21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кнiга заўваг i прапаноў: погляд з iншага боку

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

РЭПЛIКА

У Камянецкi раённы Савет дэпутатаў прыйшло пiсьмо — скарга на нездавальняючы стан жылля, якое знаходзiцца на балансе ЖКГ. Старшыня раённага Савета Нiна Стасюк выехала на месца. I якое ж яе было здзiўленне, калi насустрач выйшаў аўтар лiста, малады здаровы мужчына, i прадэманстраваў прычыну «аварыйнасцi» сваёй кватэры. На ўваходных дзвярах (можа, рассохлiся) утварылася ну зусiм невялiкая адтулiна. «Хiба мне закасаць рукавы i замазаць гэту дзiрку?», — толькi i змагла спытаць Нiна Данiлаўна.

I такiх скаргаў у кожным Савеце або выканкаме пры жаданнi не адну знойдзеш. Тэлефаную першаму намеснiку старшынi Столiнскага райвыканкама Рыгору Пратасавiцкаму i станаўлюся нявольным сведкай таго, як ён угаворвае сталага чалавека, нiбы дзiця малое, перастаць канфлiктаваць. Аказалася, у адной вёсцы не памiрацца два дзядзькi. I праблема ўзнiкла амаль на роўным месцы. Толькi вось скаргi iдуць ва ўсе iнстанцыi аж да самых вышэйшых. Трацiцца шмат часу, сродкаў на разгляд пытанняў, а справа нi з месца, бо кожны стаiць на сваiм.

Падобных прыкладаў можа прывесцi дзесяткамi кiраўнiк справамi любога райвыканкама. Раскажуць там, што многiя нашы людзi, каму i трэба было б паскардзiцца або папрасiць дапамогi, маўчаць, бо сцiплыя па прыродзе сваёй, бо прывыклi разлiчваць толькi на свае сiлы. А вось для «прафесiйных» складальнiкаў скаргаў, скандалiстаў па натуры, цяпер неабмежаваныя магчымасцi, а кнiгi заўваг i прапаноў — проста бальзам для iх душы.

Напачатку лета на свае вочы бачыла сапраўдны вэрхал, учынены адной тэмпераментнай асобай. У чарзе да ўчастковага тэрапеўта сядзелi пацыенты. Быў звычайны дзень, звычайны прыём.

Першымi зайшлi, як i патрабавалi правiлы, iнвалiды i ўдзельнiкi вайны. Астатнiя спакойна чакалi сваёй чаргi, раз-пораз перачытваючы памяткi пра бяспеку СНIДу, якiх багата было раскладзена на столiках. I тут у хол лiтаральна заляцела мажная кабета, аб’явiўшы, што талончык у яе на столькi гадзiн i столькi мiнут. Час яе прыёму наступаў праз хвiлiну, i жанчына рашуча настроiлася iсцi ў кабiнет доктара. Ёй паспрабавалi патлумачыць, што час значна змясцiўся, бо ўрач прымала пажылых людзей, якiм i ўдзялiла ўвагi нашмат больш, чым указана ў талончыку. «Мне напляваць», — быў адказ.

Зайшла яна, вядома, адразу, нi на якiя заўвагi не зважаючы. I ўчынiла скандал у кабiнеце доктара. Крычала, кiдалася паперамi. Як потым даведалiся ўсе, хто застаўся ў калiдоры, дама была зусiм з другога ўчастка, проста iх доктар часова адсутнiчаў. Але ж нервы яна людзям папсавала i пайшла з адчуваннем сваёй праваты. Доктар з медсястрой пiлi потым карвалол i весцi далейшы прыём каштавала iм вялiкiх намаганняў.

На наступны дзень мы спакойна абмеркавалi той непрыемны iнцыдэнт. Доктар, малады спецыялiст, згадзiлася, што па логiцы тую хворую трэба было б выставiць за дзверы i папрасiць прыйсцi ў наступны раз. Але ж яна, несумненна, напiсала б скаргу, i доктара выклiкалi б на этычную камiсiю, як бывала з калегамi. А ў той камiсii ўстаноўка цвёрдая: пацыент заўсёды мае рацыю, а канфлiкт трэба ўладкоўваць на месцы, нi ў якiм разе не дапускаючы пiсьмовых заўваг. Карацей кажучы, нiхто асаблiва не ўнiкаў бы ў сутнасць з’явы, а вiнаватага знайшлi б.

Дык, выходзiць, усе мы безабаронныя перад рознымi скаргапiсакамi, бо ў iх цяпер ёсць «iндульгенцыя» — запаветная кнiга? А можа ўсё ж i да напiсанага ў азначаным дакуменце трэба падыходзiць больш крытычна? I калi б па вынiках пасяджэння камiсii пайшла б папера за подпiсам галоўнага ўрача ў «Грузаўтасэрвiс», дзе служыць няўрымслiвая панi, яна ў наступны раз, можа, паводзiла б сябе iнакш...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Камянецкi раённы Савет дэпутатаў прыйшло пiсьмо — скарга на нездавальняючы стан жылля, якое знаходзiцца на балансе ЖКГ. Старшыня раённага Савета Нiн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика