Выратавана 820 чалавек
Кар. БЕЛТА
За купальны сезон на вадаёмах Беларусi выратавана больш як 820 чалавек. З агульнай колькасцi выратаваных 236 — дзецi. Аб гэтым паведамiў вядучы спецыялiст Беларускага рэспублiканскага таварыства выратавання на водах Абрам Лiхтэрман.
У зоне iх адказнасцi не было дапушчана няшчасных выпадкаў. А ўсяго на рэках i азёрах функцыянавалi 64 выратавальныя станцыi i 72 пасты. Рэгулярна неслi дзяжурства больш як 700 супрацоўнiкаў рознага профiлю. Толькi за летнi перыяд патанула больш чым 500 чалавек, з iх 55 — дзецi. Каля 60 працэнтаў дарослых, якiя загiнулi, знаходзiлiся ў стане алкагольнага ап’янення. А ўсяго з пачатку года патанула больш як 680 чалавек, у тым лiку 70 дзяцей. Удалося выратаваць больш чым 1640 чалавек, сярод якiх было звыш 500 дзяцей.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За купальны сезон на вадаёмах Беларусi выратавана больш як 820 чалавек. З агульнай колькасцi выратаваных 236 — дзецi |
|