21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цi прынясе карысць людзям вынаходнiцтва магiлёўскай фiрмы «Кама»?

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Праект «Жывая вада»

Жывая вада, аказваецца, бывае не толькi ў казках. «Жывой вадой» умоўна называюць у Магiлёве вынаходнiцкую iдэю фiрмы «Кама». Яе супрацоўнiкi знайшлi спосаб апраменьвання вады нiзкатэмпературнай плазмай i сцвярджаюць, што ў вынiку ўздзеяння вада становiцца гаючай: ва ўсякiм разе, здольная ўмацоўваць i аднаўляць iмунную сiстэму арганiзма. Яшчэ канчаткова не даказана, што гэта сапраўды (а не ў двукоссi) жывая вада. Але людзi спадзяюцца i вераць, што яна можа стаць калi не панацэяй, то падтрымкай у змаганнi з хваробамi.

«Кама» i плазма

Фiрма «Кама» была заснаваная ў 1991 годзе. Арганiзаваў яе выкладчык Магiлёўскага машынабудаўнiчага iнстытута i кандыдат тэхнiчных навук Iван Сiлiн. Калi пачаўся развал, ён разам з аднадумцамi стварыў невялiкае прадпрыемства, якое iснавала на сваiх распрацоўках. Асноўны накiрунак: стварэнне такарнага iнструмента.

— Наша праца пабудаваная на нiзкатэмпературнай плазме, — тлумачыць дырэктар «Камы» Iгар Елькiн. — Увесь iнструмент, якi мы вырабляем, праходзiць дадатковую апрацоўку ў гэтай плазме. У вынiку ён становiцца больш моцным, трывалым i не саступае ў сваiх характарыстыках прадукцыi нашых канкурэнтаў. За кошт гэтага мы жылi тады i жывём цяпер.

За прайшоўшыя гады праца фiрмы засталася нязменнай, але дадалiся новыя даследаваннi, звязаныя з нiзкатэмпературнай плазмай. Яны, упэўнены ў «Каме», маюць вялiкi навуковы iнтарэс.

Плазматрон супраць хвароб

Усё пачалося з назiрання: тыя, хто працаваў з камерай, дзе робiцца апрацоўка металу плазмай, альбо каля яе, нiколi не хварэлi. Нават элементарнай лёгкай прастудай, без якой у халодны сезон не абыходзiцца бадай што нiводны чалавек. А тут — няма хвароб!

Да гэтага, у якасцi непрацоўнага эксперыменту, супрацоўнiкi «Камы» правяралi ўздзеянне плазмы на насенне i дрожджы. I вынiкi атрымалi вельмi добрыя. У раслiн, калi насенне залiвалi «жывой вадой», iстотна павялiчвалася хуткасць росту, у тры-чатыры разы. Дрожджы пры апраменьваннi таксама пачыналi бурна расцi ўсiмi магчымымi спосабамi.

А першы эксперымент з чалавекам Iгар Елькiн, калi шчыра, правёў на сабе. Дыягназ быў сур’ёзны, часу разважаць не было. А вынiкi эксперыменту не паддавалiся тлумачэнню: ён i сёння, калi прайшло гадоў восем, на здароўе не скардзiцца. Цяпер апрамененую ваду час ад часу спажывае ўся сям’я Елькiна, i дзецi ўключна.

Сама камера — гэта вынаходнiцтва заснавальнiка фiрмы. Плазматрон зроблены практычна рукамi, тут няма нiводнай стандартнай дэталi — так расказвае Iгар Елькiн. Шкляная колба, якая падобная на вялiкую лямпачку (увогуле гэта «акварыум», якi выкарыстоўваўся ў краме гароднiны для саленняў). Унутры — закрытыя бутэлькi пiтной вады, якiя апраменьваюцца кольцамi фiялетавага святла. Так адбываецца ўздзеянне нiзкатэмпературнай плазмай.

Дзесятак хвiлiн, i гатовая вада, якая валодае, як сцвярджаюць Елькiн i яго калегi, гаючымi ўласцiвасцямi. Праўда, людзям, якiя хацелi б яе ўжываць, яна недаступная. Таму што патрэбны даследаваннi, апрабацыi, дазволы — шмат дзеянняў i стос дакументаў. Усё трэба даказаць i высветлiць: у якiх выпадках, колькi i як. А пакуль ёсць толькi гiпотэзы.

Тэхнагенная вада

— Вазьмiце ваду, на якой я прыгатаваў каву, — паказвае свой кубак Iгар Елькiн. — Гэта вада за апошнiя два-тры мiльёны гадоў прайшла шмат цыклаў. I ўсё зношваецца i мяняецца. Ёсць меркаванне, што вада запiсвае iнфармацыю i запамiнае яе з дапамогай кластараў — аб’яднанняў малекул вады. Мы мяркуем, што чалавек узнiк у вадзе, якая не была забруджаная тэхнагенамi, i кластары былi без дэфектаў, сiметрычныя. ДНК чалавека была заснаваная на кластарнай арганiзацыi тых даўно мiнулых часоў. З цягам часу тэхнагенныя, хiмiчныя i ядзерныя катаклiзмы дэфармавалi кластары, вада змянiлася. Верагодна, што з цяперашняй вадой наша ДНК перастае працаваць належным чынам. I верагодна, што частка хвароб звязана са змяненнем вады: звычайныя бактэрыi становяцца ў новым водным асяроддзi агрэсiўнымi. На мой погляд, гэта чыста тэхнагенная рэч.

У «Каме» знайшлi новы спосаб апрацоўкi вады. Паводле Елькiна, яны выклiкаюць вельмi нiзкiмi энергiямi рэзананс у вадзе. Гэта нешта накшталт таго, калi ўзяць слоiк гароху i моцна страсянуць яго. Толькi замест гароху — кластары вады. I ў вынiку ўдаецца механiчна разбiць кластары, а ў працэсе, вiдаць — у вынiку пераразмеркавання энергii памiж малекуламi вады, многiя з дэфектаў выпраўляюцца. I таму вада атрымлiвае зусiм iншыя фiзiка-хiмiчныя характарыстыкi.

— Вось мы апрацавалi звычайную дыстыляваную ваду ў запаянай ампуле, — паказвае Iгар. — Але ў яе змяняецца тэмпература гатавання: працэс пачынаецца пры 140—160 градусах. А замярзае толькi пры мiнус 40. I больш таго, гэтая «жывая вада» валодае эфектам перадачы: нязначную колькасць — у вядро звычайнай вады, i ўся вада ў вядры прымае новыя ўласцiвасцi.

У «Каме» лiчаць, што лекавыя ўласцiвасцi вады бясспрэчныя, i наступным чынам тлумачаць яе ўздзеянне:

— Калi чалавек п’е апрамененую плазмай ваду з новымi ўласцiвасцямi, — выкладае сваю гiпотэзу Елькiн, — вiдаць, змяняецца кластарная арганiзацыя ў клетках яго арганiзма. Клетка пачынае працаваць як трэба, i гэта з’яўляецца механiзмам знiкнення некаторых захворванняў.

Iмунiтэт «на вадзе»?

«Жывая вада» — гэта прадукт, якi хутка псуецца. Прыкладна праз 30—40 дзён яна прымае ранейшыя ўласцiвасцi. Што датычыцца даўгавечнасцi вынiкаў уздзеяння «жывой вады», то ўдалося ўстанавiць наступнае: у дражджах i раслiнах набытыя ўласцiвасцi захоўваюцца i ў новых пакаленнях. Што датычыцца арганiзма чалавека, то пэўныя адкаты на ранейшыя пазiцыi iдуць. З-за таго, што немагчыма ўвесь час ужываць толькi апрамененую ваду, усё роўна чалавек п’е звычайную ваду, прыгатаваныя на ёй напоi i ежу. Аднак некаторыя хваробы, гаворыць кiраўнiк «Камы», сыходзяць назаўсёды. Напрыклад, шчытападобная залоза проста аднаўляе сваю нармальную работу.

Iнтарэс да магiлёўскiх эксперыментаў праявiлi расiяне i ўкраiнцы. Пакуль у Магiлёве працаваў iнстытут прафесiйнай паталогii, медыкi з гэтай установы дапамагалi «Каме» ў доследах: яны эксперыментальна апраменьвалi плазмай кроў i потым у лабараторыi даследавалi вынiкi ўздзеяння. Медыкi выявiлi, што якасць крывi паляпшаецца: узрастае актыўнасць клетак, якiя адказваюць за iмунiтэт, i кроў можа супрацiўляцца вiрусам. Цяпер «жывой вадой» цiкавяцца магiлёўскiя анколагi, але размова iдзе толькi пра кансультацыi i доследы, а не пра лячэнне.

Спачатку — сур’ёзныя даследаваннi

Каб не выстраiлiся чэргi людзей па «жывую ваду», Iгар Елькiн адразу расставiў усе кропкi над «i»: рэальную дапамогу людзям фiрма аказаць не можа. Даваць людзям апрамененую плазмай ваду «Кама» не мае права i дазволу.

Рэжымы апраменьвання былi знойдзеныя ў «Каме» шляхам доследаў, якiя праводзiлi энтузiясты. У фiрмы няма сёння рэальнай матэматычнай мадэлi ўздзеяння на ваду i няма прыбораў для дакладнага кантролю вады. Не прыватная фiрма, а навукова-даследчыя iнстытуты павiнны скрупулёзна высвятляць, што такое «жывая вада» i якую карысць яна можа прынесцi здароўю чалавека.

Тут патрэбны сур’ёзныя даследаваннi. I рабiць iх трэба хутчэй, бо магiлёўскiм вынаходнiкам ужо наступаюць на пяткi. Падобныя работы вядуцца ў Расii i Японii.

«Кама», якая зусiм не супраць зарабiць на сваiм адкрыццi i дапамагчы хворым, звяртаецца да навукоўцаў i медыкаў з заклiкам арганiзаваць сумесныя даследаваннi i, калi яны будуць паспяховымi, знайсцi механiзм вытворчасцi i рэалiзацыi «жывой вады». На фiрме чакаюць увагi, прапаноў сур’ёзных акадэмiчных iнстытутаў, якiя б разабралiся, што можа даць людзям праект, якi ў Магiлёве называюць «Жывая вада».

Людзi ўжо звяртаюцца ў «Каму», пытаюцца пра ваду ў пошуках паратунку ад цяжкiх хвароб для сябе i сваiх блiзкiх. Аднак давядзецца, вiдаць, пачакаць яшчэ колькi часу да таго, калi «жывая вада» з’явiцца на палiцах крам альбо аптэк. Будучае пакажа. Спачатку сваё слова павiнны сказаць навукоўцы.

ДАВЕДКА

У чаi знайшлi больш за 450 хiмiчных субстанцый, многiя з якiх з’яўляюцца мiкраэлементамi, неабходнымi для паўнацэннага харчавання, iншыя папярэджваюць альбо лечаць хваробы. Зялёны чай поўны вiтамiнаў, таксама ў яго хiмiчны састаў уваходзiць водны вокiс бензолу (hydroxybenzene), якi стрымлiвае рост ракавых клетак. Чай улонг кантралюе паглынальнасць чалавечым целам глюкозы i таму можа дапамагчы пазбавiцца лiшняй вагi. Чорны чай — вораг млявасцi i сябра стрававання, асаблiва патрэбны хвораму страўнiку i селязёнцы. Старажытная кiтайская медыцынская кнiга «Лекавыя травы Шэнь Нонг» кажа: «Той, хто п’е чай, можа думаць хутчэй, спаць менш, рухацца лягчэй i бачыць больш ясна».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жывая вада, аказваецца, бывае не толькi ў казках. «Жывой вадой» умоўна называюць у Магiлёве вынаходнiцкую iдэю фiрмы «Кама»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика