Зорны бальАнталогiя беларускай песнi У беларускую культуру Аляксандр Лягчылаў увайшоў як паэт-песеннiк. Вакальныя творы на яго вершы занялi прыкметнае месца ў рэпертуары харавых калектываў, эстрадных гуртоў, спевакоў. Ён выдаў песенныя зборнiкi «Школьныя гады» (1993), «Зорны баль» (1996), «Мелодыя душы» (1997), «Жаданае каханне» (1998), «Атэль пад лiпамi» (1999), «Унесенные ветром» (2002), падрыхтаваныя з рознымi кампазiтарамi. «Звязда» змясцiла больш за паўтара дзесятка песень. Вельмi плённым стала супрацоўнiцтва паэта з Уладзiмiрам Буднiкам. Чытачам «Звязды» былi прапанаваныя iх песнi «Атэль пад лiпамi», «Адлятаюць гусi», «Свята любовi», «Забудзь мяне», «Чакайце салдата». Лiрычнасць, меладыйнасць уласцiвыя i твору «Зорны баль», напiсанаму на пачатку мiнулага дзесяцiгоддзя. Мiхась ШАВЫРКIН. Зорны баль Ты да мяне падыдзеш непрыкметна, А я даўно стамiлася чакаць. Ты, быццам прынц з той казкi запаветнай, Мяне адну запросiш танцаваць. Прыпеў: Зорны баль для дваiх, Ты — чароўны мой сон, Ты i свята маё, i сумненне. Зорны баль для дваiх — Мой салодкi палон, Затрымайся яшчэ на iмгненне. А побач пара кружыцца за парай, Я зорны дождж далонямi лаўлю, Плыву насустрач музыцы i марам, Танцуй са мной, я так цябе люблю. Прыпеў. Пагаснуць цiха дыяменты-зоркi, Але ля сэрца музыка гучыць, I пацалунак развiтальны горкi Мне без цябе нiяк не патушыць. Прыпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У беларускую культуру Аляксандр Лягчылаў увайшоў як паэт-песеннiк. Вакальныя творы на яго вершы занялi прыкметнае месца ў рэпертуары харавых калектыва |
|