21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не ўмееш браць? Аддавай!

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алё, народ на провадзе!

Ёсць у мяне сябар-пчаляр — чалавек добры, шчыры, гумарны. Гэта з яго лёгкай рукi i ў нашым садзе з’явiўся першы вулей. Але ж нi тэорыi, нi практыкi... Таму ледзь што — я на тэлефоне:

— Фёдаравiч, выручай!

Глядзiш, праз колькi хвiлiн кансультант у двары. Яшчэ i суцяшае, пальцы загiнае, кажа, што ў гэтай справе трэба мець: раз — вялiкае жаданне, два — цярпенне. У яго, маўляў, таксама не адразу атрымалася...

Пачыналася хораша, з маладосцi, з таго, што ўпадабаў ён ну вельмi прыгожую дзеўку. Ды i мацi яе... Толькi ён на парог — мёдам частуе. Пажанiлiся.

А да цешчы раз зазiрнуў (пад мухаю быў), ляпнуў з парога: «Я прыйшоў! Чаму мёду не бачу?» Цесць з сенцаў:

— Хопiць, зяцёк, гатовае спажываць, час сваё дабываць.

I пару вулляў пры гэтым.

Ох, i намучыўся ён з iмi! Спачатку надумаў паглядзець, цi многа мёду нанасiлi, цi ёсць расплод. Нацягнуў шапку, пальчаткi, пiнжак на трыко ўскiнуў... Здаецца ж, i дымар узяў, i капцiў з усёй сiлы, а пчолы як пеканулi праз трыко нiжэй паяснiцы, ледзь уцёк. Добра, што цела не пухне.

Яшчэ неяк — рой на дрэва выйшаў ды сеў высока. Пакуль кумекаў, як бы дастаць, таго i след прастыў. Цесць тады навучаў, казаў: «Пчалiную гаспадарку вадзiць, не разiнуўшы рот хадзiць. Трэба, каб усё пад рукою было — i лесвiца, i вада i раёўня...»

Але ж самае горшае чакала наперадзе. Пасля яблычнага Спасу паглядзеў ён гнездавыя рамкi, убачыў, што мёд ёсць. Ну, думае, усё, нарэшце! Рана-раненька выкатаў (медагонка ў лазнi стаяла, побач з суседскай пасекай), лыжкай гэтай смакаты зачарпнуў i аж вочы заплюшчыў: еў бы i еў... Малайцы пчолкi!

Дзве з iх па шыбцы поўзалi, на волю прасiлiся. Як было не выпусцiць? Фортку адкрыў, яшчэ i падпёр нечым, каб ветрам не зачынiла. Сам на працу падаўся.

Ледзь да вечара там даждаў: марыў, як сваiм мёдам ад’есца. Дадому прыйшоў, у лазню ўляцеў i... рукi апусцiлiся — мiска на месцы, але... пустая.

Толькi некалькi пчолак усё яшчэ шчыравалi на дне, бралi свае апошнiя ношкi.

Нiна БУРКО,

в. Капланцы,

Бярэзiнскi раён.

Мурзiк

Гэта было даўно. Многае з тых часоў змянiлася i... не змянiлася. Я, прынамсi, ў маленькай дзяўчынкi вырасла з дарослую жанчыну, а праца механiзатара, як была, скажам так, не вельмi чыстай, так i засталася. Таму ўсё, што раскажу, — чытачам, асаблiва вяскоўцам, «убачыць» будзе не цяжка.

Дык вось. Мы жылi тады ў вёсцы, на цэнтральнай сядзiбе калгаса, i дома ў нас быў маленькi вясёлы сабачка. Звалi яго — Мурзiк.

Аднаго разу мае мама i тата сабралiся ў госцi. Iсцi туды было досыць далёка, таму бацька запрог каня, мацi села на воз, i яны кранулiся. Мурзiк увязаўся следам.

Не памятаю ўжо, колькi часу гасцявалi бацькi, само сабой — пабяседавалi, — можна вяртацца назад. А сабачкi няма. I шукалi яго, i клiкалi — як скрозь зямлю правалiўся. Што рабiць — без яго дамоў трэба ехаць.

Бацькi, лiчы, ужо дабралiся — у сваёй вёсцы былi, на сваёй вулiцы... I тут — супала: i трактарыст знаёмы насустрач, i сабачка ля воза... Ну як з-пад зямлi. Мама яму радасна:

— Му-урзiк, дзе ж ты быў?

Мужык ёй:

— «Дзе быў?», «Дзе быў?»... Як быццам не бачыце... З работы iду.

Вось такая «гiсторыя» адбылася ў маiм дзяцiнстве. Дзякуй усiм, хто прачытаў i ўсмiхнуўся.

Людмiла КАРАЛЬКО,

г. Навагрудак.

Хто старое памяне...

Гора тады жыло ў нашай вёсцы: з дваццацi двароў мужчыны пайшлi на вайну, а вярнулiся толькi ў тры. Бабы гаспадарылi, дзецi. У некаторых, дзякаваць Богу, каровы засталiся. То з iмi хоць трохi прасцей было. Збiралi малако, смятану, бiлi масла, неслi на рынак. Глядзiш — капейка: падаткi заплацiць, хлеба купiць...

Але ж гэта — калi пашанцуе, калi атрымаецца, бо панадзiўся да iх нейкi злодзей. Улезе ў пограб i мала таго, што малако ўкрадзе, дык яшчэ i са збанком!

Высачылi яго, просяць:

— Хведар, будзь чалавекам, смятану забраў, аддай хоць макацёр.

Слухаўся — ранiцай пусты посуд прынясе i паставiць ля веснiчак.

Баба адна раз сказала, каб цыбулю аддаў. А ён ёй:

— Лiза, у цябе ж сала няма. То навошта цыбуля, з чым ты яе будзеш есцi?

Карацей, досыць доўга няшчасце цягнулася, — выратаваў калгас. З iм жа не з бабамi... Восенню той злодзей у свiран залез, грэчкi набраў. Злавiлi, далi турмы... Вёска хоць пяцiгодку ды лёгка падыхала.

А адсядзеў ён i зноў за сваё — леснiком сябе зрабiў, чужым мужыкам лес на хату прадаў...

Пабiлi яго, ды так, што памёр.

Людзi рэдка яго ўспамiналi. А тут адна жанчына стала сыну вяселле рыхтаваць, гнаць гарэлку ды хаваць, дзе толькi магла, бо мiлiцыя надта ж ганяла.

Адгулялi тое вяселле, падлiчылi ўсё, аднаго слоiка на 10-лiтраў, ну як не было. Гаспадыня i да мужыка свайго, i да сына малодшага. Кажа, як таму Хведару: «Выпiлi гарэлку, хоць колбу аддайце». Божацца, што не бралi.

А гадоў праз шэсць пайшла тая жанчына ў прыгрэбнiк. Бачыць — са сценкi горлачка тырчыць. Во дзе смеху было. Суседзяў потым паклiкала, выпiлi пакрысе ды i Хведара ўспамянулi.

Л.Ф. ЧУБАНАВА,

в. Хоўхла,

Буда-Кашалёўскi раён.


Рубрыку вядзе Валянцiна ДОЎНАР.

АД ЯЕ Ж... Пакуль рыхтавала апошнюю гiсторыю, некалькi разоў глядзела ў тлумачальны слоўнiк. Здагадвалася, але ж не ведала, што такое «макацёр». Высветлiлася — тое ж, што i «макатра» — вузкая ўнiзе i шырокая зверху глiняная пасудзiна, у якой звычайна цёрлi мак, iльняное, канаплянае семя i iнш. Не ведала, што такое «прыгрэбнiк» — прыбудова перад уваходам у пограб, у склеп. «Зачапiлася» за слова «колба». Слоўнiк пiша, што гэта «шарападобная, альбо канiчная шкляная пасудзiна з доўгiм горлам для хiмiчных работ». Спектр яе прымянення, як высвятляецца, куды шырэйшы...

Да таго ж, калi зайшла размова...

Нехта, вiдаць, акурат таксама «зачэпiцца» за слова «пабяседавалi», западозрыць памылку. Таму ўжо адразу: «бяседа» — збор гасцей з пачастункам, альбо ўдзельнiкi таго ж пачастунку. А «ношка» — i ахапак, вязка (сена, саломы, дроў i пад.), i здабыча пчалы за адзiн вылет.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у мяне сябар-пчаляр — чалавек добры, шчыры, гумарны. Гэта з яго лёгкай рукi i ў нашым садзе з’явiўся першы вулей. Але ж нi тэорыi, нi практыкi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика