Прэзідэнт Беларусі наведаў Храм-помнік у гонар Усіх Святых, які будуецца ў МінскуПрэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ўчора прыняў удзел у цырымонii асвячэння званоў Храма-помнiка ў гонар Усiх Святых у Мiнску. Прыбыўшы да месца будаўнiцтва храма, Аляксандр Лукашэнка азнаёмiўся з ходам работ. Ацэньваючы Храм-помнiк у цэлым, Аляксандр Лукашэнка назваў яго «дастойным духоўным аб’ектам». Прэзiдэнт лiчыць зручным i месца для яго размяшчэння. Улiчваючы значнасць такога храма, кiраўнiк дзяржавы распарадзiўся навесцi парадак на прылеглых тэрыторыях. Пасля ўрачыстай цырымонii Аляксандр Лукашэнка наведаў Троiцкую царкву, якая ўзведзена побач з храмам. Прэзiдэнт падараваў царкве iкону Божай Мацi. Троiцкая царква ўнiкальная — яна поўнасцю пабудавана з дрэва без адзiнага цвiка. Унутры яе — цудоўныя высокамастацкiя ўзоры разьбы па дрэву, створаныя беларускiмi майстрамi. Тут Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi ўручыў кiраўнiку дзяржавы ордэн Свяцiцеля Кiрылы Тураўскага першай ступенi за заслугi ў справе духоўнай асветы i падтрымку дзейнасцi царквы. Уладыка Фiларэт падкрэслiў, што сёння «мы з’яўляемся сведкамi тых цудоўных духоўных працэсаў, якiя праходзяць у Беларусi». Паводле яго слоў, наша жыццё развiваецца гарманiчна як у сацыяльна-эканамiчным плане, так i ў духоўным. Настаяцель Беларускай праваслаўнай царквы выказаў удзячнасць прэзiдэнту краiны за падтрымку, якая аказваецца дзяржавай. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладыку Фiларэту за такую высокую ўзнагароду. Прэзiдэнт асаблiва падкрэслiў, што гэты ордэн — «узнагарода для ўсяго кiраўнiцтва краiны, усiх тых, хто кiруе працэсамi адраджэння беларускiх зямель». Асвячэнне закладнога каменя Храма-помнiка ў гонар Усiх Святых адбылося 4 чэрвеня 1991 года. Яго справiў Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Аляксiй II у час свайго першага вiзiту ў Беларусь. У 1996 годзе пры ўдзеле Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi i Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi была закладзена капсула з памятнай граматай у падмурак Храма-помнiка. Будаўнiцтва храма ажыццяўляецца па блаславенню Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II i пад папячыцельствам кiраўнiка дзяржавы. Каштарысная вартасць будаўнiцтва па праекту ў бягучых цэнах складзе больш як Br19,3 млрд. Кошт мастацкiх работ, якiя выконваюцца ўласнымi сiламi прыхода ў гонар Усiх Святых, складае прыкладна ў бягучых цэнах Br25 млрд. Храм-помнiк мае форму шатра, увенчанага крыжам. Шацёр сiмвалiзуе Мацi Божую i Хрыста. У аснове шатра — лiк дзевяць, якi ўтвараецца васьмю шырокiмi гранямi з геаметрычным цэнтрам — яго вяршыняй. Лiк дзевяць у хрысцiянскай традыцыi азначае дзевяць чыноў анёлаў i дзевяць класаў святых. У крыпце (нiжняй алтарнай частцы храма) будзе сабрана зямля з палёў усiх вялiкiх гiстарычных бiтваў у абарону Айчыны. Узвядзенне Храма-помнiка сiмвалiзуе ўдзячнасць i вечную памяць многiм пакаленням беларусаў, якiя аддалi сваё жыццё за Радзiму, а таксама нявiнным ахвярам лiхалеццяў. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Званы перададзены ў дар храму ад iмя кiраўнiка дзяржавы, Патрыярха Маскоўскага i ўсяе Русi Аляксiя II i Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага Фiларэта, Патр
|
|