21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спi, мая радасць, заснi

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Лiчыцца, што трэцюю частку свайго жыцця чалавек спiць. Сон успрымаецца як з’ява настолькi звыклая, што здаровыя людзi рэдка задумваюцца над яго прыродай i значэннем. Толькi калi сон расстройваецца, ён становiцца праблемай. Бо калi ноччу як след не адпачнеш, то ўвесь дзень адчуваеш сябе разбiтым i любая дробязь выклiкае раздражненне.

Апошнiм часам сон, як адзiн з асноўных жыццёвых працэсаў, становiцца ўсё больш цiкавым аб’ектам навуковага аналiзу. Якiя ж фактары спрыяюць добраму сну, а якiя ператвараюць яго ў сапраўдную пакуту?

За дзень стамiўся, а сну нi ў адным воку

Па статыстыцы, 30 працэнтаў людзей пакутуюць ад бяссоннiцы.

— Такiя парушэннi могуць назiрацца ў любым узросце, — гаворыць кандыдат медыцынскiх навук, загадчыца кафедры псiхатэрапii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Iрына БАЙКОВА. Але найбольш верагодныя яны пасля 40 гадоў, прычым часцей пакутуюць жанчыны.

Дыягнастычнымi крытэрыямi бяссоннiцы могуць быць скаргi на цяжкасцi пры засынаннi, частыя начныя абуджэннi, дрэнную якасць сну. Бяссоннiца можа насiць рэцыдывуючы характар, якi нярэдка прыводзiць да празмернага страху з-за таго, што яна будзе развiвацца, адбываецца своеасаблiвая «драматызацыя» бяссоннiцы. Як жа дапамагчы такiм пакутнiкам вярнуць паўнацэнны аднаўленчы сон?

Паводле слоў I. Байковай, галоўнае — не спяшацца прымаць снатворныя. На першым этапе можа дапамагчы бязлекавая тэрапiя. I тут важную ролю адыгрывае гiгiена сну. Варта кожны дзень прачынацца ў адзiн i той жа час, не ўжываць рэчывы, якiя стымулююць цэнтральную нервовую сiстэму (кафеiн, нiкацiн, алкаголь, стымулятары), пазбягаць узбуджанасцi перад сном, замянiць прагляд тэлеперадач лёгкiм чытаннем або праслухоўваннем музыкi. Няблага прыняць на працягу 20 хвiлiн за 2—2,5 гадзiны перад сном гарачую ванну, каб павялiчыць тэмпературу цела. Рэкамендуецца па вечарах выкарыстоўваць методыкi самарасслаблення i абавязкова трэба мець камфортныя ўмовы для сну: зручную пасцель, адзенне. Калi вы прачнулiся ноччу, не варта глядзець на гадзiннiк, а проста павярнуцца на другі бок i заснуць зноў.

На другiм этапе барацьбы з бяссоннiцай прымяняецца фiтатэрапiя. Найбольш рэкамендуемыя травы для прыгатавання гарбаты: рамонак, хмель, мята, валяр’ян, мелiса лiмонная, святаяннiк, сардэчнiк.

Калi пасля тыдня такога лячэння расстройствы сну не праходзяць, трэба звяртацца да спецыялiста, якi прызначыць лекавую тэрапiю.

Не храпi — татарам прададзiм

— так гаварылi ў старажытнасцi нашы продкi. Гэта сведчыць аб тым, што звычка храпцi ў сне настолькi дапякала навакольных, што яны былi гатовы любымi сродкамi пазбавiцца ад храпуноў.

Па розных звестках, 44 працэнты людзей храпуць увогуле, пасля 30 гадоў храпуць 25 працэнтаў людзей, пасля 60 — 60 працэнтаў мужчын i 40 працэнтаў жанчын.

— Храп — гэта яшчэ i сур’ёзная медыцынская праблема, — гаворыць урач-фанiятр Рэспублiканскай клiнiчнай бальнiцы паталогii слыху, голасу i мовы Вольга Радыёнава.

Напрыклад, часам храп суправаджаецца так званым сiндромам спантаннага спынення дыхання ў сне, калi дыханне можа замерцi на адну—дзесяць секунд некалькi разоў за ноч. Смяротнасць ад гэтага сiндрому складае 6—8 працэнтаў.

Храп пазбаўляе чалавека паўнацэннага адпачынку, вядзе да кiслароднага галадання ў сне. А гэта садзейнiчае развiццю сардэчна-сасудзiстых, лёгачных захворванняў, гiпертанiчнай хваробы. Акрамя таго, праблема яшчэ i ў тым, што пры такiм сiндроме чалавек, якi спiць, сам не можа кантраляваць сiтуацыю. Сон з храпам не выконвае сваёй аднаўленчай функцыi, чалавек прачынаецца неадпачыўшым, разбiтым; у яго знiжана канцэнтрацыя ўвагi i на працягу дня праяўляецца ярка выражаная дзённая санлiвасць.

У дзяцей храпенне ў сне можа прывесцi да адставання ў разумова-фiзiчным развiццi, энурэзу, начных кашмараў.

Iдэальнага метаду лячэння ад храпу сёння няма. Хоць i iснуюць пэўныя напрацоўкi рознай ступенi эфектыўнасцi, якiя даказваюць, што розным людзям паказана рознае лячэнне. Перш чым пачаць лячыць храп, трэба пазбавiцца ад хвароб, якiя спадарожнiчаюць храпенню. Такiх, напрыклад, як хранiчны i палiпозны насмарк, гаймарыт, скрыўленне насавой перагародкi, у дзяцей — гiпертрафiраваныя адэноiды, мiндалiны, хранiчны танзiлiт.

Трэба пазбавiцца ад звычкi пераядаць на ноч, паспрабаваць скiнуць лiшнюю вагу, не злоўжываць алкаголем.

Прапануюцца таксама розныя прыстасаваннi ў выглядзе пласцiнак, якiя дапамагаюць утрымлiваць рот закрытым падчас сну.

Храпунам можна параiць i такiя практыкаваннi. Перад сном 4—10 мiнут утрымлiвайце ў зубах аловачак. Яшчэ паспрабуйце пазяхаць з закрытым ротам, рабiце як бы пусты глыток, пацмокайце языком з закрытым ротам. Гэта трэнiруе мышцы паднябення.

Кашмар пад падушкай

Цi можна заказаць сабе сон без кашмараў, з прыемнымi адчуваннямi, дзе будуць сустрэчы з тымi, каго мы любiм, каго хочам пабачыць? Навука адказвае, што гэта пад сiлу чалавеку.

Псiхалагiчная дзейнасць мае месца ўсю ноч. У гэты час мозг чалавека перапрацоўвае iнфармацыю, якую ён атрымаў на працягу дня. Мозг вырашае, што трэба пакiнуць, ад чаго пазбавiцца, што пагрузiць у доўгачасовую памяць, а што ў кароткачасовую.

— У перыяд павольнага глыбокага сну мысленне адлюстроўвае рэальныя падзеi. Калi ж сон хуткi, нашы сны найбольш яркiя, вобразныя, фантастычныя, — гаворыць Iрына Байкова. — У сне чалавек адключаецца ад пабочных раздражняльнiкаў, нейкiх бытавых пытанняў. I калi ў думках прысутнiчае нейкая дамiнуючая iдэя, то падчас сну можна ўбачыць поўную стратэгiю паводзiнаў i знайсцi правiльнае вырашэнне праблемы. Нездарма кажуць: «Пераначуем — лепей пачуем».

Сучасныя псiхолагi звярнулi ўвагу на ўнутраныя фактары, якiмi можна паўплываць на сюжэт сну. Сярод iх — самаўнушэнне, з яго дапамогай можна дабiцца цiкавых вынiкаў у атрыманнi сноў «на заказ». Да таго ж няблага навучыцца запамiнаць свае сны, асаблiва прыемныя i радасныя. Для трэнiроўкi ў запамiнаннi сноў рэкамендуецца: прачнуўшыся сярод сну, коратка запiсаць яго змест на магнiтафон цi трыма-чатырма словамi на аркушы паперы. Пры гэтым важна не запальваць яркае святло, каб не прачнуцца канчаткова. Памяць на сны цудоўным чынам паляпшаецца пасля прыёму павышаных доз вiтамiну B6, якога шмат у дражджах, мясе, печанi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiчыцца, што трэцюю частку свайго жыцця чалавек спiць. Сон успрымаецца як з’ява настолькi звыклая, што здаровыя людзi рэдка задумваюцца над яго прыро
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика