21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Другая Прачыстая. Багач

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Духоўная традыцыя

«Восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, — пiша пра Багач фалькларыст Алег Лозка, — бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў суседнiх народаў».

Свята супадала з важным момантам у земляробчым календары: у гэты час заканчвалi ворыва на зяблiва i пачыналi сяўбу азiмых — «Прыйшоў багач — кiдай рагач, бяры сявеньку — сей памаленьку».

Багачом называлi таксама кошык з жытам i свечкаю (жыта намалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара). З багачом абыходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне заганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго багач. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкаў урачыстага абходу). Народ верыў, што багач забяспечвае дому багацце i шчасце.

Але перш за ўсё ранiцай людзi, апрануўшы лепшыя свае строi, iшлi ў царкву, бо 21 верасня ў царкоўным календары — двунадзесятае свята — Нараджэнне Прасвятой Багародзiцы. Той, якую вымольвалi бацькi амаль усё сваё жыццё i якая падаравала сваiм нараджэннем радасць не толькi iм, але ўсiм людзям.

Калi наблiзiўся час нарадзiцца Збавiцелю свету, у галiлейскiм горадзе Назарэце жыў патомак цара Давiда Iаакiм з жонкай Ганнай. Абое яны, людзi набожныя, былi вядомыя не сваiм паходжаннем, кажа паданне, а пакорлiвасцю i мiласэрнасцю.

Яны дажылi да глыбокай старасцi, а дзяцей не мелi, што вельмi iх засмучала: гэта лiчылася пакараннем Божым за грахi. Асаблiва цяжка было Iаакiму як патомку цара Давiда, бо ў яго родзе павiнен быў нарадзiцца Хрыстос.

Аднойчы ў вялiкае свята Iаакiм пайшоў у храм прынесцi ахвяру. Свяшчэннiк, калi даведаўся, што ён бяздзетны, не дазволiў яму прынесцi ахвяру. Iаакiм так разгубiўся, што не стаў вяртацца дамоў, а пайшоў у пустыню, дзе пасвiлiся ягоныя статкi. Тут у малiтве ён даў абяцанне Богу, што не будзе нi есцi, нi пiць i не вернецца домоў, пакуль яго малiтвы не будуць пачутыя.

Ганна заставалася дома. Калi яна пачула пра тое, што адбылося, яна стала яшчэ больш старанна малiцца Богу i дала абяцанне аддаць дзiця на служэнне Богу, калi Ён пажадае пачуць iх малiтву. Падчас гэтай малiтвы з’явiўся анёл i сказаў: «Малiтва твая пачутая, Гасподзь пашле табе дачку, якую назавеш Марыяй». Адначасова Анёл з’явiўся Iаакiму i сказаў тое самае.

Так на схiле жыцця ў Iаакiма i Ганны нарадзiлася дзiця — Дачка. Яны далi ёй iмя Марыя, што азначае «Гаспажа, Надзея». Калi Ёй споўнiлася тры гады, яны прывялi Яе ў храм i, як абяцалi, прысвяцiлi Богу. Хутка пасля гэтага Iаакiм памёр ва ўзросце васьмiдзесяцi гадоў. Тады ўдава яго пакiнула Назарэт i перасялiлася ў Iерусалiм, дзе жыла каля Дачкi да самай сваёй смерцi. Ганна перажыла Iаакiма на два гады.

На любым праваслаўным набажэнстве ўсхваляецца Прачыстая Дзева Марыя, якая стала Мацi Збавiцеля Iсуса Хрыста, i ўзгадваюцца бацькi Яе, святыя Iаакiм i Ганна.

Праведныя Iаакiм i Ганна — па народнай веры, галоўныя памочнiкi ў сямейнай бясплоднасцi. Iх называюць Богаайцамi i святкуюць iх памяць 22 верасня.

З гэтым святам звязана адна прыгожая народная легенда, пра якую расказвае этнограф А. Макарэвiч: «У многiх раёнах лiчылася, што на 21 верасня заканчваецца Бабiна лета. Гэта i лагiчна, бо з’яўляецца напярэдаднi асенняга раўнадзенства. Дык вось. Марыя, мацi Iсуса, спрабавала сшыць перададзеную ёй вешчунамi пялюшку для сына. Але вецер яе панёс. Праз колькi гадоў, калi Святая Марыя плакала каля распятага на крыжы сына, нiткi, якiя калiсьцi вырвалiся з яе рук, сабралiся з усiх канцоў свету i, абвiўшыся вакол крыжа, утварылi выратаваную мяккую пялюшку. З-пад яе пачуўся голас: «Мама, мама, навошта ты iмкнешся зменшыць мае пакуты? Нiткi Прасвятой Дзевы, пакiньце мяне i iдзiце закрываць гора чалавечае!» Вось з таго часу i лятаюць нiткi-павуцiнкi па ўсяму свету пасля дня нараджэння Багародзiцы».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Восеньскае свята з’яўляецца адметнасцю беларусаў, — пiша пра Багач фалькларыст Алег Лозка, — бо падобнай i багатай абраднасцi ў гэты дзень няма ў сус
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика