Сталiчныя будаўнiкi i спартсмены наблiзiлiся да 450-доларавай адзнакi
Сяргей ГРЫБ
Да канца года сярэднi ўзровень зарплаты ў сталiцы павiнен складаць прынамсi 390 долараў — аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiл Цiцянкоў. Пры гэтым па вынiках жнiўня сярэднi паказчык аплаты працы па Мiнску выйшаў на адзнаку 777,3 тысячы рублёў цi 363 долары ў эквiваленце.
У прыватнасцi, сярэднiя жнiвеньскiя заробкi мiнчан у прамысловасцi склалi 775,5 тыс. рублёў (цi 362 долары), у будаўнiцтве — 963,1 тысячы (450 долараў), сувязi — 850,4 тысячы (397 долараў), на транспарце — 814,3 тысячы (380 долараў). Што да асноўных бюджэтных галiн, то тут найбольшы паказчык мелi прадстаўнiкi фiзкультуры i спорту — 957,5 тысячы рублёў цi 447 долараў. Зноў-такi сярэднi паказчык па культуры аказаўся 621,4 тысячы (290 долараў), ахове здароўя — 604,6 тысячы (282 долары), мастацтву — 582,8 тысячы (272 долары), адукацыi — 556,1 тысячы (260 долараў), сацыяльнаму забеспячэнню — 478,1 тысячы (223 долары). Прычым у жнiўнi «стандартная» планка зарплаты сталiчнага ўрача была 885,6 тысячы рублёў (каля 400 долараў), прадстаўнiка сярэдняга медперсаналу — 551,5 тысячы (258 долараў), малодшага медперсаналу — 371,7 тысячы (174 долары), прадстаўнiка прафесарска-выкладчыцкага саставу — 781,8 тысячы (365 долараў), настаўнiка — 559,3 тысячы (261 долар). Усе заробкi ў сталiцы выплачваюцца ў вызначаныя тэрмiны. Апошнi раз затрымка з разлiкамi тут адзначалася ў лiстападзе 2003 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года сярэднi ўзровень зарплаты ў сталiцы павiнен складаць прынамсi 390 долараў — аб гэтым паведамiў намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiл
|
|