У Беларусi ўводзiцца новая мера адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва
У Беларусi ўводзiцца новая мера адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва. Так, на наймальнiкаў, якiя не выканалi абавязкi па стварэнню рабочых месцаў для бацькоў, абавязаных кампенсаваць расходы на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi, будзе накладацца штраф у памеры ад дваццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь, а на юрыдычную асобу — да ста базавых велiчынь. Такi штраф прадугледжаны i за нестварэнне рабочых месцаў (у тым лiку спецыялiзаваных для асоб з абмежаванай працаздольнасцю) для працаўладкавання грамадзян, якiм асаблiва патрэбна сацыяльная абарона i якiя не могуць на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. Такая норма змяшчаецца ва Указе Прэзiдэнта Беларусi ад 25 верасня № 583 «Аб устанаўленнi адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва».
У цэлым дакумент накiраваны на замацаванне адмiнiстрацыйнай адказнасцi фiзiчных асоб i эканамiчнай адказнасцi iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i юрыдычных асоб за парушэнне заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва. Раней такая адказнасць была прадугледжана ў законе «Аб занятасцi насельнiцтва Рэспублiкi Беларусь». Але, як растлумачылi ў прэс-службе, у новым законе, якi ўступiў у сiлу з 1 лiпеня 2006 года i рэгулюе пытаннi занятасцi насельнiцтва, такая норма выключана, таму што ўсе нарматыўныя прадпiсаннi аб адмiнiстрацыйнай адказнасцi павiнны ўключацца ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях (КоАП). Цяпер гэта адказнасць урэгулявана ў адпаведных артыкулах КоАП 2003 года. Разам з тым гэты Кодэкс не ўступiў у сiлу, а дзеючы КоАП 1984 года прадпiсанняў аб адказнасцi за парушэннi ў названай сферы заканадаўства не змяшчае, адзначылi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы. Такiм чынам, пры парушэннi наймальнiкам заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва адказнасць не надыходзiць. Да ўступлення ў сiлу Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях 2003 года, а таксама Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Беларусi аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях указам устанаўлiваецца названы вiд адказнасцi i тым самым забяспечваецца выкананне наймальнiкамi абавязкаў у галiне занятасцi насельнiцтва. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўводзiцца новая мера адказнасцi за парушэнне заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва. Так, на наймальнiкаў, якiя не выканалi абавязкi па ст
|
|