Ёсць пытаннi? Тэлефануйце...Доктар на сувязi Як паведамляла раней «Звязда», ва ўпраўленнi аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама па аўторках дзейнiчае «гарачая» тэлефонная лiнiя (220-20-25), куды жыхары Мiншчыны могуць звяртацца з любымi пытаннямi, якiя датычацца аказання медыцынскай дапамогi i дзейнасцi лячэбных устаноў, размешчаных на тэрыторыi вобласцi. У вераснi-кастрычнiку на ёй плануюць дзяжурыць:26 верасня З 9.00 да 12.00 — загадчыца сектара лячэбна-прафiлактычнай дапамогi даросламу насельнiцтву, галоўны тэрапеўт вобласцi Таiса Уладзiмiраўна БАРАВАЯ. З 14.00 да 17.00 — загадчыца сектара лячэбна-прафiлактычнай дапамогi жаночаму i дзiцячаму насельнiцтву, галоўны педыятр вобласцi Вольга Канстанцінаўна ЛАЗАРАВА. 3 кастрычнiка З 9.00 да 12.00 — галоўны ўрач МРЭК Мiнскай вобласцi Юлiя Анатольеўна АЎСЯНIК. З 14.00 да 17.00 — галоўны ўрач Мiнскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы Дзмiтрый Уладзiмiравiч ЗАЙЦАЎ. 10 кастрычнiка З 9.00 да 12.00 — галоўны ўрач Мiнскага абласнога радзiльнага дома Пётр Леанiдавiч МАСЬКО. З 14.00 да 17.00 — в.а. галоўнага ўрача Мiнскага абласнога процiтуберкулёзнага дыспансэра Андрэй Пятровiч МIЦЬКО. 17 кастрычнiка З 9.00 да 12.00 — галоўны ўрач Мiнскага абласнога скурвендыспансэра Людмiла Аляксандраўна КАЛАСКОВА. З 14.00 да 17.00 — галоўны ўрач Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы Юрый Мiкалаевiч ЛАДУЦЬКА. 24 кастрычнiка З 9.00 да 12.00 — галоўны ўрач Мiнскага абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра Таццяна Фёдараўна МАРТЫНАВА. З 14.00 да 17.00 — галоўны ўрач Мiнскага абласнога наркалагiчнага дыспансэра Людмiла Анатольеўна АНДРЭЕВА. 31 кастрычнiка З 9.00 да 12.00 — галоўны хiрург вобласцi Анатоль Аркадз’евiч МАРЫНIЧ. З 14.00 да 17.00 — галоўны акушэр-гiнеколаг вобласцi Марына Аляксандраўна ШКРОБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла раней «Звязда», ва ўпраўленнi аховы здароўя Мiнскага аблвыканкама па аўторках дзейнiчае «гарачая» тэлефонная лiнiя (220-20-25) |
|