Да чытача
У круглай зале сталiчнага галоўпаштамта з 12 па 25 верасня праводзяцца Днi падпiсчыкаў, падчас якiх (пачатак у 11 гадзiн) можна пазнаёмiцца з выданнямi i iх супрацоўнiкамi, атрымаць адказы на хвалюючыя пытаннi, аформiць падпiску, паўдзельнiчаць у розыгрышы прызоў...
У чацвер удзел у «Днях...» бярэ i старэйшая беларуская газета «Звязда». У праграме — сустрэчы з падпiсчыкамi (былымi, будучымi i сапраўднымi), прэзентацыя фотаальбомаў Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусi» i «Чарнобыль» (у сааўтарстве з Дзянiсам Раманюком i Iгарам Бышнёвым), кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне», жарты i байкi са скарбонкi народнага гумару, iншае... Прыходзьце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У круглай зале сталiчнага галоўпаштамта з 12 па 25 верасня праводзяцца Днi падпiсчыкаў, падчас якiх (пачатак у 11 гадзiн) можна пазнаёмiцца з выданням
|
|