21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтааматар

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА

Аўтаадказчык

«ПРАВIЛЬНЫЯ ПРОЦIТУМАНКI»

Як правiльна выбраць i прыладзiць на аўтамабiлi процiтуманныя фары?

Барыс ГРОМIК, Пiнск

Выбар процiтуманных фар зараз вялiкi. Няма сэнсу пералiчваць усiх вытворцаў, чыя прадукцыя прадаецца ў крамах i на аўтарынках. Галоўнае, не набыць падробку. Таму, варта памятаць, што на фарах, якiя адпавядаюць еўрапейскiм патрабаванням бяспекi, нанесена лiтара «Е» i нумар у крузе. У камплект «правiльных процiтуманак» павiнны ўваходзiць правады, наканечнiкi для iх, ахоўныя каўпачкi i самарэзы, а яшчэ кранштэйны, з дапамогай якiх прымацоўваюцца фары.

Цяпер наконт устаноўкi процiтуманных фар. Не на ўсiх аўтамабiлях iм адводзiцца спецыяльнае месца. Трэба мець на ўвазе, што па гарызанталi «процiтуманкi» павiнны знаходзiцца не далей як 40 сантыметраў ад крайняй габарытнай кропкi, а па вертыкалi — на вышынi 25—50 сантыметраў ад паверхнi дарогi. Калi вы падымеце фары вышэй, то яны замест таго, каб рассейваць туман будуць сляпiць сустрэчных вадзiцеляў. Калi апусцiце нiжэй, то бачнасць у тумане не палепшыцца, наадварот, у вадзiцеля можа ўзнiкнуць адчуванне таго, што аўтамабiль пастаянна едзе па нахiльнай плоскасцi. Да таго ж, узрасце рызыка разбiць фары. Некаторыя ўмельцы прыладжваюць «процiтуманкi» ў аблiцоўку радыятара. Атрымлiваецца часам даволi эфектна, але неэфектыўна, бо фары ўвесь час вiбрыруюць i святло iх мiргае. Так што самае лепшае месца для «процiтуманак» — бампер.

I апошняе. Пры падключэннi «процiтуманак» неабходна выкарыстоўваць провад з вялiкiм сячэннем i мiнiмальнай даўжынёй. Нельга эксперыментаваць з лямпачкамi. Практычна ва ўсiх процiтуманных фарах устанаўлiваюцца «галагенкi» магутнасцю 55—100 ват. Пры ўстаноўцы больш магутных лямпаў будуць часта гарэць засцерагальнiкi.

Аўтабяспека

АВАРЫЙНАЯ СIТУАЦЫЯ

Даволi напружанай застаецца сiтуацыя на дарогах краiны.

Як паведамiла старшы iнспектар па асобых даручэннях упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС Беларусi Лiлiя Комар толькi за мiнулыя выхадныя адбылося 92 ДТЗ з цяжкiмi наступствамi. У вынiку аварый на дарогах 23 чалавекi загiнулi, а 94 атрымалi траўмы i калецтвы.

Адметна, што апошнiм часам павялiчылася колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў. Найчасцей пешыя ўдзельнiкi дарожнага руху трапляюць пад колы аўтамабiляў у цёмны час сутак. Таму Дзяржаўтаiнспекцыя пераканаўча просiць пешаходаў насiць святлоадбiвальныя элементы — флiкеры. А вадзiцелям варта быць больш уважлiвымi i асцярожнымi.

ДЗЕЦI ГIНУЦЬ У ДТЗ

За 8 месяцаў гэтага года ў Беларусi зафiксавана 514 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.

Паводле слоў старшага iнспектара па асобых даручэннях УДАI МУС краiны Лiлii Комар ахвярамi гэтых аварый сталi 39 дзяцей i больш за 500 атрымалi траўмы. Адметна, што больш за палову пацярпелых у ДТЗ — дзецi-пешаходы. А найчасцей дзецi трапляюць у аварыi ў пятнiцу i суботу.

Аўтакiрмаш

РАСПРОДАЖ «ТАПЕЛЬЦАЎ»

Кампанiя «Mazda» вырашыла пачаць распродаж аўтамабiляў, якiя знаходзiлiся на сухагрузе, што напрыканцы лiпеня ледзь не затануў у Цiхiм акiяне. На борце судна, якое пацярпела крушэнне, знаходзiлася 4700 новенькiх аўтамабiляў «Mazda». Некаторыя з iх ужо не падлягаюць рамонту i будуць здадзены на металалом, астатнiя — распрададуць. Прычым, «тапельцаў» будуць рэалiзоўваць з вялiкiмi скiдкамi як патрыманыя аўто. А, каб нядобрасумленныя прадаўцы не змаглi падмануць пакупнiкоў, кампанiя ў блiжэйшы час апублiкуе VIN-нумары «тапельцаў».

Аўтанавiнка

ЗАПРАЎЦЕ...«КУКУРУЗЫ»

У Бруселi прадстаўлены самы эканамiчны ў свеце аўтамабiль.

Машына, якую стварылi студэнты з французскага горада Сан-Себасцьен, здольна праехаць 3 тысячы кiламетраў, спажыўшы ўсяго 1 лiтр палiва. Праўда, у якасцi палiва выкарыстоўваецца не традыцыйны бензiн цi салярка, а бiяэтанол. Гэтае палiва вырабляюць з зерня кукурузы i яно каштуе менш, чым бензiн.

НЕ СПАЦЬ!

Праз некалькi гадоў на серыйных аўтамабiлях BMW будуць устанаўлiваць спецыяльнае прыстасаванне, якое не дасць вадзiцелю заснуць i ўвогуле прымусiць пiльна сачыць за дарогай.

Прылада з дапамогай радара будзе ўважлiва «прыглядацца» да дарожнай разметкi i ўзбочыны. Як толькi аўтамабiль перасячэ лiнiю разметкi, то ў машыне пачне моцна вiбрыраваць руль.

Аўтакур’ёз

ПАРНАЕ ВАДЖЭННЕ

У Iзраiлi двое мясцовых жыхароў вырашылi прадэманстраваць свае здольнасцi ў парным ваджэннi аўтамабiля.

Прычым, адзiн з «драйвераў», якi сядзеў за рулём, спаў, а «баранку» круцiў пасажыр. Калi палiцыя затрымала «салодкую парачку», то вадзiцель патлумачыў, што ён захварэў, выпiў тры таблеткi i заснуў за рулём. А ягоны пасажыр не палiчыў неабходным разбудзiць сябра. Абодва экстрэмалы прадстануць перад судом.

Аўтажарт

Толькi пасля таго як жонка пачала ездзiць побач, вадзiцель зразумеў сапраўднае значэнне тэрмiну «перашкода справа».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як правiльна выбраць i прыладзiць на аўтамабiлi процiтуманныя фары?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика