Фядора — акадэмiк
Iлона IВАНОВА, Бялынiцкi раён
Вядомая лекарка з вёскi Пiльшычы Бялынiцкага раёна Фядора Конюхава атрымала прызнанне ў Маскве
Бялынiцкая лекарка стала прызнаным членам Мiжнароднай акадэмii праскапiчных навук iмя Мiшэля Настрадамуса. Дыплом акадэмiка Фядоры Конюхавай уручылi ў Маскве ва ўрачыстай абстаноўцы. Прэзiдэнтам акадэмii праскапiчных навук з’яўляецца вядомы расiйскi навуковец Якаў Гальперын. Праскапiя ўвогуле — гэта яснабачанне, прагназаванне, iнтуiтыўнае ўспрыманне iнфармацыi аб падзеях будучага. У склад акадэмii ўваходзяць i народныя лекары з розных краiн свету, у тым лiку i некалькi чалавек з Беларусi. Фядора Конюхава — адна з самых вядомых беларускiх лекарак. Яна лiчыць асаблiвым свой радавод i сцвярджае, што свае лекарскiя здольнасцi атрымала ў спадчыну ад продкаў. Яна займаецца лекарствам больш за 60 гадоў i лечыць рукамi, вадой i глiнай. Навукоўцы пацвярджаюць, што яе рукi з’яўляюцца крынiцай энергетычнай сiлы. Ёсць меркаваннi, што рукi бялынiцкай лекаркi выклiкаюць актывiзацыю абменных працэсаў у арганiзме i стымулююць iмунiтэт. Здольнасцямi Конюхавай у свой час карысталiся i касманаўты ў Зорным гарадку, i маскоўскiя начальнiкi. Цяпер жа яна жыве ў невялiкай вёсцы Пiльшычы, на зямлi сваiх продкаў, дзе адкапала некалькi крынiц з чыстай пiтной вадой. Паводле iнфармацыi мiжнароднага рэгiстра лекараў, якi быў складзены ў Расii, лекарка ўздзейнiчае на ваду (накладае на яе рукi), i ў вынiку яна атрымлiвае процiвiрусныя ўласцiвасцi. Там жа сказана, што Фядора Конюхава — магiстр народнай медыцыны i мае медыцынскiя пацвярджэннi станоўчых вынiкаў свайго лячэння. — Я працавала з навукоўцамi i ў бальнiцах, — гаворыць яна. — Ставiлi эксперыменты ў Алматы i Маскве: зараджалi марскiх свiнак анкалагiчнымi хваробамi i бранхiяльнай астмай. Свiнак я вылечвала. Значыць, i людзей нармальна лячу. Калi шчыра, то атрымаць дыплом акадэмiка Фядору Данiлаўну падштурхнула адна гiсторыя, якая здарылася ў Маскве. Яе выклiкалi да адной вядомай артысткi, якая памiрала ад раку. Яна запярэчыла лекару, якi сцвярджаў, што хворая iдзе на папраўку. Але калега тады настаяў на сваiм, паказаўшы «корачкi» акадэмiка-праскапiста. З таго часу бялынiцкая лекарка вырашыла для сябе, што абавязкова атрымае званне. — Шмат хворых людзей я вылечыла за гады працы, — гаворыць Фядора Данiлаўна. — Я перамагаю промнi лазера, ачышчаю кроў чалавека. Для маёй энергii няма перашкод, яна праходзiць нават свiнец. Таму я i атрымала прызнанне. Прычынай захворванняў бялынiцкая лекарка лiчыць так званыя «жорсткiя палi», якiя з’яўляюцца на чалавеку ад зносiнаў з нядобрымi людзьмi i якiя ён таксама цягне ў свой дом. Як абаранiцца ад iх? Фядора Конюхава раiць людзям разлiчваць у сваiм жыццi толькi на добрае. Яна, дарэчы, лiчыць, што якраз беларусы — энергетычна моцныя людзi, бо чэрпаюць моц са сваёй зямлi. — Я ганаруся нашай беларускай зямлёй, — гаворыць Фядора Данiлаўна. — Я лiчу, што з пункту гледжання энергетыкi нiдзе ў свеце няма такой багатай зямлi i вады. Вось i тое месца, дзе жыву цяпер я i жылi мае продкi, належыць вялiкай сiле. Таму глiна i вада тут — гаючыя. I я яшчэ сваiмi рукамi дадаю сiлу: як праваднiк энергii ад сонца i прыроды. Лекарцы цяпер 79 гадоў. Яна выглядае маладзейшай за свой узрост i актыўна рухаецца, працуе. Жанчына гаворыць, што будзе лячыць людзей, колькi Бог дасць. Зараз Фядора Конюхава праводзiць сваё жыццё памiж вёскай на Бялынiччыне i Масквой. У Пiльшычах яна трымае гаспадарку i прымае пацыентаў, у Маскве — зносiцца з навукоўцамi, наведвае цэрквы (яна — шчырая праваслаўная хрысцiянка i ўпэўненая, што сiлу ёй дае Бог), а таксама здымаецца на тэлебачаннi. Фядора Данiлаўна прыняла ўдзел у некалькiх праграмах «Першага канала»: «Малахаў+» i «Тэорыя неверагоднасцi». Лекарка расказвае, што ўдзельнiкi перадачы пасля здымак лiтаральна кiнулiся да яе, абступiлi з просьбамi: у каго пячонка хворая, у каго сэрца. Аднак найбольшае ўражанне зрабiлi яе рукi: людзi iмкнулiся дакрануцца да яе «энергетычных» далоняў. — Я, канешне, сваёй сiлай ганаруся, — гаворыць лекарка. — I новым званнем ганаруся, таму што нямала гадоў супрацоўнiчала з медыкамi, вучонымi. I калi казаць шчыра, то я не падводжу сваю Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомая лекарка з вёскi Пiльшычы Бялынiцкага раёна Фядора Конюхава атрымала прызнанне ў Маскве
|
|