Пошук працы. З варыянтамiПрамая лiнiя (Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 23 і 26 верасня.)На пытанні чытачоў газеты «Звязда» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Дзмiтрыевiч КОХАНАЎ. — Дачка вучыцца ў 8-м класе, хутка трэба рабiць канчатковы выбар прафесii. Цi можаце вы спрагназаваць, якiя спецыяльнасцi будуць запатрабаваныя, скажам, праз 5—10 гадоў? I дзе можна прайсцi прафарыентацыйнае тэсцiраванне? Iрына Уладзiмiраўна Марчук, г. Мiнск — На рынку працы Беларусi назiраецца дастаткова ўстойлiвы попыт на спецыялiстаў будаўнiчай i сельскагаспадарчай галiн, высокаквалiфiкаваных рабочых, работнiкаў, дзейнасць якiх звязана з паслугамi — гандлем, аховай здароўя, iнфармацыйнымi тэхналогiямi. Прычым, мяркуючы па тэндэнцыях развiцця эканомiкi, гэтыя напрамкi будуць запатрабаваныя i надалей. Што ж да тэсцiравання, то ў сталiцы прайсцi яго можна ў Рэспублiканскiм цэнтры прафарыентацыi моладзi, што знаходзiцца па праспекту Незалежнасцi, 46. — Маю спецыяльнасцi тэхнiка-электронiка i сакратара-рэферэнта. Цi магу я працаўладкавацца ў Мiнску без прапiскi i без выплаты кампенсацыi затрат на развiццё сацыяльнай iнфраструктуры? I яшчэ. Дзе можна даведацца, якiя зараз iснуюць вакансii ў сталiцы? Валянцiна Вiктараўна Цяшун, г. Iванава — Зноў-такi паўтаруся, што пры прыёме на работу iншагароднiх грамадзян рашэннi аб вызваленнi наймальнiка ад затрат на развiццё сацыяльнай iнфраструктуры сталiцы прымаюцца толькi ў выключных выпадках — да прыкладу, калi работнiк мае вострадэфiцытную на рынку працы спецыяльнасць. Аднак спецыяльнасцi тэхнiка-электронiка цi сакратара-рэферэнта гэткiмi сёння не з’яўляюцца. Разам з тым варта зрабiць адну заўвагу. Даволi жорсткiя нормы па працаўладкаванню iншагароднiх грамадзян дзейнiчаюць толькi ў Мiнску — з улiкам асаблiвага статуса сталiцы. Такiм чынам, Валянцiна Вiктараўна, у любым iншым горадзе краiны пытанне з прапiскай не стаiць так востра. Адпаведна, вы можаце паспрабаваць знайсцi сабе месца, да прыкладу, у Пiнску, Баранавiчах, Брэсце, Вiцебску цi Магiлёве. I па другому пытанню. Атрымаць аператыўную iнфармацыю аб вакансiях у сталiцы можна праз Iнтэрнэт — на сайце www.minsk.gov.by/rabota. — Вучнi нашай школы працуюць у гадавальнiку, займаюцца вырошчваннем дэкаратыўных раслiн, якiя потым выкарыстоўваюцца для азелянення. А пытанне такое: цi можна нейкiм чынам заахвоцiць гэту работу дзяцей? Таццяна Рыгораўна Селiвонец, Пухавiцкi раён — Можна. Нагадаю, што ў службы занятасцi нават iснуе асобны напрамак дзейнасцi — другасная занятасць моладзi, у рамках якой наладжваецца работа школьнiкаў цi студэнтаў у свабодны ад навучання час. I, да слова, установы, якiя бяруцца за арганiзацыю другаснай занятасцi, пры складаннi i абароне своеасаблiвага бiзнэс-плана работ, могуць разлiчваць на кампенсацыю са сродкаў фонду садзейнiчання занятасцi насельнiцтва выдаткаў на набыццё неабходных iнструментаў, матэрыялаў i спецадзення, на выплату зарплаты падлеткам, на праезд да месца работы, на медагляды. Прычым уся гэта дапамога мае канкрэтны разлiк. Па-першае, школьнiкi i студэнты прыцягваюцца да грамадска-карыснай работы. Па-другое, такiм чынам iдзе прафарыентацыя. I трэцi момант чыста сацыяльны — падлеткi могуць зарабiць нiколi не лiшнiя нi для сябе, нi для бацькоў грошы. — Добры дзень, непакояць з Оршы. А сiтуацыя такая. Пасля 9 класаў школы мая дачка вучылася пяць гадоў у Вiцебскiм тэхнiчным каледжы па спецыяльнасцi мадэльер-канструктар. Аднак пасля атрымання дыплома практычна ўсю iх групу па размеркаванню накiравалi працаваць швачкамi. Такiм чынам, фактычна атрымалася, што яна вымушана працаваць не па спецыяльнасцi — дачка рыхтавалася стаць менавiта мадэльерам, i гэта было яе марай. Што нам рабiць зараз? — Давайце адразу ўдакладнiм: цi былi на мадэльераў заяўкi? — Былi. Аднак усе шукалi спецыялiстаў з вопытам работы. — Вы можаце абскардзiць рашэнне навучальнай установы. Але сапраўды, пасля атрымання сярэдняй тэхнiчнай адукацыi ў нас ёсць верагоднасць далейшага накiравання на рабочыя прафесii i пасады. I я лiчу, што нiчога страшнага ў гэтым няма. Мадэльер i швачка — прафесii ў нечым сумежныя. Таму падчас працы па размеркаванню ваша дачка можа атрымаць неабходны вопыт. А потым ужо здзейснiць сваю мару. — Я разумею, але працаваць швачкай — нялёгка. Скажам, часцяком дачка мае толькi адзiн выхадны... — Калi вы лiчыце, што парушаецца працоўнае заканадаўства, мая парада: звярнiцеся ў абласную цi мiжраённую дзяржаўную iнспекцыю працы. Там маюць права правесцi праверку канкрэтнага прадпрыемства. — Шэсць гадоў таму ў нашым пасёлку Партызанскi зачынiўся шклозавод. I з таго часу знайсцi вакансiю амаль нерэальна. Сапраўды, у пачатку года ў пасёлку нiбыта планавалi адчынiць птушкафабрыку, аднак затым было прызнана, што яна будзе нерэнтабельнай. I ўсё ж, калi ў нас з’явiцца хоць якая-небудзь вытворчасць? Надзея Збаронак, Вiлейскi раён — Наколькi нам вядома, рашэннем Мiнаблвыканкама Мiнс-каму вытворчаму лесагаспадарчаму аб’яднанню даручана арганiзаваць у пасёлку Партызанскi вытворчасць па дрэваапрацоўцы да канца 2006 года. Зараз iдзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыi. Пры гэтым ужо праведзена абследаванне будынкаў былога шклозавода i зарэзервавана з дзяржаўнага фонду садзейнiчання занятасцi 400 млн рублёў для стварэння 25—30 новых працоўных месцаў. Матэрыялы «прамой лiнii» падрыхтаваў Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні чытачоў газеты «Звязда» адказвае начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай аба |
|