21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аптымiст з Чырвонай Беларусi

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Шматгадовы чытач «Звязды» з Быхаўскага раёна Васiль Андрэевiч Калiнiн атрымаў паводле вынiкаў розыгрышу сярод падпiсчыкаў прыз — люстру.

Жыве Васiль Андрэевiч у вёсцы Чырвоная Беларусь. I сваю назву, i развiццё яна атрымала за савецкiм часам, калi тут было арганiзавана торфапрадпрыемства. На iм працаваў, яшчэ да вайны, i Васiль Андрэевiч. Пасля заканчэння ФЗВ ён атрымаў прафесiю механiка-рамонтнiка i займаўся матавозам торфаздабытчыкаў.

— Аднойчы гляджу: людзi бягуць з балота i крычаць, што вайна пачалася, — узгадвае Калiнiн. — А праз тыдзень мы ўжо i немцаў пабачылi. У 1943 годзе я пайшоў разам з iншымi рабочымi торфапрадпрыемства ў лес, у партызаны. У вёсцы быў вельмi злы палiцай, i я ўсё баяўся, што над бацькамi будуць здзеквацца за сына-партызана. А потым сам атрымаў цяжкае раненне... Адным словам, вайна — гэта быў самы цяжкi час у маiм жыццi.

Цяпер Васiль Андрэевiч пенсiянер. Удавец, жыве адзiн. На фасадзе яго невялiкага вясковага дома — чырвоная зорка, бо гаспадар — ветэран вайны. Брэша сабака, i для дадатковай аховы па двары ходзiць бадлiвая каза. Тут жа стаiць трактар, якi сабраў сам Калiнiн: самаробная машына ездзiць, i дзед яшчэ збiраецца сам сёлета перавозiць на ёй буракi i салому!

Калiнiну 84 гады, ён амаль не чуе, спiна сагнулася, дапякаюць хваробы, але ён — сапраўдны аптымiст.

— Я «Звязду» выпiсваю з 1992 года, i газета мне падабаецца, — гаворыць Васiль Андрэевiч, калi прымае свой прыз — люстру. — Асаблiва цiкаўлюся артыкуламi пра здароўе i парадамi спецыялiстаў пра лячэнне розных хвароб. Гэта важна, каштоўна для мяне.

Чырвоная Беларусь сёння — вялiкая вёска, дзе жыве амаль чатыры сотнi чалавек. Торфапрад-прыемства даўно зачынiлася, але тут актыўна працуюць два дрэваапрацоўчыя цэхi, i iх прадукцыя мае попыт. Карацей, маладых шмат, i без дапамогi яны старых не кiнуць. Пенсiянеру i ветэрану Калiнiну дапамагае сацыяльны работнiк Алена Iванаўна Мiткевiч.

— Васiль Андрэеевiч — добры чалавек i вялiкi працаўнiк, — расказвае пра свайго апекаемага Алена Iванаўна. — У яго козы i куры, агарод сее. А цяпер будаўнiцтва пачаў, пашырае веранду. Ён бадзёры чалавек, яшчэ моцны дзядзька, i мы тут з iм разам змагаемся.

— Алена Iванаўна мяне ратуе, яна — моцная жанчына, — гаворыць стары i дзякуе ёй за дапамогу ў копцы бульбы.

I нездарма, вiдаць, заўвага Васiля Андрэевiча «Звяздзе» датычыцца якраз жанчын.

— Вы ў газеце часта «малююце» прыгожых жанчын, — усмiхаецца дзед. — А ў нас прыгожымi лiчацца сялянкi, якiя працуюць на палях. Бо гарадскiя нават не разумеюць, як карова доiцца. I гаспадарку вядзе, i дзяцей даглядае — вось гэта прыгожая!

Нягледзячы на сталы ўзрост, Васiль Андрэевiч хоча быць самастойным. Ён сам гатуе ежу жывёлам i сабе. I не абы што, а з улiкам тых пажаданняў, якiя чытае ў той жа самай «Звяздзе». Каб не ўжываць шкоднага, каб абмежаваць халестэрын i каб працягнуць урэшце доўгажыхарства.

Але не матэрыяльныя рэчы наш чытач лiчыць за галоўныя ў жыццi. Васiль Андрэевiч Калiнiн упэўнены: няхай i адольваюць хваробы ды праблемы, але бадзёрасць i аптымiзм дапамагаюць выжываць!

Быхаўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматгадовы чытач «Звязды» з Быхаўскага раёна Васiль Андрэевiч Калiнiн атрымаў паводле вынiкаў розыгрышу сярод падпiсчыкаў прыз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика