Убраць лён да 1 кастрычнiка
Iлона IВАНОВА
У Магiлёўскай вобласцi паднята льнотраста на больш чым 6,5 тыс. гектараў, а гэта складае дзве трэцi пасяўных плошчаў.
Дырэктар холдынга «Магiлёўабллён» Вiктар Гейдаль запэўнiвае, што робiцца ўсё, каб сабраць з палёў лён: абласныя ўлады далi палiва для транспарту, падняты на працу гараджане. Дапамагаюць падымаць лён работнiкi многiх магiлёўскiх прадпрыемстваў. Напрыклад, у панядзелак на палi вобласцi выйшлi амаль 4 тысячы гараджан. Не засталiся ўбаку вясковыя школьнiкi, студэнты магiлёўскiх ВНУ — Беларуска-Расiйскага i Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэтаў, а таксама навучэнцы бабруйскiх тэхнiкумаў i каледжаў. Цяпер нарыхтавана льновалакна каля 20 працэнтаў ад запланаванага. Сёлетняе заданне — 7400 тон. Найлепшыя паказчыкi — у Мсцiслаўскага раёна, тут нарыхтоўка iдзе хуткiмi тэмпамi. Увогуле ў Магiлёўскай вобласцi было пасеяна 9,8 тысячы гектараў лёну. Аднак летняя засуха i дажджы ранняй восенi скарацiлi iх да 8,6 тысячы. Астатнiя пасевы аказалiся пашкоджанымi i непрыдатнымi для ўборкi. — Цяпер надвор’е аднавiлася, i ўборка iдзе нармальнымi тэмпамi, — гаворыць Вiктар Гейдаль. — Аднак умовы надвор’я паўплывалi на ўраджай: засуха ўлетку не дала дастаткова развiцца валакну, а потым з-за працяглых дажджоў мы не маглi ўбраць з палёў выцерабленую льнотрасту. У вынiку мы прагназуем ураджай некалькi нiжэйшы за мiнулагоднi. Але ўсё цяпер нацэлена на тое, каб убраць да грама. Плануем убраць лён з палёў да 1 кастрычнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёўскай вобласцi паднята льнотраста на больш чым 6,5 тыс. гектараў, а гэта складае дзве трэцi пасяўных плошчаў |
|