21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КIТАЙСКАЕ ШЧАСЦЕ

Кiтайскiя ўлады маюць намер ужо на працягу 2006 года ўвесцi так званы «iндэкс шчасця». Ён будзе змяняцца ў залежнасцi ад узроўню жыцця, даходаў, стану навакольнага асяроддзя, сацыяльнай гармонii, iнавацый i iншых фактараў. Чым лепш будуць адчуваць сябе кiтайцы, тым вышэй будзе iндэкс.

Пакуль невядома, цi будзе iндэкс падлiчвацца асобна альбо ён будзе ўключаны ў якi-небудзь сярод ужо iснуючых паказальнiкаў.

Тэлебачанне таксама паведамiла, што разам з увядзеннем iндэкса шчасця будуць зменены i iншыя iндэксы, напрыклад па iнфляцыi. Прычына гэтага заключаецца ў тым, што зараз гэты паказальнiк не ўлiчвае руху цэн на жыллё, ваду, палiва i некаторыя iншыя вiды неабходных тавараў.

У лiпенi 2006 года даследчы цэнтр New Economics Foundaition апублiкаваў свой iндэкс шчасця ў розных краiнах свету. Кiтай заняў тады 31-е месца.

БЯЗДОМНЫМ БРЫТАНЦАМ ДАЗВОЛIЛI СПАЦЬ НА МОГIЛКАХ

Цэрквы ў Iпсвiчы, графства Суфолк, прынялi рашэнне адчынiць свае могiлкi, каб людзi, якія не маюць прыстанiшча, маглi паставiць там свае палаткi i карыстацца спальнымi мяшкамi, якiя прадастаўляе мясцовы дабрачынны цэнтр.

Епiскап Рычард Льюiс паведамiў учора мясцовай тэле-, радыёкампанii, што могiлкi — гэта часовае рашэнне праблемы. Па статыстыцы, у Iпсвiчы на адкрытым паветры адпачываюць ноччу каля 600 чалавек.

Аднак Сцiў Уэлс, член гарадскога савета, заявiў, што праблема не такая сур’ёзная.

«У нас ёсць дадатковыя ложкi, якiя бяздомныя могуць атрымаць па першаму патрабаванню. Яны выкарыстоўваюцца ўсяго на 30 працэнтаў», — сказаў ён, дадаўшы, што ў рэчаiснасцi людзей, не маючых месца для начлегу, значна менш.

ВЕНГРЫ — САМАЯ СЭКСУАЛЬНАЯ НАЦЫЯ Ў СВЕЦЕ

Зусiм развучылiся займацца сэксам японцы, а найбольшае задавальненне ад iнтымнай блiзкасцi атрымліваюць у Тайландзе.

Фiрма-вытворца прэзерватываў Durex апублiкавала падрабязныя даныя апытання 150 тыс. чалавек з розных краiн. Высветлiлася, што жыхары Венгрыi займаюцца сэксам 152 разы ў год, у той час як «героi-палюбоўнiкi» французы — усяго 144 разы. Жыхары Расii не адстаюць — яны займаюцца сэксам у сярэднiм больш за 130 разоў у год. Расiяне апярэдзiлi нават iспанскiх i iтальянскiх мачо — тыя ўступаюць у iтнымную блiзкасць 123 i 110 разоў у год. Сярод адстаючых — амерыканцы (118) i немцы (120). Аднак найменш актыўныя — японцы — займаюцца сэксам усяго 45 разоў у год.

Самым папулярным месцам для заняцця сэксам аказаўся аўтамабiль. Акрамя таго высветлiлася, што сэкс у машыне больш падабаецца сталым людзям: 69 рэспандэнтаў ва ўзросце 45—55 гадоў практыкуюць яго рэгулярна. У ходзе апытання высветлiлася, што транспартныя сродкi апярэдзiлi па папулярнасцi туалеты i нават спальнi i паркi.

Самыя задаволеныя сваiм iнтымным жыццём людзi жывуць у Тайландзе (92%), В’етнаме (90%), Кiтаi i Iспанii (83%). Расiяне аказалiся «самымi няшчаснымi» — iх сэкс хоць i часты, але няякасны. Толькi 59% расiян сказалi, што яны задаволеныя iнтымным жыццём.

МЫШЫ СЫР НЕ ЛЮБЯЦЬ!

Папулярны мiф, якiм ахвотна карыстаюцца вытворцы пастак i стваральнiкi мультсерыяла пра Тома i Джэры, аказаўся пазбаўленым усякага навуковага абгрунтавання.

Павер’е было развянчана брытанскiмi вучонымi, якiя вывучылi як мышыную дыету, так i рацыён iншых жывёлiн. Паводле iх слоў, на самай справе грызуны аддаюць перавагу багатаму на цукар харчаванню тыпу зерня i садавіны i лiтаральна адварочваюць насы ў бок, калi iм прапануюць нешта, суадноснае па гаме смакавых i нюхальных адчуванняў з сырамi.

Упэўненасць у сырных прыхiльнасцях мышэй — шырока распаўсюджаная памылка, — гаворыць Дэвiд Холмс — спецыялiст па паводзiнах жывёлiн з Манчэстэрскага ўнiверсiтэта. У рэчаiснасцi эвалюцыя мышэй праходзiла ва ўмовах адсутнасцi сыру ў iх рацыёне.

Мышы рэагуюць на пах, склад i смак ежы. Таму недасягальны ў звычайным асяроддзi сыр не можа выклiкаць у звяркоў нiякай рэакцыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiтайскiя ўлады маюць намер ужо на працягу 2006 года ўвесцi так званы «iндэкс шчасця». Ён будзе змяняцца ў залежнасцi ад узроўню жыцця, даходаў, стану
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика