Сельскі Савет, стварай бюджэт!
Аляксандр ПУКШАНСКI
ПЕРАД ВЫБАРАМ Зусiм няшмат часу засталося да выбараў у мясцовыя органы прадстаўнiчай улады. Што чакае ў будучым мясцовыя Саветы, якiя праблемы трэба вырашаць дэпутатам? — з такiмi пытаннямi да кiраўнiкоў Саветаў звярнуўся карэспандэнт нашага выдання.Старшыня Ушацкага раённага Савета дэпутатаў Пётр ХВАШЧЭЎСКI лiчыць, што галоўная праблема — недахоп грошай на месцах. «Канешне, сельскiя Саветы стараюцца, каб дапамагчы людзям. Напрыклад, пачынаюць рабiць новыя калодзежы, рамантуюць старыя водаправоды, артэзiянскiя свідравіны. А потым просяць фiнансава дапамагчы, каб зрабiць усё гэта, раённыя ўлады. Было б добра, калi б у стварэннi бюджэтаў раёнаў на будучы год удзельнiчалi прадстаўнiкi сельскiх Саветаў. Каб наперад былi закладзены ў бюджэце грошы на ажыццяўленне самых неабходных праектаў, — расказвае Пётр Мiкалаевiч. — А пакуль што ў сельскiх Саветах, акрамя падаткаў на зямлю i нерухомасць, няма iншых крынiц фiнансавання. У вынiку катастрафiчна не хапае грошай на асвятленне, добраўпарадкаванне i iншыя мэты». Паводле слоў Пятра Хвашчэўскага, раённы бюджэт датуецца на 51,1, а бюджэты сельскiх Саветаў — на 66,7 працэнта. Няма на Ушаччыне буйных прадпрыемстваў. З больш-менш вялiкiх можна назваць лясгас i спажыўкааперацыю. Ёсць санаторый «Лясныя азёры». Усяго ў раёне жывуць каля 19 тысяч чалавек, i толькi 5 тысяч з iх працуюць. Будзе добра, лiчыць старшыня райсавета, калi больш будзе сярод дэпутатаў маладых, пры гэтым трэба паважаць вопыт тых, хто працуе ў Савеце не першы раз. Дэпутаты з зацiкаўленасцю чакаюць прэзiдэнцкага Указа, якi заложыць нарматыўна-прававую аснову дзейнасцi сельскiх Саветаў. «Безумоўна, гэта доўгачаканы дакумент», — падкрэслiў Пётр Хвашчэўскi. Старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў Васiль ЕЛIСЕЕНКА адразу адзначыў, што ад будучых выбараў людзi чакаюць стабiльнасцi. «Гэта жаданне выбаршчыкi ўжо пацвердзiлi, калi прагаласавалi за прэзiдэнта. Цяпер чакаюць добрай работы ад мясцовых выбраннiкаў, — падкрэслiў Васiлiй Пятровiч. — Каму, як не дэпутатам мясцовых Саветаў, вырашаць самыя актуальныя пытаннi. Наш раён атрымлiвае датацыi: прыкладна 40 працэнтаў ад бюджэту. Адпаведна 60 працэнтаў зарабляем самi. Ужо, на жаль, не такiя моцныя, як пры СССР, нашы прадпрыемствы. Прайшлi на iх у свой час вялiкiя скарачэннi. Пры гэтым вялiкага ўзроўню беспрацоўя цяпер у раёне няма. Працуюць i малочна-кансервавы камбiнат, адно з падраздзяленняў Вiцебскаблсельбуда i iншыя». У параўнаннi з Ушаччынай, насельнiцтва ў Лепельскiм раёне паболей — прыкладна 41 тысяча чалавек. Актыўна развiваецца так званы сельскi турызм. Для яго падтрымкi створаны спецыяльны рэгiянальны цэнтр. Усё больш вяскоўцаў жадаюць паспрабаваць сябе ў гэтым бiзнэсе. Пакуль што ў райсавеце з 37 дэпутатаў маладых — адзiнкi. Старшыня Васiль Елiсеенка лiчыць, што iх можа быць i больш. Пры гэтым галоўнае, каб хлопцы i дзяўчаты самi жадалi працаваць у структурах прадстаўнiчай улады. Старшыня Крынкаўскага сельскага Савета Лёзненскага раёна Людмiла IВАНОВА адразу заўважыла, што, канешне, галоўная праблема — недахоп фiнансавых сродкаў i супрацоўнiкаў. «Вось да мяне тут з вёсачкi Рудакi прыехалi з калодзежнай праблемай, — расказвае Людмiла Генадзьеўна, — Трэба замянiць кальцо старога калодзежа, якi лiтаральна пайшоў пад зямлю. Быццам бы i нядорага: тысяч 75 патрабуецца. Але ж i гэта праблема, бо дзе iх знайсцi? А яшчэ неабходна аплацiць транспартныя выдаткi — вёска ж знаходзiцца ў 20 кiламетрах ад цэнтра сельсавета, працу рабочых i г.д. У Рудаках мясцовых жыхароў па пальцах можна пералiчыць: тут усяго 3 двары, а астатнiя — дачнiкi, якiя толькi перыядычна бываюць у сваiх дамах. Мо, прапанаваць усiм рудакоўцам сабраць грошы на рамонт калодзежа. Пры гэтым для такiх вёсачак мы робiм шмат: арганiзавалi работу аўталаўкi i г.д. Карыстаючыся магчымасцю, я б папрасiла дзяцей старых больш клапацiцца аб дабрабыце бацькоў, сваякоў, якiя адзiнока пражываюць у такiх жа маленькiх вёсачках. Як бывае амаль ва ўсiх выпадках, дзецi прыязджаюць у госцi некалькi разоў на год. А каб дапамагчы падрамантаваць дом цi ў якiх iншых справах — часу няма. Сельскi Савет часта вымушаны клапацiцца аб тым, што маглi б зрабiць члены сям’i: дробны рамонт i iнш. А з дачнiкамi заўсёды прыемна мець справу: вы ж заўважце, якiя домiкi ў большасцi з iх акуратныя, i добраўпарадкаванне на высокiм узроўнi. Няўжо сваякам вяскоўцаў не сорамна, што «iх тэрыторыi» выглядаюць горш? Ды i ўраджай на прысядзiбных участках гарадскiя маглi б дапамагчы сваiм сабраць. Канешне, трэба павялiчваць штаты сельскiх Саветаў. Вось у нас — толькi я працую ды сакратар. Нагрузка на супрацоўнiкаў вялiкая, таму не заўсёды можна паспець хутка аказаць людзям тую дапамогу, у якой яны маюць патрэбу. Думаю, што выбаршчыкi павiнны задумацца над тым, што не ўсё павiнна i можа зрабiць за iх улада. Трэба i самiм, дзе магчыма, паклапацiцца аб вырашэннi прыватных праблем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зусiм няшмат часу засталося да выбараў у мясцовыя органы прадстаўнiчай улады. Што чакае ў будучым мясцовыя Саветы, якiя праблемы трэба вырашаць дэпута |
|