21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

За малако будуць плацiць своечасова?!

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ПУКШАНСКI

ФОРС-МАЖОР

Да нас звярнуўся наш чытач, жыхар вёскi Летунiчы Докшыцкага раёна. Пенсiянер Мiхаiл Антонавiч Плыгаўка скардзiўся, што за малако, якое здаецца жыхарамi вёскi, разлiчваюцца несвоечасова. Праблема i цяпер, на жаль, вельмi актуальная для многiх вяскоўцаў.

— Я ўжо i раней звяртаўся да вас з гэтым пытаннем, i газета мне дапамагла, яно вырашылася станоўча! — расказвае чытач. — Але ж цяпер зноў Лепельскi малочна-кансервавы камбiнат тыднямi не плацiць грошай! Кожны дзень мы з жонкай здаём мiнiмум лiтраў 20 малака... А пенсiя ў вясковых пенсiянераў невялiкая. Таму мы i спадзявалiся, што грошы за малако трохi папоўняць наш сямейны бюджэт...

Мiхаiл Антонавiч таксама пацiкавiўся: цi будзе павялiчвацца закупачная цана на малако.

Рэдакцыя накiравала афiцыйны лiст у Камiтэт па сельскай гаспадарцы i харчаванню Вiцебскага аблвыканкама. У вынiку праблему пракаментаваў дырэктар ААТ «Лепельскi малочна-кансервавы камбiнат» Л.Ф. Смажэўскi. Ён растлумачыў, што: «...нягледзячы на ўсе намаганнi (ААТ), сапраўды была дапушчана нязначная затрымка з боку прадпрыемства разлiкаў за закупленае ў насельнiцтва малако. Гэта адбылося па аб’ектыўных, незалежных ад прадпрыемства прычынах. Асноўным вiдам прадукцыi ААТ «Лепельскi малочна-кансервавы камбiнат» з’яўляецца вытворчасць сухога малака. Вясна — лета — гэта сезон масавага паступлення «сырога» малака. Адпаведна рэзка павялiчваецца колькасць вырабу сухога малака. Вельмi востра паўстае праблема з яго рэалiзацыяй. У гэтым годзе для перапрацоўшчыкаў склалася асаблiва неспрыяльнае становiшча. На сухое малако ўпаў попыт... У вынiку на складах прадпрыемства сабралася таварнай прадукцыi на суму звыш 3 мiльярдаў беларускiх рублёў. Каб разлiчыцца з пастаўшчыкамi, мы вымушаны прыцягваць банкаўскiя крэдыты».

Дырэктар паведамiў, што з насельнiцтвам праводзiлася i праводзiцца тлумачальная работа па гэтаму пытанню. I падкрэслiў, што «большасць малаказдатчыкаў з разуменнем ставяцца да праблем прадпрыемства».

Ён таксама паабяцаў, што своечасовасць разлiкаў за атрыманае ў насельнiцтва малако i далей будзе заставацца першачарговай задачай калектыву камбiната. «Вопыт мiнулых гадоў паказвае, што ўжо з наступленнем восенi мы чакаем павелiчэння кошту нашай прадукцыi i значнага попыту ад пакупнiкоў, — адзначае кiраўнiк камбiната, — што дазволiць пазбегнуць збою ў разлiках з насельнiцтвам за здадзенае малако».

Спадзяёмся, што i мясцовыя ўлады пракантралююць актуальнае «малочнае пытанне». Ёсць раёны, дзе наогул такiх праблем не iснуе. Можа, трэба больш актыўна прыцягваць да працэсу закупкi малака прадпрымальнiкаў, якiя знойдуць прадпрыемствы i фiрмы, што заўсёды змогуць своечасова заплацiць? Што датычыцца павелiчэння закупачнай цаны, памятаецца, гэтае пытанне (у лiку iншых) падрабязна абмяркоўвалася ў Прыдзвiнскiм краi яшчэ мiнулай восенню на ўзроўнi кiраўнiцтва Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу. Тады на Вiцебшчыне пад кiраўнiцтвам старшынi Савета Рэспублiкi Генадзя Навiцкага праводзiлася выязное пасяджэнне па пытаннях развiцця прыватных падсобных гаспадарак.

Безумоўна, вырашыць яго цяжка, бо павелiчэнне закупачнай цаны, канешне, цягне за сабой падаражанне канчатковай прадукцыi i г.д. Але ж выйсце, думаецца, знайсцi можна i трэба, каб прыватнiкi на вёсцы мелi стымул працаваць ва ўласных гаспадарках, колькасць якiх у апошнiя гады на Вiцебшчыне значна скарацiлася. Канешне, не трэба ва ўсiм вiнавацiць камбiнат, бо ўказ прэзiдэнта, якi датычыцца разлiкаў за здадзеную мяса-малочную прадукцыю, памятаецца, патрабаваў забяспечыць комплексны кантроль за пытаннем. У любым выпадку просты чалавек спадзяецца, што яго прадукцыя будзе своечасова аплачана. Як добра адзначыў другi наш чытач: «Мы ж у магазiне не купляем малако ў крэдыт!»

Як паведамiлi ў камiтэце дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi, практычна падчас усiх праверак сельгасарганiзацый вывучаецца сiтуацыя, якая датычыцца разлiкаў з насельнiцтвам за прынятую прадукцыю. З праведзеных толькi ў 2-м квартале праверак у 5 раёнах вобласцi факты нясвоечасовых разлiкаў устаноўлены ў 6 гаспадарках, у тым лiку ў 4 — у Докшыцкiм раёне. Так што наша пытанне было тут вельмi актуальнае. Па кожнаму ўстаноўленаму факту прымаюцца меры, што дазволiла звесцi да мiнiмуму выпадкi нясвоечасовасцi разлiкаў. Так што ў асаблiва «цяжкiх выпадках» можна пiсаць скаргi ў дзяржкантроль.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да нас звярнуўся наш чытач, жыхар вёскi Летунiчы Докшыцкага раёна. Пенсiянер Мiхаiл Антонавiч Плыгаўка скардзiўся, што за малако, якое здаецца жыхарам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика