА

Дзярждума РФ можа ўжо ў кастрычнiку-лiстападзе разгледзець iнiцыятыву чачэнскiх парламентарыяў аб зняццi абмежаванняў з мэтай прадаставiць прэзiдэнту Расii магчымасць выбiрацца на трэцi тэрмiн. Гэты законапраект у аўторак быў унесены ў парадак дня Савета Думы.

Гэтая заканадаўчая iнiцыятыва прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю РФ, якая зараз абмяжоўвае магчымасць выбрання прэзiдэнта двума тэрмiнамi. Савет Думы накiраваў праект закона чачэнскiх дэпутатаў для разгляду ў фракцыi i камiтэты.

У ГРУЗII СТВАРАЕЦЦА КААЛIЦЫЯ З МЭТАЙ ЗВЯРЖЭННЯ СААКАШВIЛI

Лiдар палiтычнай партыi «Iмедзi» i кiраўнiк фонду экс-мiнiстра дзяржбяспекi Грузii Iгара Гiаргадзэ Iрына Сарышвiлi стварае антыфашысцкую каалiцыю апазiцыйных палiтычных сiл «Вызваленне», дзейнасць якой будзе накiравана на адстаўку дзеючага прэзiдэнта Грузii.

«Пасля прызначаных уладамi на 5 кастрычнiка бутафорных выбараў у органы мясцовага самакiравання наша каалiцыя пачне масавыя мiрныя акцыi пратэсту з адзiным патрабаваннем — адстаўкi ўладаў», — заявiла Сарышвiлi.

ТЫСЯЧЫ ДЭМАНСТРАНТАЎ У ВЕНГРЫI ПАТРАБУЮЦЬ АДСТАЎКI ПРЭМ’ЕРА

Побач з будынкам венгерскага тэлебачання ў цэнтры Будапешта ў ноч на аўторак прайшлi масавыя беспарадкi.

Агульная колькасць удзельнiкаў акцыi пратэсту дасягала 10 тысяч чалавек. У вынiку сутыкненняў дэманстрантаў з палiцыяй з абодвух бакоў раненнi атрымалi 150 чалавек. Спалены некалькi аўтамабiляў. Нагодай для беспарадкаў стала прызнанне прэм’ер-мiнiстра Венгрыi, якое прасачылася ў прэсу, аб тым, што члены яго ўрада падманвалi народ аб стане эканомiкi з мэтай перамагчы на выбарах.

Мiтынгуючыя паспрабавалi прарваць палiцэйскiя кардоны i пранiкнуць у будынак тэлебачання, каб перадаць петыцыю. Нягледзячы на процiдзеянне палiцыi, выкарыстанне вадамётаў i слёзатачывага газу, некалькiм дзесяткам дэманстрантаў гэта ўдалося. Венгерскае тэлебачанне перарвала трансляцыю.

Прэм’ер Феранц Дзюрчань заявiў, што радыкальныя дзеяннi манiфестантаў «нiяк не могуць служыць вырашэнню палiтычных спрэчак». Сыходзiць у адстаўку ён не збiраецца.

Тым часам учора ў другой палове дня на будапешцкую плошчу перад будынкам венгерскага парламента пачалi сцягвацца групы манiфестантаў. Яны выказвалi намер правесцi чарговы мiтынг пратэсту з патрабаваннем адстаўкi ўрада i прэм’ера. Адначасова на плошчу прыбывалi i новыя спецпадраздзяленнi палiцыi. Па некаторай iнфармацыi мiтынгi пратэсту рыхтавалiся i ў iншых гарадах.

ВIКЕ-ФРЭЙБЕРГА РАЗГОНIЦЬ «МУЖЧЫНСКI КЛУБ» У ААН

Прэзiдэнт Латвii Вайра Вiке-Фрэйберга спадзяецца на тое, што яе вылучэнне на пасаду генеральнага сакратара ААН стане сiмвалам барацьбы жанчын супраць «мужчынскага клуба» ў сусветнай палiтыцы, якi абiрае самага высокапастаўленага дыпламата на планеце.

Пра гэта яна заявiла на прэс-канферэнцыi ў Нью-Йорку ў рамках сесii Генеральнай Асамблеi ААН. «Калi мы жывём у сумленным, справядлiвым i раўнапраўным свеце, мы хацелi б бачыць жанчын на любых пасадах, у тым лiку на пасадзе генеральнага сакратара ААН», — заявiла Вiке-Фрэйберга. Пры гэтым яна падкрэслiла, што яе не палохаюць магчымыя пярэчаннi супраць яе кандыдатуры з боку Расii i Кiтая.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзярждума РФ можа ўжо ў кастрычнiку-лiстападзе разгледзець iнiцыятыву чачэнскiх парламентарыяў аб зняццi абмежаванняў з мэтай прадаставiць прэзiдэнту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика