21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чакаў ад жыцця перамен, быў зусiм не Эмiнем...

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Ведай нашых!

Беларускi артыст будзе весцi прэстыжную цырымонiю ўручэння музычных узнагарод

Сёння ў «паўночнай сталiцы» Расii Санкт-Пецярбургу пройдзе штогадовая цырымонiя MTV RMA — найбольш прэстыжная прэмiя ў галiне шоу-бiзнэсу на ўсёй постсавецкай прасторы. Запраўляць балем, у сэнсе, весцi цырымонiю, арганiзатары даверылi спеваку Сярогу, за якiм мы па старой звычцы памятаем беларускае грамадзянства.

Былы просты гомельскi хлопец Сяргей Пархоменка, а зараз найвядомы рускамоўны рэпер Сярога не толькi вядучы MTV RMA, але i прэтэндэнт на ўзнагароды ў дзвюх намiнацыях — «Лепшы выканаўца» (упершыню) i «Лепшы хiп-хоп/рэп/R`n`B праект» (у трэцi раз). Яно i зразумела, бо не заўважаць эпатажных выступленняў Сярогi проста немагчыма. Артыст, падобна, вырашыў цалкам адпавядаць уласнаму слогану «Калi бiзнэс — гэта шоу, то я ў iм — клоун»: то ён амаль на два гады закрываецца ад журналiстаў, то «дорыць» СМI адзiн скандальны ўчынак за другiм; то праяўляе сябе як сур’ёзны бiзнэсмен i прадзюсар, то выступае на сцэне, седзячы... у электрычным крэсле...

Чаго ў рэпера не адняць, дык гэта адказнага стаўлення да сваiх шоу. Летась у Маскве на Васiльеўскiм спуску ён наладзiў «танцы чорных бумераў», у якiх удзельнiчалi больш дзесяцi новенькiх блiскучых BMW. Сёлета, як расказала яго прэс-сакратар Насця Салавей, нягледзячы на шчыльны гастрольны графiк, Сярога ацанiў аказаны яму гонар i складаў адмысловую песню для цырымонii MTV у Пiцеры. Словам, уручэнне прэмiй у 13 намiнацыях i трох спецыяльных прызоў ад тэлеканала абяцае быць як мiнiмум цiкавым.

ШТО НАМ ЗАРАЗ ВЯДОМА ПРА СЯРОГУ?

Ён аўтар незвычайнага рэпава-песеннага жанру «спартыўныя прыпеўкi», а ягоны дэбютны альбом «Мой двор: вяселлi i хаўтуры» стаў «плацiнавым» (гэта значыць, быў прададзены тыражом больш як 1 мiльён асобнiкаў) у некалькiх краiнах.

Праект «Сярога» i ягоны прадзюсарскi цэнтр «Кiнг-Рынг» развiваецца не толькi ў шоу-бiзнэсе, але i проста ў бiзнэсе. Фiрменны знак гэтай маркi — карона ў кольцы — у прыватнасцi, змяшчаецца на стыльных галаўных хiп-хоп уборах, выпушчаных амерыканскай кампанiяй «Кангол».

Поспех песнi «Чорны бумер» прывёў да распрацоўкi камп’ютарнай гульнi, у якой за рулём BMW... Сярога. Гульня будзе выпушчана ўжо гэтай восенню, але сам спявак сцвярджае, што ў яго няма часу гуляцца, так што ацэнку персанажа ён пакiне камусьцi iншаму.

Сярога — не толькi аўтар саундтрэкаў да нашумелых карцiн («Бой з ценем», «Дзённы дазор»), ён паспрабаваў сябе i ў ролi акцёра — зняўся ў некалькiх серыялах. У вялiкае кiно пакуль не пайшоў, чакае, калi прапануюць галоўную ролю.

Каторы год Сярога ўтрымлiвае лiдарства ў пазiцыi «Лепшы рынгтон», да таго ж апошнiм часам ён начытвае свае рэп-прыпеўкi для розных мабiльных сэрвiсаў.

Рэпер жыве на два гарады — Кiеў i Маскву, пры гэтым сустракаецца з кубiнскай мадэллю i прадзюсiруе беларускiх выканаўцаў (Макса Лорэнса/Максiма Сапацькова, Стаса Сацуру).

ПРОСТАЯ МОВА

— На публiчных мерапрыемствах вас абвяшчаюць то як кiеўскага, то ўвогуле як расiйскага рэпера. Вы так не любiце прадстаўляцца беларусам?

— Я нiколi не хаваў, што я з Гомеля. Але не ад мяне залежыць, як мяне прадстаўляюць вядучыя. Па магчымасцi ва ўсiх выступленнях я падкрэслiваю, што я беларус i што наша краiна выпускае цудоўныя музычныя праекты, якiя здолеюць парваць усiх на гэтай сцэне! (Ну, паглядзiм, цi абмовiцца спявак пра сваё паходжанне на цырымонii MTV RMA — усё ж рэпартажы з падзеi будуць транслявацца праз глабальную тэлесетку на 160 краiн свету. — Аўт.).



 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi артыст будзе весцi прэстыжную цырымонiю ўручэння музычных узнагарод
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика