БеСТ «даляцеў» i да Гомеля
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» (ЗАТ «БеСТ»), заснавальнiкамi якога выступiлi Навукова-даследчае рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «НДI сродкаў аўтаматызацыi» i РУП «Белтэлекам», атрымала лiцэнзiю на права ажыццяўлення дзейнасцi ў галiне сувязi з выкарыстаннем тэхналогii GSM у канцы сакавiка мiнулага года. I за гэты час дабiлася значных поспехаў у камерцыйнай эксплуатацыi сеткi сотавай сувязi. Дастаткова сказаць, што яна дзейнiчае не толькi ў сталiцы рэспублiкi, але i ў такiх абласных цэнтрах, як Гродна, Брэст, Вiцебск, Магiлёў. А ў сярэдзiне верасня БеСТ «даляцеў» ужо i да Гомеля, з выпадку чаго тут адбылася прэс-канферэнцыя.
Пачалася яна з прыемнага моманту, калi генеральны дырэктар таварыства Мiхаiл Дземчанка ўручыў шматдзетнай сям’i з васьмi чалавек два сотавыя тэлефоны i сiмкарты. Такiм чынам, у Гомелi, другiм па велiчынi горадзе краiны, быў зроблены завяршаючы i вельмi важны крок у цэлым этапе кампанii. На сённяшнi дзень ЗАТ «БеСТ» забяспечыла паўнацэннае пакрыццё сеткай аператара сотавай сувязi стандарта GSM 900/1800 тэрыторыi завода, для чаго тут устаноўлена восем базавых станцый. Падключыцца да ўказанай сеткi можна ў адзiнаццацi камерцыйных дылерскiх салонах, трох дылерскiх пунктах РУП «Белтэлекам» i чатырох РУП «Белпошта». На сённяшнi дзень у горадзе над Сожам створана 51 кропка падключэння. I гэта самая вялiкая сетка сярод iншых абласных цэнтраў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская сетка тэлекамунiкацый» (ЗАТ «БеСТ»), заснавальнiкамi якога выступiлi Навукова-даследчае рэспублiканскае ўн
|
|