21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэстыжная прафесiя

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

На адну вакансiю мытнiка ў Беларусi прэтэндуюць 10 чалавек

Сёння беларускiя мытнiкi адзначаюць сваё прафесiйнае свята. Прычым, сёлета вартавыя эканамiчных iнтарэсаў нашай краiны святкуюць своеасаблiвы юбiлей — споўнiлася роўна 15 гадоў з моманту пераўтварэння Беларускага ўпраўлення дзяржаўнага мытнага кантролю СССР у паўнавартасную нацыянальную мытную службу. З гэтай нагоды ўчора адбылася прэс-канферэнцыя старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) краiны Аляксандра ШПIЛЕЎСКАГА.

Галоўны беларускi мытнiк пачаў з прыемнай навiны. Да дня нараджэння ДМК яго супрацоўнiкi прыпаднеслi шыкоўны падарунак: датэрмiнова, на цэлых 2 тыднi раней, выканалi планавае заданне 9 месяцаў па напаўненню даходнай часткi бюджэту. «Узнос» беларускiх мытнiкаў у дзяржаўную скарбонку склаў 3 трыльёны 157 мiльярдаў 322 мiльёны рублёў.

Пiльна стаяць беларускiя мытнiкi i на варце эканамiчнай бяспекi краiны. За 8 месяцаў гэтага года iмi было выяўлена 9536 парушэнняў заканадаўства, спынена 28 спробаў кантрабанды наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў i прэкурсораў, 4 факты незаконнага перамяшчэння зброi i боепрыпасаў. Былi праведзены некалькi спецыяльных аперацый, падчас якiх мытнiкi канфiскавалi 33 тоны ртуцi, 67 тон сернай кiслаты, 30 тон перакiсi вадароду i iншыя атрутныя рэчывы.

Аляксандр Шпiлеўскi адзначыў, што ўсе намаганнi айчынных мытнiкаў зараз скiраваны на тое, каб лiквiдаваць нязручнасцi пры перасячэннi мяжы законапаслухмянымi людзьмi. Вялiкая ўвага зараз надаецца развiццю мытнай iнфраструктуры краiны.

Кiраўнiцтва ДМК таксама iмкнецца яшчэ больш удасканалiць эфектыўнасць сваёй працы. У прыватнасцi, Аляксандр Шпiлеўскi нагадаў, што Дзяржаўны мытны камiтэт выступiў iнiцыятарам стварэння сiстэмы электроннага дэкларавання перамяшчаемых праз мяжу тавараў. Сутнасць гэтай сiстэмы заключаецца ў тым, што для мытнага афармлення тавараў удзельнiку знешнеэканамiчнай дзейнасцi не трэба будзе везцi ў мытныя органы стос папер, хадзiць па iнстанцыях для атрымання дазволаў. Дастаткова будзе па электроннай пошце накiраваць неабходныя дакументы i чакаць вынiку iх разгляду. Адметна, што гэтая сiстэма аблегчыць жыццё не толькi iмпарцёрам i экспарцёрам, але i самiм мытнiкам. Зараз, паводле слоў Аляксандра Шпiлеўскага, супрацоўнiкi ДМК афармляюць у год прыкладна 1,5 мiльёна розных дакументаў. Няцяжка ўявiць якая вялiкая нагрузка кладзецца на гэтых людзей. Да канца гэтага года мытня мае намер iстотна зменшыць папяровае абарачэнне дакументаў, даверыўшы гэтую справу камп’ютарам.

Праўда, электроннае дэклараванне будзе ўкараняцца паступова: спачатку на буйных прадпрыемствах i гiпермаркетах, а потым чарга дойдзе i да невялiчкiх суб’ектаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi. Магчымасцi для гэтага ў мытнi ёсць. Зараз беларускiя мытнiкi валодаюць самай сучаснай камп’ютарнай тэхнiкай. I менавiта ў Дзяржаўным мытным камiтэце, як з гонарам адзначыў Аляксандр Шпiлеўскi, найлепшы ва ўсёй Беларусi iнфармацыйна-вылiчальны цэнтр. Без новых тэхналогiй, паводле слоў кiраўнiка ДМК, мытня не здолее рухацца наперад.

Зрэшты, нават самыя сучасныя камп’ютары цалкам не заменяць людзей. Як падкрэслiў Аляксандр Шпiлеўскi, на сённяшнi дзень у мытнi працуюць высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты i ў пераважнай большасцi сваёй добрасумленныя людзi. Прафесiя мытнiка зараз карыстаецца шалёнай папулярнасцю. Паводле слоў Аляксандра Шпiлеўскага, на адну вакансiю прэтэндуюць 10 чалавек. Пры такой канкурэнцыi ёсць магчымасць прымаць на працу ў мытню не проста спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй, а пераважна ўладальнiкаў дыпломаў з адзнакай. З наступнага года, як адзначыў Аляксандр Шпiлеўскi, прэтэндэнтаў на працу ў мытных органах будуць правяраць яшчэ i з дапамогай «дэтэктара хлуснi», каб своечасова выявiць патэнцыйных хабарнiкаў. Хоць праца мытнiка ў нашай краiне няблага аплачваецца, Аляксандр Шпiлеўскi паведамiў, што сярэднi заробак у мытных органах зараз складае ў эквiваленце 457 долараў ЗША. Больш у Беларусi зарабляюць толькi банкаўскiя работнiкi.

Тым не менш хабарнiцтва ў мытных органах яшчэ не ўдалося выкаранiць. Кiраўнiцтва ДМК актыўна змагаецца з такiмi недахопамi. Зараз рыхтуецца цэлая праграма па барацьбе з карупцыяй у мытных органах. Уласнымi сiламi праводзiцца праца па ачышчэнню мытных шэрагаў. Напрыклад, дачуўшыся пра тое, што вадзiцелi некаторых аўтобусаў, каб без праблем перасячы мяжу, збiраюць з пасажыраў грошы нiбыта для перадачы мытнiкам, кiраўнiцтва ДМК вырашыла правесцi спецыяльную аперацыю па ўкараненню «сваiх людзей» у такiя аўтобусы з мэтай вывесцi на чыстую ваду «пярэваратняў». I гэта будзе не аднаразовая акцыя. Ачышчаць такiм чынам свае шэрагi мытнiкi плануюць на працягу года, а калi спатрэбiцца — i больш.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адну вакансiю мытнiка ў Беларусi прэтэндуюць 10 чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика