Мацнейшыя сталi першымi
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Каманда Дэпартамента аховы МУС Беларусi стала пераможцай Першай рэспублiканскай мiлiцэйскай эстафеты, якая прайшла ў Мiнску.
Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны, удзел у спаборнiцтвах узялi 10 каманд па 19 чалавек у кожнай. Змагалiся за перамогу ў эстафеце сапраўдныя спартсмены i прафесiяналы сваёй справы. Сярод удзельнiкаў спаборнiцтваў 1 заслужаны майстар спорту, 9 майстроў спорту мiжнароднага класа, 32 майстры спорту i 34 кандыдаты ў майстры спорту. На шляху да фiнiшу вартавыя правапарадку прайшлi 12 этапаў. А перамаглi мацнейшыя — каманда Дэпартамента аховы МУС краiны. Апроч спаборнiцтваў мiлiцэйскiх каманд гледачы ўбачылi паказальныя выступленнi парашутыстаў, спецназа ўнутраных войскаў, а таксама тэатралiзаваную бiтву рыцараў ордэна «Паўночнага храма» i канцэрт «зорак» беларускай эстрады. У рамках мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглi атрымаць неабходныя кансультацыi супрацоўнiкаў ДАI, Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi, iншых мiлiцэйскiх падраздзяленняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каманда Дэпартамента аховы МУС Беларусi стала пераможцай Першай рэспублiканскай мiлiцэйскай эстафеты, якая прайшла ў Мiнску
|
|