Развязаць клубок жаночых хвароб
У кастрычнiку галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Святлана Дзмiтрыеўна ШЫЛАВА адкажа на хвалюючыя пытаннi чытачак «Звязды». Вам, паважаныя, прадаставiцца ўнiкальная магчымасць дазванiцца ў рэдакцыю, каб выказаць падзяку або ўказаць на недахопы ў рабоце гiнекалагiчнай службы краiны. Можна будзе распытаць пра тое, у якiм стане знаходзяцца радзiльныя дамы i чаму сёння раджаць не страшна; цi можна вылечыць бясплоднасць; якiмi магчымасцямi валодае айчынная гiнекалогiя для дыягностыкi i лячэння (у тым лiку хiрургiчнага) разнастайных жаночых захворванняў; чым можа быць карысны для кожнай нашай жанчыны новы Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр «Мацi i дзiця»; на якiм этапе знаходзiцца «здабыванне» ствалавых клетак i навошта яны патрэбны, а таксама пра многае iншае, на што вы яшчэ не знайшлi адказу.
Папярэднiя пытаннi можна пакiнуць карэспандэнту «Звязды» Святлане Барысенка па нумары (8-017) 287 18 29.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кастрычнiку галоўны акушэр-гiнеколаг Мiнiстэрства аховы здароўя Святлана Дзмiтрыеўна ШЫЛАВА адкажа на хвалюючыя пытаннi чытачак «Звязды» |
|