Даўжнiкi Радзiмы
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Плацдарм Невыкананне ўмоў кантракта абыходзiцца афiцэрам i курсантам ваенных навучальных устаноў у «кругленькую» суму.Па звестках ваеннай пракуратуры толькi за першае паўгоддзе гэтага года судамi задаволены 21 iск да нядобрасумленных вайскоўцаў, якiя датэрмiнова скасавалi кантракты з абарончым ведамствам. Звольненым з войска афiцэрам i адлiчаным з ВНУ курсантам давядзецца кампенсаваць дзяржаве выдаткi на навучанне на агульную суму амаль 411 мiльёнаў рублёў. Варта нагадаць, што пры паступленнi ў ваенныя ВНУ Беларусi кожны курсант заключае кантракт з Мiнiстэрствам абароны. Паводле гэтага дакумента дзяржава бярэ на сябе выдаткi на навучанне i ўтрыманне курсанта, а той у сваю чаргу абавязуецца адслужыць на пасадзе афiцэра не менш за 5 гадоў. Аднак не ўсе курсанты i афiцэры добрасумленна аддаюць доўг Радзiме. Некаторыя па ўласнай iнiцыятыве кiдаюць вучобу ў ваеннай альма-матэр, iншыя паводзяць сябе недысцыплiнавана, дыскрэдытуюць званне афiцэра, што таксама прыводзiць да датэрмiновага звальнення з Узброеных Сiл. А ў рэшце рэшт, самi вiноўныя ў парушэннi кантракта павiнны кампенсаваць нанесены дзяржаве ўрон.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невыкананне ўмоў кантракта абыходзiцца афiцэрам i курсантам ваенных навучальных устаноў у «кругленькую» суму |
|