21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дайце слова старшынi!

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

РАЗМОВА АБ НАДЗЁННЫМ

Днямi прайшла сустрэча найбольш актыўных старшынь раённых i сельскiх Саветаў дэпутатаў Мiншчыны са Старшынёй Пастаяннай камiсii па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню Савета Рэспублiкi Анатолем Малафеевым i начальнiкам упраўлення па ўзаемадзеянню з органамi мясцовага самакiравання Сакратарыята Савета Рэспублiкi Аляксеем Сцепаненкам. Тэмай абмеркавання сталi пытаннi прымянення на практыцы iснуючага заканадаўства ў галiне мясцовага кiравання i самакiравання, а таксама ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у нарматыўна-прававую базу ў адпаведнасцi з Пратаколам даручэнняў кiраўнiка дзяржавы.

На сустрэчы, арганiзаванай у форме «круглага стала», дэпутаты выказвалi крытычныя заўвагi i прапановы па асобных артыкулах дзеючага Закона «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi Рэспублiкi Беларусь», а таксама, карыстаючыся магчымасцю, агучвалi набалелыя праблемы, рашэнне якiх, на думку старшынь мясцовых Саветаў, магчыма толькi пры ўнясеннi змяненняў на заканадаўчым узроўнi.

Напрыклад, адна з iх — стан унутрывясковых вулiчных дарог. Паводле слоў старшынi Мiнскага раённага Савета дэпутатаў Галiны Харытонавай, толькi на тэрыторыi яе раёна сёння знаходзiцца 1,5 тысячы кiламетраў такiх дарог. Адказнасць за iх стан ляжыць на сельскiх Саветах, бо спецыялiзаваныя дарожныя арганiзацыi абслугоўваюць выключна транзiтныя i праезныя дарогi. А як быць з астатнiмi? У сельскiх Саветаў проста няма сродкаў на падтрыманне ўнутрывясковых вулiчных дарог у адпаведным стане. Аляксей Сцепаненка адрэагаваў на выступленне старшынi Мiнскага раённага Савета дэпутатаў прапановай унесцi ў праект Указа, якi датычыцца павышэння ролi органаў мясцовага самакiравання, артыкул аб перадачы ўнутрывясковых дарог, а заадно сiстэмы водападвядзення i водазабеспячэння, якiя знаходзяцца пакуль у распараджэннi сельскiх Саветаў, на баланс спецыялiзаваных арганiзацый. Гэтую думку падтрымаў i Анатоль Малафееў, якi настойлiва парэкамендаваў дэпутатам пярвiчнага ўзроўню пазбаўляцца ад усяго лiшняга, што засталося iм у спадчыну з савецкiх часоў, i перадаваць усе аб’екты iнфраструктуры адпаведным арганiзацыям i ведамствам.

Аднак не ўсё так проста. Ёсць дзяржаўныя аб’екты, якiя няма каму перадаць. Напрыклад, могiлкi. На тэрыторыi Капыльскага раёна iх 17. «Няма сельскiх камунальных служб, якiм можна было б могiлкi перадаць, — адзначыла старшыня раённага Савета Марыя Сандрозд, — а добраўпарадкаваць гэтыя аб’екты неабходна». Каб знайсцi сродкi, мясцовыя дэпутаты арганiзавалi добраахвотны ўзнос з насельнiцтва — па 5 тысяч рублёў. Гэтых грошай хапiла на тое, каб усе могiлкi агарадзiць i 4 разы на год падкошваць там траву. Правесцi суботнiкi з прыцягненнем мясцовых жыхароў асаблiва не атрымлiваецца — асноўная доля вясковага насельнiцтва — старыя. У сувязi з гэтым Марыя Леанiдаўна прапанавала пры фармiраваннi бюджэту пярвiчнага ўзроўню прадугледжваць асобны артыкул расходаў менавiта на добраўпарадкаванне могiлак.

У працяг гэтай тэмы дэпутаты адзначылi, што было б добра, калi б у старшынi сельскага выканаўчага камiтэта быў невялiкi «некранальны запас», якiм можна скарыстацца, напрыклад, у выпадку смерцi кагосьцi з мясцовых жыхароў. Пакуль жа, каб пахаваць чалавека, за грашыма трэба звяртацца ў раён, а гэта адымае час.

Аляксей Сцепаненка ў сваю чаргу звярнуў увагу на тое, што старшыня савета пярвiчнага ўзроўню мае права ствараць свой рэзервовы фонд у памеры 1 працэнта ад выдаткаванага бюджэту. Але дэпутатаў гэта не задаволiла. «У мiнулым годзе толькi на асвятленне вулiц мы ў бюджэты сельскiх Саветаў заклалi па 5 мiльёнаў рублёў, — прывяла аргумент Галiна Харытонава, — а рэальна за год па асобных сельсаветах гэта вылiлася ў 120 мiльёнаў рублёў. Няма з чаго выдзяляць рэзервовы фонд».

Акрамя «аголенасцi» матэрыяльна-тэхнiчнай базы пярвiчнага звяна, дэпутаты сярод асноўных сваiх праблем абазначылi i велiзарную загружанасць. «Сёння ўсе нашы раённыя службы працуюць, абапiраючыся на сельскi Савет, — адзначыла Марыя Сандрозд, — i ўпраўленне сацыяльнай абароны, i ваенкамат, i пашпартны стол, i падатковая служба, i МНС. Атрымлiваецца, старшыня павiнен кантраляваць выкананне прадпiсанняў усiх гэтых структур на месцах, на што ў яго часта не хапае нi часу, нi спецыяльнай адукацыi. «Анатоль Малафееў i Аляксей Сцепаненка прапанавалi ўключаць у назiральныя камiсii спецыялiстаў з лiку тых жа пажарных, санiтарных урачоў i г.д. Аляксей Мiкалаевiч прывёў цiкавы прыклад са сваёй практыкi. У адным з раёнаў, дзе ён быў па справах, трэба было хларыраваць калодзежы. Санiтарная служба зрабiла заключэнне i разаслала адпаведныя iнструкцыi па Саветах. «Я ў галоўнага санiтарнага ўрача раёна пацiкавiўся, цi ёсць у яго спецыялiст, якi за гэта адказвае. Аказалася, ёсць, памочнiк галоўнага санiтарнага ўрача, якi курыруе калодзежы, але адзiн ён не ў стане выканаць увесь аб’ём работ. Тады я параiў распiсаць для памочнiка гэтую праграму на год — хай чалавек працуе. Саветы павiнны толькi дапамагаць спецыялiсту, а не выконваць яго абавязкi».

Старшыня Iльянскага сельскага Савета дэпутатаў Вілейскага раёна Вольга Гаранiна панаракала на тое, што сёння кiраўнiку пярвiчнага звяна ўлады даводзiцца быць «многааблiчным Янусам»: ён i прараб, i загадчык гаспадарчай часткi, i вадзiцель, ён павiнен скласцi каштарыс, атрымаць фарбу, спiсаць бензiн i iнш. «Трэба ўвесцi ў штат рабочага, хоць бы на паўстаўкi, — прапанавала Вольга Чаславаўна, — каб было каму цвiк забiць, лямпачку ўкруцiць. Калi нам на Савет далi мотакасу, ён з ёй i павiнен пастаянна працаваць. А то я сёння аднаго знайшла, заўтра другога, а праз год ад мотакасы нiчога не застанецца».

Сярод прапаноў па ўнясенню змяненняў у iснуючую нарматыўную прававую базу ў галiне мясцовага кiравання i самакiравання была агучана магчымасць прадастаўлення КУПам, арганiзаваным пры сельвыканкамах, большых фiнансавых iльгот. «Нам СВК перадаў спiсаны трактар, спонсары набылi ротарную касiлку, мы самi сваiмi сiламi зрабiлi рыдлёўкi для чысткi снегу i збiвалку для бульбоўнiку, — расказала старшыня Цiмкавiцкага сельскага Савета Капыльскага раёна Алена Вострыкава. — З заробленых грошай набылi плугi, бульбакапалку i бульбасаджалку. Толькi за пачатак восенi аказалi паслугi 135 мясцовым жыхарам. Аднак усё гэта — сезонныя працы, а цэлую зiму работнiкам КУПа трэба плацiць заробак. Пустэчы мы скошваем бясплатна, смецце вывозiм самi — з бюджэту грошай не бяром, а набыць тыя ж драбiны для вывазу — 9 мiльёнаў рублёў».

Сярод прапаноў, вынесеных дэпутатамi на абмеркаванне, былi i такiя, што датычылiся замацавання за кожным сельскiм Саветам свайго землеўпарадчыка, вызначэння максiмальна дапушчальнай колькасцi жыхароў на тэрыторыi аднаго Савета i г.д.

Напрыканцы сустрэчы старшыня Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў Алег Кузняцоў нагадаў аб будучых выбарах i ўдакладнiў, што ў многiх сельскiх Саветах ужо зараз ёсць вакантныя пасады старшынi i сакратара (напрыклад, толькi ў Мiнскiм раёне iх 10).

Чаму ж людзi не хочуць туды iсцi? «Ад мяне мала што залежыць, часта тлумачаць яны, — адзначыў Алег Кузняцоў. — Акрамя таго, гэта нявыгадна. У школе цi на прадпрыемстве можна зарабiць больш. А каб вывучыць iснуючыя законы, патрэбен год, калi не больш. Чаму б не дазволiць старшынi аблвыканкама павялiчваць аклад старшыням сельскiх выканкамаў да 40 працэнтаў? На любым прадпрыемстве начальнiк можа так заахвоцiць добрага работнiка».

эДпутаты актыўна падтрымалi Алега Аляксандравiча, а заадно прапанавалi ўнесцi кандыдатуру старшынi сельскага Савета ў спiс тых, каму належыць прадастаўляць службовае жыллё. Калi пасада старшынi сельскага Савета дэпутатаў стане больш прывабнай, недахопу ў кадрах не будзе. Наадварот, з’явiцца магчымасць выбiраць больш вартых, падкрэслiлi прысутныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi прайшла сустрэча найбольш актыўных старшынь раённых i сельскiх Саветаў дэпутатаў Мiншчыны са Старшынёй Пастаяннай камiсii па рэгiянальнай палiты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика