21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На камбінат — дынастыямі!

25.08.2009 22:04 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

Харчовыя прадпрыемствы Мiншчыны працягваюць пашыраць экспарт уласнай прадукцыi. Асноўным рынкам продажу застаюцца цэнтральныя рэгiёны Расii. Напрыклад, за апошнiя восем месяцаў Барысаўскi мясакамбiнат павялiчыў пастаўкi ўласных вырабаў больш чым у пяць разоў у параўнаннi з леташнiм перыядам. Прыбытак склаў каля 3,2 мiльёна долараў.

Прадпрыемства яшчэ ў савецкiя часы было адным з лепшых у краiне. Зараз толькi тут дзейнiчае адзiны ў Беларусi асобны цэх па перапрацоўцы i вытворчасцi сыравэнджаных i сыравяленых каўбасы. Дырэктар камбiната Генадзь Скiтаў патлумачыў карэспандэнту газеты, што за апошнiя гады быў зроблены рамонт памяшканняў, з’явiлася еўрапейскае абсталяванне, заработная плата на сёння адна з самых вялiкiх у раёне.

— Раней мы наведвалi буйныя замежныя прадпрыемствы i здзiўлялiся, якi высокi ўзровень арганiзацыi вытворчасцi на iх. Зараз жа i ў нас працуюць не горшыя канвееры, па смаку i якасцi вырабаў мы нават пераўзыходзiм некаторых гiгантаў, — кажа Генадзь Скiтаў.

Камбiнат заўсёды быў моцным, але трэба было выходзiць у лiдары. Дапамог Мiнскi абласны выканаўчы камiтэт, ён выдаткаваў 3 мiльярды еўра на аднаўленне. Але на гэтым развiццё не спынiлася. Да канца года будуць асвоены 3 мiльярды рублёў уласных сродкаў, а ў наступным камбiнат плануе накiраваць яшчэ 3—4 мiльярды на канчатковае пераабсталяванне.

За чатыры гады барысаўская прадукцыя ўзяла больш за 160 узнагарод на мiжнародных харчовых выставах. Вядома, што менавiта пасля такiх форумаў наладжваюцца дзелавыя кантакты. Начальнiк аддзела перспектыўнага планавання i эканамiчнага аналiзу Наталля Ярашэнка паведамiла, што асноўнымi замежнымi спажыўцамi з’яўляюцца жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга, Смаленска. У расiйскай сталiцы ёсць i фiрмовыя крамы камбiната. Да канца года плануецца атрымаць каля 4,5 мiльёна долараў прыбытку ад экспарту.

Прыбытак любога прадпрыемства залежыць у першую чаргу ад людзей i толькi потым — ад сучаснага абсталявання. На Барысаўскiм мясакамбiнаце працуюць 1050 чалавек, так званай цякучасцi кадраў амаль не iснуе.

— Людзей трэба спачатку зацiкавiць, стварыць усе належныя ўмовы, — упэўнены дырэктар Генадзь Скiтаў. — Для сваiх работнiкаў мы зрабiлi бясплатныя масажны i стаматалагiчны кабiнеты. Перад пачаткам навучальнага года кожнай сям’i дапамагаем сабраць дзiця ў школу. За абеды ў сталовай камбiната персанал плацiць толькi частку iх кошту. Iснуе i сiстэма матэрыяльнай дапамогi. Напрыклад, перад выхадам у водпуск чалавек, якi працуе больш за дзесяць гадоў, атрымлiвае дадаткова 900 тысяч рублёў. Разам з тым мы патрабуем ад усiх выконваць пэўныя правiлы. Кожны дзень ранiцай i перад заканчэннем рабочага дня кожны праходзiць алкатэст. Усе працуючыя, ад прыбiральшчы да дырэктара, павiнны выглядаць ахайна. За гэты год органы ўнутраных спраў не зафiксавалi нiводнага парушэння з боку работнiкаў камбiната.

Можна казаць, што кожны другi жыхар Барысава жадае ўладкавацца менавiта на мясакамбiнат. Але адбор персаналу ажыццяўляецца ўважлiва. Спачатку прыслухоўваюцца да рэкамендацый работнiкаў, а потым чалавек працуе з выпрабавальным тэрмiнам тры месяцы. Тут усё больш працоўных дынастый.


Барысаў—Мiнск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Харчовыя прадпрыемствы Мiншчыны працягваюць пашыраць экспарт уласнай прадукцыi. Асноўным рынкам продажу застаюцца цэнтральныя рэгiёны Расii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика