Ураджай збожжа на Магiлёўшчыне — большы за мiнулагоднi
Iлона IВАНОВА
Усяго ў вобласцi намалочана крыху больш за 895 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасцi 31,8 цэнтнера з гектара. У параўнаннi з 2005 годам сама ўборачная зацягнулася, але вынiкi яе лепшыя: у агульным намалоце i, на гэты момант, ураджайнасцi.
Паводле каментарыя намеснiка старшынi Камiтэта па сельскай гаспадарцы i харчаванню Магiлёўскага аблвыканкама Аляксандра Бойкi, у вобласцi сабралi ўраджай большы за мiнулагоднi, хоць i не такi вялiкi, на якi разлiчвалi. Неспрыяльныя ўмовы надвор’я прынеслi хлебаробам вобласцi страты прыкладна ў 120 тысяч тон збожжа. Па iнфармацыi на 19 верасня, на Магiлёўшчыне ўбрана 95,2 працэнта плошчаў збожжавых i зернебабовых культур. У прыватным сектары — 65 працэнтаў ад агульнай колькасцi прысядзiбных участкаў. Поўнасцю ўборачная кампанiя — i ў сельскiх гаспадарках, i на асабiстых сялянскiх надзелах — завершана ў Клiчаўскiм раёне. Да фiнiшу шчыльна наблiзiўся i Чэрыкаўскi раён, дзе ўбрана 99 працэнтаў пасяўных плошчаў i ў грамадскiм, i ў прыватным сектары. Паводле прагнозаў спецыялiстаў, уборка збожжа будзе поўнасцю завершана да 22—23 верасня. Потым яшчэ будзе ўбiрацца грэчка, а да 15 кастрычнiка — бульба. Пакуль ўбрана каля 20 працэнтаў плошчаў бульбы, i сярэдняя ўраджайнасць — 238 цэнтнераў з гектара — таксама лепшая за мiнулагоднюю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усяго ў вобласцi намалочана крыху больш за 895 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасцi 31,8 цэнтнера з гектара
|
|