«Прыгажуня» на вяршынi
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Выпускнiца «Зорнага дылiжанса» Аня Шаркунова паспела заявiць аб сабе як безумоўна таленавiтая i перспектыўная спявачка. Доказ таму — нядаўняя перамога Анi на прэстыжным тэлеконкурсе «Песня года Беларусi». Сваё першае месца маладая спявачка адваявала ў канкурэнтаў з адрывам у больш як 10 тысяч галасоў!
Сёлета тэлеканал АНТ падзялiў «Песню года Беларусi-2006» на дзве часткi, па 25 выканаўцаў у кожнай, так што радавацца канчатковай перамозе Анi Шаркуновай пакуль зарана — яна лiдзіруе менавiта ў другой частцы праекта. Фаварытамi першай часткi, нагадаем, быў дзявочы гурт «Топлес» — яшчэ ў нераспаўшымся ранейшым складзе. Праўда, ужо сам факт уваходжання выканаўцы ў лiк 50 удзельнiкаў канцэрта значыць многа: усё ж песнi выбiраюцца па вынiках рэйтынгаў вядучых FM-радыёстанцый. Як паведамiла прэс-служба канала АНТ, усяго ў iнтэрактыўным галасаваннi за «Песню года Беларусi. Частка 2» узялi ўдзел 33 669 чалавек. 13 488 галасоў былi аддадзены за песню Анi Шаркуновай «Сэрца прыгажунi». Амаль у 7 разоў менш пашанцавала Вользе Вронскай — яе «Ластаўка» набрала ўсяго 2815 галасоў. Замкнуў тройку лiдараў Аляксей Хлястоў з кампазiцыяй «Таму што я кахаю» i 1708 галасамi. Чацвёртае i пятае месцы дасталіся адпаведна гуртам «Черника» i «J_Mopc», прычым песенька першых «Перажывём» падазрона нагадвае хiт апошнiх «Не памiрай»... З дэбютантаў праекта — Юлiяны, Уладзiмiра Ухцiнскага i гурта «Нестандартны варыянт» — толькi барысаўскiя рэперы здолелi ўвайсцi ў дзесятку i сказаць сваё «Не апошняе слова». З чым i выканаўцаў, i гледачоў вiншуем — «Песня года» з гэтага моманту зрабiлася менш папсовай. I ўжо дакладна не апошняй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выпускнiца «Зорнага дылiжанса» Аня Шаркунова паспела заявiць аб сабе як безумоўна таленавiтая i перспектыўная спявачка
|
|