21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВАЕННЫ ПЕРАВАРОТ БЕЗ АДЗIНАГА СТРЭЛУ

Арганiзатары ваеннага перавароту ў Тайландзе, якi адбыўся ў ноч на 20 верасня, абяцаюць на працягу блiжэйшых двух тыдняў стварыць грамадзянскi ўрад.

Глава Bank of Thailand Прыдьяторн Девакула пагадзiўся заняць пасаду прэм’ер-мiнiстра Тайланда. Ён учора перапынiў свой вiзiт на пасяджэннi МВФ у Сiнгапуры i прыбыў у Бангкок. Зараз жа ключавыя пасады ў часовым урадзе Тайланда займаюць прадстаўнiкi вышэйшага ваеннага кiраўнiцтва краiны. У прыватнасцi, часовым прэм’ер-мiнiстрам абвешчаны камандуючы сухапутнымi сiламi Сонтхi Буньяраткалiн, якi ўзначалiў дзяржаўны пераварот.

Нагадаем, што ваенны пераварот у Тайландзе распачаўся ў аўторак позна ўвечары, калi ў сталiцу краiны былi ўведзены вайсковыя падраздзяленнi i бронетэхнiка. Ваенныя ўзялi пад кантроль урадавыя будынкi, тэлецэнтр i iншыя стратэгiчныя аб’екты. Арганiзатары перавароту кантралююць дзяржаўныя тэлеканалы, газеты i радыёстанцыi. Вяшчанне заходнiх спадарожнiкавых тэлеканалаў CNN i BBC было часова спынена. «Савет па палiтычных рэформах», як называюць сябе арганiзатары перавароту, таксама абвясцiў 20 верасня выхадным днём. На тэрыторыi краiны ўведзена ваеннае становiшча.

У сваю чаргу, законна абраны прэм’ер Тайланда Таксiн Шынаватра, якi знаходзiўся ў ЗША i павiнен быў прыняць удзел у рабоце Генасамблеi ААН, заявiў, што «спроба перавароту не ўдалася». Пакуль невядома, цi збiраецца ён вяртацца ў краiну. Прынамсi, арганiзатары перавароту заявiлi, што не толькi адхiляюць прэм’ер-мiнiстра ад улады, але i забараняюць яму ўезд у Тайланд.

Падзеi ў гэтай краiне нiяк не паўплывалi на расiйскiх турыстаў. Тыя, хто павiнен адправiцца гэтымi днямi ў Тайланд не здаюць бiлетаў, а расiяне, якiя на момант перавароту знаходзiлiся на тэрыторыi краiны, не толькi не думаюць яе пакiдаць, але i спакойна ходзяць на экскурсii, па магазiнах i фатаграфуюцца на фоне зыходзячых танкаў.

У КАЗАХСТАНЕ I ВА УКРАIНЕ ЗАГIНУЛI ШАХЦЁРЫ

У Казахстане на шахце, якая належыць Mittal Steel Temirtau, адбыўся выбух i пажар. У вынiку загiнулi 43 чалавекi.

Як стала вядома, у сераду ў 05.56 у праходнiцкiм забоi на глыбiнi 620 метраў адбыўся выбух метану. У той момант у шахце знаходзiлiся 374 чалавекi, а непасрэдна на месцы выбуху працавала рамонтная брыгада. Выратавальныя работы ўскладнялiся высокай тэмпературай i загазаванасцю ў шахце.

Падобная трагедыя адбылася ўчора ранiцай i на шахце iмя Засядзька ў Данецку, адной з буйнейшых ва Украiне. Выкiд вугальна-газавай сумесi адбыўся 05.15 на ўчастку 713 пласта L-1. Аварыя здарылася на глыбiнi 1078 метраў. З 49 чалавек, якiя ў момант выбуху знаходзiлiся ў шахце, 13 загiнулi, 36 удалося выратаваць. Усяго на паверхню з шахты было выведзена 400 чалавек. 62 шахцёры з траўмамi рознай ступенi шпiталiзаваны.

АПУБЛIКАВАНЫ СПIС САМЫХ АТЭIСТЫЧНЫХ КРАIН СВЕТУ

Амерыканскi Pitzer College апублiкаваў спiс 50 самых атэiстычных краiн свету.

У першую дзесятку ўвайшлi: Швецыя (атэiстамi з’яўляюцца мiнiмум 45, максiмум — 85 працэнтаў жыхароў дзяржавы), В’етнам (81 працэнт), Данiя (43—80 працэнтаў), Нарвегiя (31—72 працэнты), Японiя (64—65 працэнтаў), Чэхiя (54—61 працэнт), Фiнляндыя (28—60 працэнтаў), Францыя (43—54 працэнты), Паўднёвая Карэя (30—52 працэнты) i Эстонiя (49 працэнтаў). Расiя ў гэтым спiсе трапiла на 12-е месца (24—48 працэнтаў няверуючых).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзатары ваеннага перавароту ў Тайландзе, якi адбыўся ў ноч на 20 верасня, абяцаюць на працягу блiжэйшых двух тыдняў стварыць грамадзянскi ўрад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика